Вялікім канцэртам у Магілёве завяршыўся 17 красавіка абласны этап XII фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод». На працягу навучальнага года ва ўстановах адукацыі, дзе навучаюцца і выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзеці-інваліды, дзеці-сіроты, праводзіліся адборачныя этапы па двух напрамках: мастацкая самадзейнасць і дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Іх пераможцы прымалі ўдзел у раённых і гарадскіх аглядах.