Магілёў з аднадзённым візітам наведвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Сёння ў аблвыканкаме адбылася сустрэча дыпламата з кіраўніком нашага рэгіёна Леанідам Зайцам.
Аграрыі Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 25 красавіка. Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00 у Лядовым палацы (вул. Гагарына,1), паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
Спаборніцтва на званне найлепшай артылерыйскай батарэі ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл праходзіць 15-19 красавіка на палігоне 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады Асіповіцкі, паведамілі ў Мінабароны.
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў старшыня ведамства Алег Садоўскі.
Персанальная выстава Уладзіміра Напрэенкі, прысвечаная 75-годдзю мастака, адкрыецца 19 красавіка ў 15.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
Выстава «Час жыцця / Час смерці» адкрыецца 17 красавіка ў 17.00 у магілёўскім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Аб’яўлены конкурс на стварэнне талісмана «Горкі – здаровы горад». Удзельнікамі творчага спаборніцтва могуць быць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, аўтарскія калектывы Горак і Горацкага раёна.