20 красавіка жыхары Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на працоўных месцах, добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў належны стан тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, паркаў і іншых сацыяльных і сельскагаспадарчых аб’ектаў вобласці, а таксама падрыхтоўвалі аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Асноўнымі аб’ектамі абласнога цэнтра сталі сярэдняя школа, якаябудуеццаў мікрараёне «Казіміраўка», і радзільны дом УАЗ «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», дзе цяпер вядзецца рэканструкцыя.