RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў у вольнай барацьбе Ірына Курачкіна падтрымала спартыўную школу Магілёва

Чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў у вольнай барацьбе Ірына Курачкіна падтрымала спартыўную школу Магілёва ў праекце «Алімпійскі шлях», паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

На інвестыцыйным форуме «Млын поспеху» падпісаны дакументы больш чым на $ 170 млн.

На XI Міжнародным інвестыцыйным форуме «Млын поспеху» падпісана дагавораў, пратаколаў аб намерах, пратаколаў намераў і пагадненняў больш чым на $ 170 млн. Іх рэалізацыя забяспечыць стварэнне больш як 650 новых працоўных месцаў.

Весляры-прызёры II Еўрапейскіх гульняў падтрымалі спартшколы Бабруйска ў праекце «Алімпійскі шлях»

Выхаванцы Магілёўскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Бярэзіна», якія сталі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў па веславанні на байдарках і каноэ, падтрымалі сваю спартшколу ў праекце «Алімпійскі шлях».

Леанід Заяц: прыцягнутыя ў Магілёўскую вобласць інвестыцыі – вынік карпатлівай працы па наладжванні партнёрскіх адносін, заснаваных на даверы і ўзаемаразуменні

Прыцягнутыя ў Магілёўскую вобласць інвестыцыі – вынік карпатлівай папярэдняй работы па наладжванні партнёрскіх, сяброўскіх адносінаў, заснаваных на даверы і ўзаемаразуменні. На гэта звярнуў увагу сёння, адкрываючы XI Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху», старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

На «Млыне поспеху» ўзнагародзілі прадпрыемствы рэгіёну за ўстойлівае развіццё ў Магілёўскай вобласці

На пленарным пасяджэнні XI Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху» адбылася цырымонія ўзнагароджання прадпрыемстваў за ўстойлівае развіццё ў Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт сайта.