Архіў навін

Духоўна-культурная акцыя «Лясная – месца вайсковай славы» пройдзе ў аграгарадку Лясная Слаўгарадскага раёна 11 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Адкрые шэраг мерапрыемстваў літургія, якая пройдзе ў Свята-Петрапаўлаўскім храме-помніку. У гэты ж час пачнецца лёгкаатлетычны крос сярод моладзі і прадстаўнікоў грамадскасці. Ён пачнецца ля ўязнога знака аграгарадка Лясная і пройдзе да цэнтра населенага пункта. Пазней удзельнікі кросу ўскладуць кветкі і вянкі да брацкай магілы рускіх воінаў.
Сёння адбудзецца пленарнае пасяджэнне VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі. Гэта цэнтральная падзея Форума рэгіёнаў, на якім будуць падведзены вынікі работы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты выніковы дакумент. Асноўным пытаннем на пасяджэнні будзе «Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як асновы развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі».
Пратакол намераў па сумесным выпуску ліфтавых лябёдак падпісаны паміж ТАА «ВА “МЛМ Воздухотехника”» (Масква) і ААТ «Магілёўліфтмаш», як паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–жнівень 2020 года паступіла Br957,3 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br102,8 млн., або на 12% у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
У гэтым годзе для беларускіх школьнікаў захаваны ўсе меры сацыяльнай абароны. Яны могуць бясплатна ездзіць у гарадскім грамадскім транспарце, маюць права на падвоз да месца вучобы і назад у сельскай мясцовасці, у пэўных катэгорый ёсць магчымасць харчавацца за кошт сродкаў бюджэту.
У Клічаве пачала працаваць майстэрня «Рамонак». Праект для людзей з абмежаванымі магчымасцямі рэалізаваны ў мясцовым аддзяленні для дзённага знаходжання інвалідаў. Пакуль на трох працоўных месцах жанчыны шыюць пасцельную бялізну, абрусы і іншы кухонны тэкстыль. Усяго ў майстэрні будзе працаваць 25 чалавек. Для іх гэтамагчымасць занятасці і заробку.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Гомелі адбыўся ХХІ адкрыты чэмпіянат ўнутраных войскаў па службовым мнагабор’і сярод кінолагаў. У спаборніцтве ўдзельнічалі падраздзяленні з усіх рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікі 6 воінскіх часцей і кіналагічнага цэнтра ўнутраных войскаў, кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл, Дэпартамента аховы і Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.
Устойлівае функцыянаванне прадпрыемстваў у значнай меры вызначаецца іх апорай на перадавыя навукова-тэхнічныя рашэнні і выкарыстанне інавацыйных распрацовак. З мэтай павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння арганізацый Магілёўскай вобласці з установамі навукова-даследчага сектара 14 кастрычніка будуць праведзены кангрэсныя мерапрыемствы біржы дзелавых кантактаў «Перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і інавацыйнае развіццё рэгіёнаў».
У Мсціславе 26 верасня прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 885-годдзю заснавання горада, 77-й гадавіне вызвалення Мсціслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і раённаму святу «Дажынкі-2020».
Вызначыліся пераможцы заключнага віду праграмы чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне, як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі біятлона. У гонцы праследавання ў жанчын перамогу атрымала Алена Кручынкіна. Дапусціўшы два промахі на чатырох агнявых рубяжах, яна паказала на фінішы час 32 хв. 45,8 сек.
Прыём матэрыялаў на рэспубліканскі творчы конкурс на самае лепшае асвятленне ў СМІ і інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жніво: і хлебам адзіныя» завяршаецца 1 кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі. На конкурс прадастаўляюцца матэрыялы, якія былі апублікаваны ў друку або выйшлі ў эфірных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на інтэрнэт-сайтах у перыяд уборачнай кампаніі 2020 года.
Мерапрыемствы VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі 28 і 29 верасня пройдуць у рэжыме відэаканферэнцыі. Інфармацыя пра гэта адначасова з’явілася на сайтах парламентаў абедзвюх краін. Такое рашэнне прынята па выніках двухбаковых кансультацый у сувязі з рэгіструемым ростам колькасці выпадкаў заражэння новай каранавіруснай інфекцыяй і з улікам рэкамендацый Расспажыўнагляду Расіі. Падчас абмеркавання сябры аргкамітэта прыйшлі да згоды, што менавіта такі фармат сёння будзе адэкватны эпідэміялагічнай абстаноўцы і не будзе падвяргаць дадатковай рызыцы здароўе ўдзельнікаў.
Пытанні, якія падымаюцца падчас прамых тэлефонных ліній, павінны мець практычнае працяг. Такое меркаванне выказаў журналістамстаршыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц пасля прамой тэлефоннай лініі, якая прайшла сёння ў абласным цэнтры.
Беларусь будучыні нельга пабудаваць, калі адмовіцца ад мінулага і разбурыць сучаснасць. На гэта звярнуў увагу, вітаючы ўдзельнікаў маладзёжнага форума «Беларусь – гэта МЫ!» у Магілёве, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.
Пракурор Магілёва правёў гутаркі з жыхарамі горада, якія размяшчалі ў інтэрнэце абразы прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў, а таксама заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале генпракуратуры. Факты публічнага размяшчэння некаторымі жыхарамі горада на сваіх старонках у сацыяльных сетках Facebook і Instagram такой інфармацыі выявіла пракуратура ў ходзе нагляду за выкананнем заканадаўства.
У Мсціславе 26 верасня адсвяткуюць Дзень горада і раённыя «Дажынкі»;.
Магілёўскі абласны драмтэатр адкрыў продаж білетаў на навагоднюю прэм’еру музычнай казкі «Царэўна-лягушка». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры. Спектакль будзе яркім, прыгожым, незвычайным, музычным і поўным ператварэнняў. Маляўнічыя дэкарацыі і касцюмы, фальклорныя матывы, вясёлая музыка, чароўны свет, фантастычная відэапраекцыі і іншыя тэатральныя цуды пагрузяць гледачоў у свет казкі.
К предстоящим областным «Дажынкам» в Осиповичах после капитального ремонта откроют обновленную поликлинику. Об этом сообщил заместитель председателя Осиповичского райисполкома Александр Гончаров.
Міністэрства аховы здароўя нагадала аб правільным выкарыстанні маскі для абароны ад інфекцый, у тым ліку ад COVID-19. Адпаведныя рэкамендацыі размешчаны на сайце міністэрства.
884-годдзе горада і 77-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыць Крычаў 30 верасня. У гэты дзень у райцэнтры пройдзе традыцыйная Вахта памяці па месцах баявой і вайсковай славы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
V міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк» пройдзе 3 кастрычніка ў парку Перамогі Крычава. Свята збярэ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і песенныя калектывы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
XII Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці пройдзе ў Крычаве 6–7 лістапада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Валерыя Макеева і Надзея Дулуб разам вучыліся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і нават сядзелі за суседнімі партамі, а цяпер разам адправіліся па размеркаванні ў ААТ «Фірма “Кадзіна”» Магілёўскага раёна. Працуюць бухгалтарамі ў адным кабінеце. – Зразумела, такі важны крок у дарослае жыццё даецца прасцей, калі побач таварыш, – прызнаюцца дзяўчаты. – Хоць на працы калектыў у нас выдатны: усе падтрымліваюць, дапамагаюць, падказваюць, бо практыка значна адрозніваецца ад тэорыі, што выкладалі ў ВНУ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ № 351 «Аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме “Узнагароды”», як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне сістэматызацыі даных аб грамадзянах, удастоеных дзяржаўных узнагарод. Яго прыняцце дазволіць выконваць адзіныя прынцыпы апрацоўкі і ўліку такой інфармацыі.
Урад змяніў парадак кампенсацыі выдаткаў на пражыванне пры камандзіроўках па Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 верасня 2020 года № 550, як паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. ІП, арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці (выключэнне – бюджэтныя арганізацыі) пры камандзіраванні работнікаў у межах Беларусі самі прымаюць рашэнне аб кампенсацыі выдаткаў па найме жылля на падставе пацвярджальных дакументаў або без іх.
Новым старшынёй Беларускага саюза жанчын абрана намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Такое рашэнне было прынята падчас справаздачна-выбарнага пасяджэння праўлення БСЖ. Кандыдатуру новага кіраўніка саюза прапанавала Марыяна Шчоткіна, якая на працягу пяці гадоў паспяхова ўзначальвала гэта грамадскае аб’яднанне. Марыяна Шчоткіна станоўча ахарактарызавала кандыдатуру новага кіраўніка. Кандыдатура Алены Богдан была падтрымана, і яна абрана новым старшынёй Беларускага саюза жанчын.
Працоўная акцыя па пасадцы дрэў пройдзе 25 верасня ў раёне паўднёвага прамысловага вузла Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў». Пры падтрымцы і ўдзеле Вільчыцкага доследна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ Магілёўскі лясгас, супрацоўнікаў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны і валанцёраў ад кампаній-рэзідэнтаў будзе высаджана каля 4 тыс.саджанцаў дрэў лісцяных і іглічных парод. Пасадачны матэрыял набыты рэзідэнтамі СЭЗ «Магілёў» ЗТАА «ВМГ»і ЗТАА «Мебелаін».
Зборная Магілёўскай вобласці ў складзе 47 удзельнікаў і 35 экспертаў з устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі рэгіёна прыняла ўдзел у заключным этапе IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Штогадовы ўніверсальны кірмаш «Лістапад» традыцыйна пройдзе ў бабруйскім Палацы мастацтваў 9–11 кастрычніка. На некалькі дзён вестыбюль і прылеглая пляцоўка ператворацца ў імправізаваны гіпермаркет, дзе кожны можа знайсці «свой» тавар. На кірмашы будзе прадстаўлена шырокая разнастайнасць тавараў прамысловай групы: абутак, трыкатаж, верхняя вопратка, касметыка, галантарэя і г. д., шырокі асартымент прадуктаў харчавання і кандытарскіх вырабаў, тавары для ўладкавання дома, а таксама мноства дэкаратыўных раслін, кустоў, пладовых саджанцаў і кветак.