RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - жнівень 16, 2023

Пазачарговая сорак дзевятая сесія абласнога Савета дэпутатаў прайшла ў Магілёве

Пазачарговую сорак дзевятую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правяла 16 жніўня старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Удзел у ёй узялі першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі, намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў. А таксама дэпутаты абласнога Савета, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гарадскіх і раённых саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Парк школьных аўтобусаў Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года папоўніўся на 38 адзінак

Парк школьных аўтобусаў Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года папоўніўся на 38 адзінак. Пра гэта расказала кіруючая Магілёўскім абласным цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 верасня

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня падпісаў указ нумар 259 «Аб павышэнні пенсій». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 верасня 2023 года ў сярэднім на 5 працэнтаў.

Па пытаннях падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года 22 жніўня будзе працаваць гарачая лінія

У Магілёўскім аблвыканкаме 22 жніўня будзе праводзіцца тэматычная гарачая лінія па пытаннях падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі рэгіёна да новага навучальнага года.

Дэфіле ў ільняным адзенні і самапрэзентацыя. «Каралеву ільну» абяруць у Магілёўскім раёне

Конкурс «Каралева ільну» правядуць у Магілёўскім раёне. Аб гэтым паведамілі ў сектары культуры Магілёўскага райвыканкама.