Архіў навін

Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі ў гэтыя хвіліны праходзіць у Палацы Незалежнасці. Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка вымавіў прысягу на беларускай мове. Затым ён падпісаў акт аб прынясенні прысягі, пасля чаго старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ўручыла Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Міжнародны фестываль-конкурс тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» пройдуць 25 верасня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Удзельнікамі мерапрыемства стане каля 40 канкурсантаў. Гэта індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы з Магілёўскай, Віцебскай абласцей, Магілёва і Мінска, а таксама Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі прадэманструюць свае здольнасці ў трох намінацыях: «Драматычны тэатр», «Мастацкае слова», «Парны канферанс».
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Час стаць прыкметным!» пройдзе 25 верасня. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. У той дзень інспектары нагадаюць пешаходам, веласіпедыстам, а таксама возчыкам гужавых калёсаў аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, раскажуць аб правілах бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах абмежаванай бачнасці.
У магілёўскага паэта Алеся Казекі выйшла паэтычная кніга «Песня роднай зямлі». У зборніку філасофская, грамадзянская, патрыятычная лірыка, паэмы і апавяданні. Паэт адказвае на складаныя пытанні, актуальныя ва ўсе часы, – пра духоўны шлях чалавека, чаго шукаць і кім быць, на каго спадзявацца, як не страціць сябе? Раздзел «Край буслоў» – сэрца кнігі, з якога даведваешся, што пісьменнік для роднага краю гатовы зрабіць літаральна ўсё. І нават немагчымае. Я хачу аазісам пустыні
Конкурс кіроўцаў тралейбусаў правялі ў Магілёве. У ім прынялі ўдзел 20 чалавек. Праверка ведання правілаў дарожнага руху, уменне запаўняць еўрапратакол, а таксама фінальны этап спаборніцтваў–віртуознасць кіравання тралейбусам. Заезд за пасажырамі на прыпынак, рух назад, аб’езд перашкод–такія манеўры вадзіцелі тралейбусаў выконваюць штодня. Лепш за ўсіх з заданнем справіўся Аляксандр Караткевіч.
У стабілізацыйны фонд Магілёўскай вобласці на міжсезонны перыяд 2020–2021 гадоў плануюць закласці 3,7 тыс. т бульбы, больш за 1,8 тыс. т капусты. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
Дзевяцікласнік з Крычава Жэня Емяльяненка двойчы даказаў, што яго веды больш глыбокія, чым школьная праграма. Ён не толькі прадэманстраваў высокі інтэлектуальны ўзровень, але і зарабіў для школы ў падарунак карысны гаджэт. Хлопец з дзяцінства шмат чытае, наведвае інтэлектуальны гурток. Калі летась у школе выбіралі ўдзельнікаў для вядомага рэспубліканскага тэлевізійнага конкурсу «Я ведаю», сумнення не было. Жэня двойчы станавіўся найлепшым у гэтым конкурсе і вясной для школы сваімі ведамі зарабіў падарунак–інтэрактыўную дошку.
Усё больш асабістых падсобных гаспадарак Магілёўскай вобласці развівае сваю сялянскую справу. Сям’я Афаневіч з Бялыніцкага раёна закладвае плантацыю клубніц і ажын. У гаспадарцы Таццяны Афаневіч – больш за гектар зямлі. Тут знайшлося месца ягадніку, саду і пчолам. Гаспадыня мае вышэйшую агранамічную адукацыю і лічыць, што за развіццём прыватнай сельскай справы–дабрабыт яе сям’і.
Магілёўская абласная бальніца днямі атрымала статус «клінічнай». Гэта аб’яднанне навукі і практыкі пад адным дахам. На базе стацыянара адкрыта кафедра медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, дзе ўрачы рэгіёна будуць павышаць сваю кваліфікацыю і весці пошукі новых медыцынскіх распрацовак. Усё для таго, каб меддапамогу зрабіць больш якаснай, даступнай і менш балючай.
У сувязі з інтэнсіўнасцю руху і ўтварэннем затораў у ранішнія і вячэрнія гадзіны па вуліцы Якубоўскага горада Магілёва Дзяржаўтаінспекцыяй на працягу 15 дзён праводзілася праца па змене арганізацыі дарожнага руху на гэтым участку вулічна-дарожнай сеткі. Як расказалі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, на ўчастку ад вуліцы Сурганава да вуліцы Аляксея Пысіна павялічана колькасць палос для руху. Цяпер рух у кожным кірунку ажыццяўляецца па 4 палосах, кірунак руху па якіх зменены. Таксама пераналаджаны рэжым працы святлафорных аб’ектаў.
Пачатак новага навучальнага года адзначыўся для педагогаў і навучэнцаў Александрыйскай сярэдняй школы не толькі пачаткам навучальнага працэсу, але і другой прыемнай падзеяй. Мінскі трактарны завод на бязвыплатнай аснове перадаў установе адукацыі трактар МТЗ-82У для прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў на ўроках працоўнага навучання.
Гарадское масава-спартыўнае мерапрыемства «Камсамолу–100: эстафета пакаленняў» пройдзе сёння ў Магілёве. Яго ўдзельнікамі стануць ветэраны Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі і саюзнай моладзі Магілёва. Пра гэта паведаміла другі сакратар Магілёўскага гарадскога камітэта БРСМ Наталля Шайдава.
У пасольстве Беларусі ў Расіі патлумачылі правілы ўезду на тэрыторыю РФ ва ўмовах абмежаванняў, якія дзейнічаюць у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
У Слаўгарадзе прайшоў кірмаш ініцыятыў. Ён адбыўся ў межах праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны». Праект стартаваў у пачатку мінулага года, аб’яднаўшы 5 раёнаў–Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Быхаўскі, Краснапольскі і Клічаўскі. За гэты час было прадстаўлены больш за 170 ініцыятыў. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза сёння яны паспяхова працуюць і гатовы рухацца наперад.
У гонар 20-годдзя ўтварэння першага прафесійнага хакейнага клуба ў Магілёўскай вобласці ўсіх аматараў гэтага віду спорту запрашаюць наведаць незвычайную гульню. ХК «Магілёў» правядзе рэтра-матч з удзелам вядомых беларускіх майстроў хакея з шайбай: Івана Сахарава, Яўгена Летава, Аляксандра Цыплакова, Аляксандра Баразенкі, Уладзіслава Клачкова, Аляксандра Радзінскага, Андрэя Башко, Паўла Волчака і інш. Арганізатары абяцаюць шмат сюрпрызаў і падарункаў. Гульня пройдзе 22 верасня ў 18.00 у магілёўскім Лядовым палацы. Уваход вольны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Анатоля Васільевіча Уласевіча першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веньяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбудзецца Хрэсны ход па беларускіх епархіях з Жыровіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы. Святыня будзе знаходзіцца ў Бабруйску і Магілёве 21–23 верасня. Расклад мерапрыемстваў: – 21 верасня. Урачыстая сустрэча Хрэснага ходу з Жыровіцкай іконай Божай Маці ў кафедральным саборы Бабруйска ў 17.30. Малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы. Пакланенне святыні.
У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 6 пажараў, загінулі 2 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. На выхадныя на дачу, размешчаную ў в. Сураўцава Горацкага раёна, прыехаў 44-гадовы зяць гаспадароў. Мужчына цэлы дзень наводзіў парадак на падворку, а каля 2 гадзін ночы суседзі ўбачылі ў вокнах водбліскі агню і выклікалі ратавальнікаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Тыдзень працавалі ў Чавускім, Слаўгарадскім і Быхаўскім раёнах байцы Магілёўскага абласнога ваенна-патрыятычнага клуба «Віккру» разам з прадстаўнікамі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны. Вынік палявой экспедыцыі ўражвае: паднятыя астанкі 38 чырвонаармейцаў, пры іх знойдзена восем імянных медальёнаў, медаль «За адвагу».
Магілёўшчына і Прыморскі край маюць намер нарошчваць тавараабарот, супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы. Пра гэта ішла размова сёння падчас сустрэчы губернатараў гэтых рэгіёнаў, якая адбылася ў межах візіту дэлегацыі расійскага рэгіёна ў нашу вобласць
Абноўленая паліклініка пачала працу пасля рэканструкцыі ў Кіраўскім раёне. Прапускная здольнасць ўстановы аховы здароўя – каля 250 чалавек на змену, як расказала намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Таццяна Комар-Маскалёва.
Магілёўскія мастакі прымуць удзел у Міжнародным фестывалі мастацтва «Арт-Мінск». Паказ пройдзе ў сталіцы трэцім разам. Больш за дзвесце ўдзельнікаў прайшлі нацыянальнае адборачнае журы, і сярод іх –магілёўскія мастакі Юрый і Леанід Несцерукі, скульптар Андрэй Вараб’ёў, ураджэнец Крычава Антон Вырва. «Арт-Мінск» – значная падзея ў культурным жыцці Беларусі. Летась выставу ў сталічным Палацы мастацтва паглядзела амаль 25 тысяч чалавек. Традыцыйна ў фестывалі прымаюць удзел мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і з Магілёўшчыны.
Больш за 97% кацельняў ЖКГ Магілёўскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў на пасяджэнні аблвыканкама.
З сярэдзіны верасня ў Магілёўскай вобласці, як і ў цэлым па краіне, стартавала кампанія супрацьгрыпознай імунізацыі. Прышчэпку зрабіла ўжо больш за 41 тыс. жыхароў рэгіёна, паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
За 8 месяцаў бягучага года Магілёўскай мытняй пералічана больш за Br157 млн у рэспубліканскі бюджэт. Пра гэта паведамілі ў прэс цэнтры службы. Вынікі працы традыцыйна падвялі напярэдадні Дня мытніка, які адзначаецца штогод 20 верасня. Супрацоўнікамі Магілёўскай мытні аформлена 105 тыс. дэкларацый, што на 39% больш, чым у аналагічным перыядзе 2019 года.
У нашы дні паняцце «тэатральная правінцыя» ператвараецца ў анахранізм. Часам і на пафаснай сталічнай пляцоўцы можна сустрэць безнадзейна «правінцыйны» спектакль. Калі аналізуеш цяперашнюю тэатральную афішу нашых рэгіянальных тэатраў, дух захоплівае ад амбіцый, праектаў, назваў. Як у свой час маленькі літоўскі Панявежыс стаў для тэатралаў Масквы і Ленінграда сапраўднай тэатральнай Мекай, так і Пінск або Бабруйск маюць сёння ўсе перадумовы стаць новым месцам сілы.
У Магілёўскай вобласці з 21 верасня стартуе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Пра гэта паведаміла старшы інспектарабласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Лілія і Аляксандр Галабурда жывуць у вёсцы Зароўцы Шклоўскага раёна, выхоўваюць дзесяць дзяцей. Старэйшай дачкі Вользе 18 гадоў, малодшай Крысціне ўсяго два гадкі. А паміж імі нарадзіліся Дзмітрый, Валерыя, Карына, Кацярына, Косця, Ваня, Аня і Максім.
Беларускі заклікалі да захавання непахіснасці суверэнітэту краіны. Пра гэта гаворыцца ў прынятым жаночым форумам звароце.