RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці і выкананне сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва абмеркавалі дэпутаты аблСавета

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння яе старшыня Аляксандр Пацёмкін.

Наймацнейшага магіляўчаніна абяруць у абласным цэнтры 29 чэрвеня

Конкурс «Самы моцны магіляўчанін» пройдзе ў абласным цэнтры 29 чэрвеня. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.

Форум настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды, прайшоў у Магілёве

18 чэрвеня ў абласным цэнтры на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшоў форум настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магаблвыканкама і МДАІРА. Заслужаныя ўзнагароды і спецыяльныя дыпломы па рашэнні Магаблвыканкама атрымалі пераможцы і педагогі, якія іх падрыхтавалі: 95 навучэнцаў і 84 педагагічных работніка рэгіёну. Упершыню за апошнія 13 гадоў навучэнцы Магілёўшчыны паказалі такі высокі вынік.

Унікальная выстава аднаго дня «Усходняя Элегантнасць» пройдзе 25 чэрвеня ў музеі імя П.В.Масленікава

Урачыстае адкрыццё выставы «Усходняя Элегантнасць» у рамках Тыдня горада Цяньцзінь у Магілёўскай вобласці адбудзецца 25 чэрвеня ў 12.00 у абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава.

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Бабруйскі кацёл» пройдзе 30 чэрвеня

30 чэрвеня недалёка ад в. Шчаткава Бабруйскага раёна пройдзе ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Бабруйскі кацёл». Па словах арганізатараў, на сённяшні дзень заяўлена больш за 400 удзельнікаў з 65 ваенна-патрыятычных клубаў, таксама плануецца задзейнічаць некалькі дзясяткаў узораў ваеннай тэхнікі.

Будаўніцтва новага корпуса бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ідзе ў Магілёве (відэа)

Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі - найстарэйшая медустанова краіны. Класічная фішка бальніцы - лячэнне паталогіі, якая пераважае ў структуры смяротнасці - хвароб сістэмы кровазвароту. Тут, ганарацца ўменнем дапамагаць пры інфаркце мозгу. Даўно на патоку лапараскапічныя аперацыі, эндапратэзаванне. А з уводам новага корпуса тут чакаюць новых дасягненняў.

Тыдзень горада Цяньцзінь у Магілёўскай вобласці

Тыдзень горада Цяньцзінь Кітайскай Народнай Рэспублікі з 24 па 27 чэрвеня пройдзе ў Магілёўскай вобласці.

У СВК «Гігант» Бабруйскага раёна ўшаноўвалі работнікаў, занятых на вясенне-палявых работах.

У аграгарадку Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна, цэнтральнай сядзібе СВК «Гігант», прайшло свята для работнікаў сельгаспрадпрыемства. Ушаноўваць людзей, якія былі занятыя на вясновай сяўбе, у гаспадарцы стала традыцыяй. Вынікі вяснова-палявых работ, лічаць у «Гіганце», не менш важныя, чым вынікі жніва.

Дзяржузнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці Магілёўскай вобласці

Дзяржаўных узнагарод удастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 235 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.