У Шклоўскім раёне ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Космас» прайшла інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Крок да поспеху», накіраваная на папулярызацыю дасягненняў Беларусі ў розных сферах і выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну. Таксама акцыя заклікана заматываваць моладзь, якая адпачывае ў аздараўленчых лагерах, імкнуцца стаць падобнымі да нашых знакамітых землякоў.