RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У студзені-сакавіку ў Магілёўскай вобласці пабудавана 975 новых кватэр

У студзені-сакавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 975 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 73 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Прамую лінію правядзе 27 красавіка начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Шэпелеў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 красавіка начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў.

Стартап-школа для школьнікаў пройдзе ў Магілёве 24 красавіка

Стартап-школа для навучэнцаў старэйшых класаў школ і гімназій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарадскім Цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва.

У Магілёўскай вобласці за выпальванне сухой расліннасці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 650 чалавек

У Магілёўскай вобласці ажыццяўляецца комплекс прэвентыўных мер па папярэджанні пажараў у экасістэмах. Так, сумесна з зацікаўленымі (РАУС, пракуратура, ЖКГ, СЭС, лясгасы, сельвыканкамы, Ахова прыроды, СМІ) праведзена больш за 1,8 тыс.рэйдаў, па выніках якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 650 чалавек.

Патрыятычны праект БРСМ «Кветкі Вялікай Перамогі» стартуе 23 красавіка

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 23 красавіка дыялогам пакаленняў дае старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту «Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі», паведаміла сакратар ЦК ГА «БРСМ» Юлія Зінкевіч.

Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч 25 красавіка правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім аблвыканкаме

Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Міхайлавіч Каранкевіч 25 красавіка правядзе асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве.

Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і сустрэча з творчай групай стужкі пройдуць 23 красавіка ў Магілёве

Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і сустрэча з творчай групай стужкі пройдуць 23 красавіка ў Магілёўскім кінатэатры «Ветразь». Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання 95-годдзя беларускага кіно, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У наступным турыстычным сезоне Магілёўскі аэрапорт чакае пашырэнне зоны прылёту-вылету пасажыраў

У наступным турыстычным сезоне Магілёўскі аэрапорт чакае пашырэнне зоны прылёту-вылету пасажыраў. Гэта неабходна ў сувязі з павелічэннем пасажыраплыні, паведаміў начальнік Магілёўскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Уладзімір Нікіцін.