RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

03.12.2021 - 09:00

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка 1-3 снежня наведвае Сагдыйскую вобласць Таджыкістана. Пра гэта паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Таджыкістане.

30.11.2021 - 11:23

У ДВА «Белэнерга» падвялі вынікі галіновага вытворчага спаборніцтва працоўных калектываў арганізацый за 9 месяцаў 2021 года. Рашэнні, паведамілі ў «Белэнерга», прымаліся па трох конкурсных групах.

Прызавыя месцы ў спаборніцтве занялі і арганізацыі Магілёўскай вобласці. Па групе «Электрастанцыі» трэцяе месца прысуджана Магілёўскай ЦЭЦ-2. А па групе «Энергазабеспячальныя арганізацыі па збытавай дзейнасці» другое месца ў РУП «Магілёўэнерга».

30.11.2021 - 10:41

Br62 млн заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі за студзень-кастрычнік 2021 года. Удзельная вага паступленняў у бюджэт вобласці склала 4,5%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

30.11.2021 - 10:00

Пераднавагоднія кірмашы запрацуюць у Магілёве з 1 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.

З 1 па 31 снежня пераднавагоднія кірмашы будуць працаваць каля ГЦ «Арбат» і ў ГЦ «Перекресток-центр» па вул. Касманаўтаў. Час працы: з 9.00 да 19.00 штодня.

29.11.2021 - 12:45

Двухузроўневую паркоўку залежнага тыпу на 2 аўтамабілі распрацавалі ў ААТ «Магілёўліфтмаш». Пра гэта паведаміў начальнік бюро рэкламы прадпрыемства Вадзім Еўстратаў.

26.11.2021 - 15:55

На філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабушкиной крынки» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкиной крынки”» прайшла мадэрнізацыя лініі па вытворчасці сыроў. Новае абсталяванне дазволіць выпускаць сыры не толькі круглай, але і прамавугольнай формы. З працай абноўленага прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

26.11.2021 - 14:55

У Магілёўскім раёне закладзена капсула будаўніцтва завода па вытворчасці ламінаваных пліт са слаістых пластыкаў. Новая вытворчасць з’явіцца на тэрыторыі рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» ЗТАА «Кранаспан ОСБ».

26.11.2021 - 09:38

У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года паступіла Br1366 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br479.6 млн. (35,1%), падатку на дабаўленую вартасць – Br190,1 млн. (13,9%), падатку на прыбытак – Br136,6 млн. (10%), падатку пры ССП – Br69,4 млн. (5,1%), акцызаў – Br68,5 млн. (5%).

24.11.2021 - 13:55

Павелічэнне асартыменту вырабленай прадукцыі, новыя цэхі па вытворчасці сыравяленых каўбас і паўфабрыкатаў – ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» пашырае вытворчыя магутнасці. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па перапрацоўцы Таццяна Дзякава.

22.11.2021 - 12:56

Аб аграрным сезоне, людзях і тэхналогіях пагаварылі ў студыі ТРК «Магілёў». У гасцях – першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч.

19.11.2021 - 15:49

Магілёўшчына сёлета вяла наймацнейшую бітву за ўраджай. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч, адкрываючы сёння ўшанаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК рэгіёна ў малой зале Палаца культуры вобласці. Узнагароджанне стала часткай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021».

18.11.2021 - 11:56

Па выніках XXVII Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2021», якая адбылася ў Мінску, кампанія «Бабушкина крынка» ўдастоена адразу 4 Гран-пры. А ў конкурсе «Найлепшая прадукцыя года-2021» адразу 22 малочныя прадукты ўдастоеныя дыпломаў пераможцы.

Судзейскай калегіі «Прадэкспа» асабліва прыйшліся даспадобы мяккі сыр «Буррата» 45%, смятана 25%, ёгурт двухслаёвы з фруктовым напаўняльнікам «Черника-чиа» 2%, сыр плаўлены з белымі грыбамі 50%. Залатым медалём быў адзначаны кефір 3,2%.

17.11.2021 - 10:49

У Дрыбінскім раёне фермеры развіваюць малочную жывёлагадоўлю і будуюць новыя фермы. Усяго ж у Магілёўскай вобласці працуе больш за 500 фермерскіх гаспадарак.

16.11.2021 - 09:48

Аграрыі Магілёўскай вобласці падвялі канчатковыя вынікі жніва 2021 года. У палях працавала больш за 1000 экіпажаў камбайнераў. Першы экіпаж-тысячнік быў у Кіраўскім раёне. Магілёўскі раён намалаціў 100 тысяч тон збожжа. А лідарам па сярэдняй ураджайнасці – у 37,8 цэнтнераў з гектара – сталі аграрыі Шклоўскай зямлі.

11.11.2021 - 12:56

Новы магазін у абласным цэнтры адкрыў Магілёўскі мясакамбінат. Гэта яшчэ адзін крок у развіцці фірменнага гандлю айчынных прадпрыемстваў.

Магілёўскі мясакамбінат – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў мясной прамысловасці Беларусі. Заснаваны ў 1905 годзе. У вобласці працуюць 33 фірменныя гандлёвыя кропкі. Адкрыццё новай крамы ў Магілёве – сапраўднае свята як для прадпрыемства, так і для пакупнікоў. На дэгустацыйных пляцоўках купаты, стэйкі і катлеты для бургераў.

11.11.2021 - 12:47

Геаграфія продажу прадукцыі ААТ «Бабушкина крынка» распаўсюджваецца далёка за межы Беларусі. Яе ведаюць у Расійскай Федэрацыі, Украіне, Казахстане, Германіі, Кітаі і іншых краінах. Кампанія пастаянна пашырае геаграфію паставак, асартымент тавараў, вытворчыя магутнасці.

09.11.2021 - 15:38

У Магілёўскай вобласці падыходзіць да завяршэння ўборка кукурузы на збожжа. Палова раёнаў ужо ўправілася з гэтай важнай працай, паведамілі ў аддзеле інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча.

У цэлым жа на 8 лістапада «каралева палёў» была ўбрана на 94% пасяўных плошчаў. Кожны гектар у сярэднім па вобласці дае па 53 цэнтнеры залацістай прадукцыі. Усяго ж намалочана 147 тысяч тон збожжа.

09.11.2021 - 13:45

Інавацыйную сістэму дэзынфекцыі кабіны ліфта ад грыпу і COVID‑19 распрацавалі канструктары ААТ «Зеніт». Навінку плануюць укараніць у масавую вытворчасць ужо ў пачатку 2022 года, расказаў дырэктар прадпрыемства Аляксей Вайцяховіч.

09.11.2021 - 11:59

«Прамая лінія» па пытаннях развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва адбудзецца 7 снежня ў Магілёўскім аблвыканкаме. З 10.00 да 12.00 на званкі жыхароў Прыдняпроўскага краю па нумары (8 0222) 32 26 63 адкажа намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.  

Таксама пытанні можна задаць анлайн, спасылка для падключэння: https://peregovorka.by/telephone-line-business-07.12.2021

Рэд.

 

 

 

08.11.2021 - 14:48

Заняцца вытворчасцю гафрыраванага кардона плануе ТАА «ВМГ Індустры». Пра гэта на інвестфоруме «Млын поспеху», які прайшоў у Магілёве, паведаміў дырэктар ТАА «ВМГ Індустры груп» Аляксей Якаўлеў.