RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Культура

Пры рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці намаганні абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення культуры аблвыканкама, структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганізацый культуры вобласці накіраваны на развіццё і эфектыўнае выкарыстанне культурнага патэнцыялу Магілёўшчыны, стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця асобы, забеспячэнне пераемнасці культуры з падтрымкай культурных інавацый, выкананне даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, паказчыкаў Дзяржаўных праграм.

На сённяшні дзень у вобласці налічваецца 311 бібліятэк, 312 клубаў, абласны метадычны цэнтр, 24 музеі, шэсць тэатральна-відовішчных арганізацый, два прадпрыемствы кінавідэапракату, тры паркі культуры і адпачынку, установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры, 43 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. .

Асаблівая ўвага надаецца абслугоўванню жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў, якія не маюць стацыянарных устаноў культуры. У вобласці дзейнічаюць перасовачныя ўстановы культуры (аўтаклубы, бібліобусы, перасоўныя кінавідэаўстаноўкі).

Цяпер колькасць работнікаў арганізацый сферы культуры вобласці складае 7 тысяч чалавек, у тым ліку на пасадах кіраўнікоў і служачых - 5,1 тысяч чалавек.

Дасягненні сферы культуры вобласці за 2023 год

Статьи: