Архіў навін

ААТ «Магатэкс» распрацавала шматразовы ахоўны касцюм для працы ва ўмовах заражэння небяспечнымі інфекцыямі. Пра гэта паведамляецца на сайце канцэрна «Беллегпрам». Касцюм створаны з мембраннай тканіны PROTO 65“, распрацаванай спецыялістамі магілёўскага прадпрыемства ў строгай адпаведнасці з санітарнымі і гігіенічнымі патрабаваннямі, вызначанымі Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.
Жыхарам Магілёўшчыны прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». У аўторак 22 верасня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае насельніцтва рэгіёна пакінуць аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць прадстаўнікі бізнесу, якія рэалізуюць праекты па стварэнні, развіцці і пашырэнні вытворчасці; арганізацыі і развіцці экспартаарыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі; выпуску прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне, а таксама ўкараненне новых тэхналогій.
Тэматычную фотавыставу «Традыцыі суверэннай Беларусі» рыхтуе Беларускае тэлеграфнае агенцтва да Дня пісьменства ў Бялынічах. Госці свята змогуць убачыць 48 фотаработ і калажаў па матывах аднайменнай кнігі БелТА, якая была прэзентаваная на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў лютым гэтага года.
За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная работа грамадзян. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у час ушаноўвання аграрыяў вобласці, якія намалацілі 1 млн т збожжа.
«Васільковае поле Айчыны» – зборнік твораў паэтаў, пісьменнікаў і публіцыстаў Бялыніцкага раёна – выйшаў у свет. Яго прэзентуюць 6 верасня на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах.
Галоўная ідэя універсітэтаў – наладзіць дыялог выкладчыка і студэнта. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк падчас урачыстага мерапрыемства ў Магілёўскім універсітэце імя А. А. Куляшова.
Абноўлены музей адкрыўся сёння ў сярэдняй школе № 1 Магілёва. Пра гэта расказала дырэктар установы адукацыі Таццяна Шкуратава. «Ва ўрачыстай абстаноўцы мы адкрылі абноўлены музей школы. Пасля рамонту ён стаў больш прасторным і сучасным, – расказвае дырэктар. – Мы прысвяцілі адкрыццё музея дзвюм важным датам – 155-годдзю нашай школы і 75-годдзю Перамогі. Гэтыя даты ў гісторыі ўстановы адукацыі непарыўна звязаныя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тут быў адзін з цэнтраў падполля, у якім прымала ўдзел знакамітая магіляўчанка Таня Карпінская».
Карысць прыносіць зацікаўлены дыялог Зносіны з людзьмі ў рэгіёнах – неад’емная частка працы беларускіх заканадаўцаў. Прыёмы грамадзян, сустрэчы з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый даюць магчымасць, што называецца, трымаць руку на пульсе часу. Карэспандэнт «СБ. Беларусь сегодня» папрасіў падзяліцца сваімі ўражаннямі аб узаемадзеянні з прадстаўнікамі грамадскасці члена Савета Рэспублікі, прарэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Алега Дзячэнкі.
Больш за 500 студэнтаў-першакурснікаў дзённай формы адукацыі пачалі вучобу ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Пра гэта паведаміў рэктар універсітэта Міхаіл Лусцянкоў пасля ўрачыстай лінейкі.
У 2020/2021 навучальным годзе БРСМ запускае моладзевы праект «#МояПервая10», – паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
У Дзень ведаў 1 верасня першы ўрок ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі пройдзе на тэму «Я вырас тут, і край мне гэты дораг». Урок павінен выклікаць у навучэнцаў пачуццё гонару за дасягненні Беларусі ў гады незалежнасці, паспрыяць выхаванню грамадзянскай адказнасці, заахвоціць да ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
5–6 верасня ў Бялынічах адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Асноўныя тэматычныя пункты свята: год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі і 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Праграма распрацавана на падставе прапаноў, якія гучалі ад аргкамітэта, і з улікам сённяшняй эпідсітуацыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Традыцыя выклікаць дождж у засушлі­вы перыяд існуе ў некалькіх рэгіёнах Беларусі. Напрыклад, у вёсцы Кра­мянец Лагойскага раёна мясцовыя жанчыны падымаюць калкамі валун, які ласкава называюць Святы камень, Дажбог, Цудатворны камень, Божыя слядкі. А вось у Старым Дзедзіне Клімавіцкага раёна праводзяць свой унікальны абрад.
Агульнагарадское свята-прэзентацыя магчымасцей устаноў дадатковай адукацыі, культуры, спорту па арганізацыі занятасці дзяцей і моладзі ў вольны ад вучобы час адбудзецца ў Магілёве на плошчы Славы ў выхадныя дні. Пра гэта паведамілі ў гарадскім выканаўчым камітэце. «На мерапрыемстве кожны жадаючы знойдзе сабе занятак па душы, – адзначылі суразмоўцы. – Будуць арганізаваны майстар-класы па малюнку, мастацкай лепцы, вязанні, бісерапляценні, народна-прыкладной творчасці. Пройдуць спартыўныя спаборніцтвы, гульні, конкурсы».
Во Дворце культуры области сегодня чествовали победителей соревнований на лучшую организацию работы по осуществлению образовательной деятельности среди структурных подразделений городских, районных исполнительных комитетов, учреждений образования, а также педагогов, удостоенных звания «Лучший по профессии» за 2019 год. Награждение состоялось во время областного педагогического совета.
У сучасным свеце адукацыя становіцца асноўнай умовай устойлівага развіцця дзяржавы. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на абласным педагагічным савеце, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
Главная задача педагогов в преддверии нового учебного года – организованно и качественно провести первые дни сентября во всех школах страны. От того, насколько удачным будет начало, зависит результативность дальнейшей работы. Такое мнение в беседе с журналистами высказал глава Администрации Президента Игорь Сергеенко, который сегодня принимает участие в областном педагогическом совете.
Самы першы званок у Дзень ведаў празвініць для 12 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, а ў 11-м класе будзе вучыцца 5,8 тыс. юнакоў і дзяўчат.
Даходы кансалідаванага бюджэту Магілёўскай вобласці за студзень–ліпень 2020 года склалі Br877,6 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Паводле слоў спецыялістаў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на Br102,1 млн., або 13,2% у фактычным вылічэнні.
Выхаванне і навучанне дзяцей–важная праца, ад якой нельга адцягвацца. Такім меркаваннем падзялілася дырэктар сярэдняй школы аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна Кацярына Зайцава.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах дазволіць акунуцца ў кніжны свет роднай зямлі. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.
Беларусь заўсёды была ўзорам міру, стабільнасці і бяспекі. На гэта звярнула ўвагу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Шутава падчас сустрэчы Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» з працоўным калектывам ААТ «Стужка» ў Магілёве.
Матч 1/16 кубка Рэспублікі Беларусь па футболе паміж камандамі «Днепр–Магілёў»–«Іслач» 28 жніўня пройдзе без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прыняло Бюро выканаўчага камітэта АБФФ у сувязі з абстаноўкай, як паведамілі ў прэс-службе Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Тысячу домікаў для індывідуальнага ўтрымання навацельных цялятаў да двухмесячнага ўзросту будзе пастаўлена ў гаспадаркі Быхаўскага раёна да канца бягучага года. Набыццё ажыццяўляецца ў лізінг праз ААТ «Бабушкина крынка». Пастаўшчык– віцебскае прадпрыемства ААТ «Інвет». Сто новых боксаў ужо ўстаноўлена на МТК філіяла «Макранскі» ААТ «Быхаўскі КАСЗ», на днях такія ж канструкцыі з палімерных матэрыялаў завезены ў ААТ «Вароніна», «Валадарскі», ПМК-85 «Водбуд».
5–6 верасня ў Бялынічах Магілёўскай вобласці адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Як паведаміў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, на падставе прапаноў, якія звучалі ад аргкамітета, і з улікам абставін эпідэмсітуацыі распрацавана праграма свята. Асноўныя тэматычныя кропкі Дня пісьменства – год малой Радзімы, 75-годдзе вялікай перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Да свята падрыхтаваны тэматычныя выданні.
Магілёўская фабрыка марожанага нацэлена на стабільную, выразна выбудаваную эканоміку прадпрыемства і сістэмную арганізацыю вытворчасці, заявіў намеснік дырэктара фабрыкі па камерцыйных пытаннях Аляксей Сокал.
Больш за трыццаць сем’яў падалі заяўкі на ўдзел у фестывалі «Тата, мама, я – футбольная сям’я». Пра гэта паведаміў каардынатар турніру ў Шклове Аляксандр Лосеў. Гульня, у якой прымуць удзел дзеці розных узростаў і іх бацькі, пройдзе на гарадскім стадыёне 5 верасня. На Шклоўшчыне сямейны фестываль футбола пройдзе трэцім разам. Сем’і-пераможцы раённых спаборніцтваў будуць змагацца на рэспубліканскім этапе. shklovinfo.by