Калектывы структурных падраздзяленняў Магілёўскага аблвыканкама, дэпутацкі корпус рэгіёна, прадстаўнікі абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, Магілёўскага РУП «Фармацыя» не маглі застацца абыякавымі да таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы і сёння сабралі для бежанцаў гуманітарную дапамогу. У скрынках і мяшках – цёплыя рэчы, абутак, прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены і вырабы медыцынскага прызначэння.