Абласная акцыя «Падары немаўляці вышыванку» адбылася 1 ліпеня ў Магілёўскай бальніцы №1. Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк, першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Павел Алекса, валанцёры руху «Добрае Сэрца» наведалі 1-е радзільнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя. Удзельнікі акцыі з цёплымі пажаданнямі ўручылі мамам і іх дзеткам, якія нарадзіліся напярэдадні свята, распашонкі з нацыянальным беларускім арнаментам, букеты васількоў і павіншавалі маленькіх грамадзян краіны.