RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Форум маладых журналістаў прайшоў у Бабруйску

На базе медыяхолдынга «Бабруйскае жыццё» прайшоў форум маладых журналістаў, які сабраў прадстаўнікоў СМІ з розных куткоў Магілёўшчыны і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Галоўная тэма абмеркавання – «Новая медыяпрастора: выклікі і магчымасці».

Шэсцьдзясят гадоў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт рыхтуе інжынерную эліту краіны

Шэсцьдзесят гадоў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт рыхтуе інжынерную эліту краіны. Сёння ў ВНУ адбылося мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце. Ва ўрачыстай абстаноўцы прагучалі цёплыя і душэўныя словы віншаванняў, былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі.

Вынікі і перспектывы сеткавага ўзаемадзеяння рэгіёнаў абмеркавалі ў Слаўгарадзе

Вынікі і перспектывы сеткавага ўзаемадзеяння пяці раёнаў Магілёўскай вобласці абмеркавалі падчас трэцяга рэгіянальнага форума, які прайшоў у Слаўгарадзе. Пра гэта паведаміла каардынатар праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» Ірына Марціновіч.

«Мы не застанемся ўбаку ад чужога гора» – у Магілёве збіраюць гуманітарную дапамогу для бежанцаў

Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа збірае гуманітарную дапамогу для бежанцаў, якія ўжо амаль тыдзень знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Машына з каштоўным грузам выедзе з Магілёва ў Гродна заўтра раніцай. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Дзінара Алімбекава трапіла ў топ-3 галоўных нечаканасцей сезона па версіі балельшчыкаў

Напярэдадні біятлоннага сезона, які стартуе праз два тыдні, Міжнародны саюз біятланістаў вырашыў успомніць мінулую зіму. Ён правёў цікавае галасаванне сярод балелшчыкаў і папрасіў іх выбраць топ галоўных нечаканасцей мінулага сезона. У тройцы апынулася наша Дзінара Алімбекава.

Магілёўскі заасад да зімы адрамантаваў вальеры і нарыхтаваў больш за 200 т збожжа

Магілёўскі заасад актыўна рыхтуецца да халадоў: рамантуюцца вальеры і хованкі, нарыхтоўваюцца кармы і сена, ветэрынары штодня аглядаюць жывёл. Пра гэта паведаміў дырэктар магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Міхаіл Сасонка.

У Клімавіцкім раёне эксперт-крыміналіст выцягнуў з балота сяльчанку, якая заблудзілася ў лесе

У Клімавіцкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Звянчатка: знікла яго 61-гадовая маці. Яна пайшла на працу напярэдадні раніцай і не вярнулася.

Магілёўскі мясакамбінат адкрыў новы магазін у Магілёве (відэа)

Новы магазін у абласным цэнтры адкрыў Магілёўскі мясакамбінат. Гэта яшчэ адзін крок у развіцці фірменнага гандлю айчынных прадпрыемстваў.