RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

29.12.2021 - 10:39

Спецыялісты Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, прааналізаваўшы звыш тысячы інвестыцыйных праектаў з базы агенцтва, вылучылі 26 самых шматабяцальных прапаноў.

Паводле інфармацыі агенцтва, праекты ахопліваюць розныя галіны: дрэваапрацоўку, турызм, сельскую гаспадарку і перапрацоўку сельгаспрадукцыі, прамысловасць і іншыя.

27.12.2021 - 15:55

За студзень-лістапад бягучага года ў бюджэт Магілёўшчыны паступіла Br1 459,8 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці

Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br529,2 млн. (36,2%), падатку на дабаўленую вартасць – Br187,2 млн. (12,8%), падатку на прыбытак – Br138,9 млн. (9,5%), акцызаў – Br75,9 млн. (5,2%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br70,8 млн. (4,8%).

27.12.2021 - 09:29

Торфапрадпрыемства «Дняпроўскае» ў Быхаўскім раёне завяршае мадэрнізацыю брыкетнай вытворчасці. Пра гэта паведаміў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Вадзім Паўловіч.

23.12.2021 - 17:15

У Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе на падтрымку прадпрымальніцтва плануюць накіраваць амаль Br4 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

23.12.2021 - 16:34

Рост інвестыцый і валавога рэгіянальнага прадукту забяспечыць стабільнае развіццё Магілёўскага рэгіёна ў 2022 годзе. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар падчас 35-й сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

22.12.2021 - 11:19

ААТ «Крычаўцэментнашыфер» за студзень-лістапад павялічыла экспарт прадукцыі на 11%. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным Telegram-канале холдынгу «Беларуская цэментная кампанія».

20.12.2021 - 11:22

У аўторак, 21 снежня, у Магілёве пачнуць працаваць ёлачныя кірмашы. Да 31 снежня тут можна набыць жывыя елкі, хвоі, букеты і навагоднія дрэвы ў кадках. Ажыццяўляць гандаль галоўным навагоднім атрыбутам будзе больш за 15 суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку лясгасы (Бялыніцкі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чавускі), фермерскія гаспадаркі, «Магілёўзелянбуд» і індывідуальныя прадпрымальнікі.

20.12.2021 - 11:07

Як паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці, ажыццёўлена першая ацэнка валавога рэгіянальнага прадукту за студзень-лістапад 2021 г. Аб’ём ВРП у бягучых цэнах склаў Br12656,4 млн, або ў супастаўных цэнах 100,7% да ўзроўню студзеня-лістапада 2020 г.

17.12.2021 - 15:25

Як паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці, у студзені-лістападзе 2021 г. аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br11715,2 млн, або ў супастаўных цэнах 103,5% да ўзроўню студзеня-лістапада 2020 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 83,6%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 103,8%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 102,5% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 103,1%.

17.12.2021 - 12:00

На «Бабруйскаграмашы» адбылася знакавая сустрэча спецыялістаў канструктарскіх службаў холдынгу, прадстаўнікоў УП «Вітаблгаз», ТАА «Тэхналогіі земляробства» і УП «СКБ Захад».

Асноўная мэта нарады – сумесны праект стварэння на базе размеркавальніка ўгнаенняў РУ-8 машыны, аптымізаванай для працы з электроннымі картамі дыферэнцыраванага ўнясення ўгнаенняў. Дадзеная тэхналогія прадугледжвае магчымасць карэкціроўкі нормы ўнясення пажыўных рэчываў у залежнасці ад сітуацыі на кожным асобным участку поля.

16.12.2021 - 14:35

Як паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці, у студзені-лістападзе 2021 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала Br2751,1 млн, або ў супастаўных цэнах 94,3% да ўзроўню студзеня-лістапада 2020 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br2229,2 млн, або ў супастаўных цэнах 93,6% да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года.

15.12.2021 - 11:52

У Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук у Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на самую лепшую ідэю (навуковую працу, сродак нагляднай агітацыі) у галіне папярэджання злачынстваў і карупцыі.

Па выніках правядзення конкурсу да экспертнай ацэнкі было прынята 227 конкурсных работ, вызначана і прадстаўлена да ўзнагароджання 25 удзельнікаў.

14.12.2021 - 17:39

З 1 студзеня 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складзе Br457. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2021 года № 721, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На бягучы год месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі была ўстаноўлена ў памеры Br400 (зацверджана пастановай урада ад 21 снежня 2020 года № 740). З улікам індэксацыі памер МЗП вырас да Br418,14.

14.12.2021 - 15:40

Пяты рэгіянальны форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне – рэгіёны) праходзіць у Магілёве. Яго прыярытэтнымі напрамкамі сталі лічбавыя рашэнні ў сферах прамысловасці, транспарту і будаўніцтва. Таксама тут прадстаўлены буйныя лічбавыя праекты, звязаныя з выкарыстаннем тэхналогій 5G для забеспячэння рабатызаванага і дыстанцыйнага кіравання тэхнікай, лічбавыя двайнікі і іншыя. Прадугледжана абмеркаванне рэалізаваных і перспектыўных праектаў у транспартнай сферы, запатрабаваных сёння ў прамысловасці паслуг.

10.12.2021 - 18:35

Анлайн-сустрэча дзелавых колаў Магілёўскай вобласці і г. Цяньцзінь (КНР) адбылася сёння пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыя Сянько, прадстаўнікоў Упраўлення замежных спраў муніцыпальнага народнага ўрада г. Цяньцзінь і Магаблвыканкама.

10.12.2021 - 16:25

Ірына Камедзіна з Краснаполля стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Яе прыватнае прадпрыемства адзначана ў намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».

09.12.2021 - 12:25

Магілёўская вобласць першай сярод рэгіёнаў распрацавала і ўжо амаль год рэалізуе ўласную стратэгію ўстойлівага развіцця. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар на 2-м рэгіянальным форуме прадпрымальніцтва «Уклад рэгіянальнага прадпрымальніцтва ў дасягненне мэт устойлівага развіцця», які праходзіў у фармаце відэаканферэнцыі.

Руслан Страхар адзначыў, што рэгіён паслядоўна працуе над дасягненнем адаптаваных для рэгіёна і Беларусі мэтаў устойлівага развіцця.

07.12.2021 - 15:50

У пачатку снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар узначаліў дэлегацыю Магілёўскай вобласці, якая наведала Сагдыйскую вобласць Рэспублікі Таджыкістан. У працы дэлегацыі таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка.

06.12.2021 - 16:24

У Магілёўскай вобласці накапалі амаль 100 тысяч тон бульбы. Вялікая частка ўраджаю вырашчана на палях Шклоўскай фермерскай гаспадаркі «Дзіяна».

У сховішчы «Дзіяны» закладзена 37 тысяч тон, і бульбу цяпер актыўна прадаюць па Беларусі і ў іншыя краіны. Каб рэалізацыя была хуткай і якаснай, у фермерскай гаспадарцы запрацавала новая рабатызаваная лінія, якая сартуе і пакуе 40 тон бульбы на гадзіну.

06.12.2021 - 13:42

Новая вытворчая лінія рыхтуецца да адкрыцця ў Слаўгарадзе на філіяле прадпрыемства «Чырвоны харчавік». Гэта дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы.

Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення статыстыкі, аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года ў супастаўных цэнах склаў 100,9% да адпаведнага леташняга ўзроўню.