RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

12.02.2020 - 12:35

Стаўка рэфінансавання з 19 лютага зніжаецца з 9% да 8,75% гадавых, стаўка па крэдыце овернайт –з 10% да 9,75% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт – з 8% да 7, 75% гадавых. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага банка.

Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацбанка па выніках сённяшняга пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы. Наступнае пасяджэнне запланавана на 13 мая 2020 года.

У мінулы раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі была зніжана 20 лістапада – з 9,5% да 9% гадавых.

12.02.2020 - 12:32

Марлевыя павязкі пачалі вырабляць на швейным прадпрыемстве ААТ «Славянка» ў Бабруйску. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Славянка» Тэймураз Бачарышвілі.

06.02.2020 - 10:10

Яшчэ адна важная магістраль з’явіцца ў Магілёве. У горадзе прыступаюць да будаўніцтва аб’язной дарогі. Яна будзе дубляваць Загарадную шашу. Цяпер рыхтуецца будаўнічая пляцоўка. Расчыстка тэрыторыі зойме каля паўгода. Пабудуюць новую дарогу з бетону. Працы падзялілі на тры этапы. Першы завершыцца ў наступным годзе.

31.01.2020 - 11:15

За 2019 год у кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br1 305,3 млн. У параўнанні з 2018-м даходы бюджэту павялічыліся на 9,4%, або Br112,3 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

30.01.2020 - 13:13

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе выявіў парушэнні парадку завяршэння знешнегандлёвых аперацый у 25 арганізацыях рэгіёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

Суб’екты гаспадарання і 28 службовых асоб, якія працуюць у гэтых арганізацыях, былі аштрафаваныя на Br171,4 тыс. З нядобрасумленных контрагентаў спагналі і прадугледжаныя кантрактамі няўстойкі.

30.01.2020 - 12:31

За 2019 год у кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br232,2 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з 2018-м павялічыліся на 8,3%, або Br17,9 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Удзельная вага плацяжоў арганізацый у агульнай суме паступленняў за 2019 год склала 89,7%, або Br208,4 млн. Індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў бюджэт выплачана Br12,7 млн. (5,5%), паступленні ад фізічных асоб склалі Br11,1 млн. (4,8%).

28.01.2020 - 15:42

У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 4016 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 328,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 158,9 тыс. кв. м, або 48,4% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 124,1 тыс. кв. м.

27.01.2020 - 12:45

Першая беларуская гародніна з’явіцца на прылаўках у канцы зімы – пачатку вясны. Да гэтага часу ў цяпліцах гаспадарак Магілёўскай вобласці паспеюць агуркі і таматы.

22.01.2020 - 10:41

Прадстаўнікі ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» і нямецкай кампаніі AntonOhlertGmbH&Co ў канцы 2019 года падпісалі кантракт на выраб і пастаўку могульнай лініі для вытворчасці жавальнага мармеладу ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці. Свой подпіс у пакеце дакументаў з боку «Чырвонага харчавіка» паставіў кіраўнік ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» Віталь Філонаў. Беларускі бок ужо зрабіў першы фінансавы плацёж, паведамляецца на сайце бабруйскага прадпрыемства.

17.01.2020 - 09:15

Плошчы пад азімыя культуры ў Магілёўскай вобласці павялічылі на 20%. Такое рашэнне было прынята для павелічэння вытворчасці збожжа, а таксама ў сувязі са змяненнем пагодна-кліматычных умоў.

16.01.2020 - 12:11

Вікенцій Ермалёнак застанецца на пасадзе дырэктара ААТ «Мажэліт», змены кіраўніцтва не будзе. Пра гэта паведаміў на сходзе прадстаўнікоў працоўнага калектыву прадпрыемства першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч.

15.01.2020 - 15:24

У раёне в. Вішнёўка Бабруйскага раёна да 2022 года плануюць стварыць палігон для пахавання цвёрдых камунальных адходаў і пабудаваць смеццеперапрацоўчы завод. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

15.01.2020 - 09:33

За мінулы год падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці правялі 123 маніторынгі ў дачыненні да 118 суб’ектаў гаспадарання, падчас якіх парушэнні ўстаноўлены ва ўсіх без выключэння, у асобных выпадках паўторна. Пра гэта расказалі ў прэс-цэнтры ІМПЗ Магілёўскай вобласці.

10.01.2020 - 14:20

Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 студзеня начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 33 31 24 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю, якія тычацца гаспадарчай дзейнасці арганізацый рэгіёна.

09.01.2020 - 10:56

Урад пашырыў пералік новых вытворчасцей, якія маюць вялікае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 снежня 2019 года № 942 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

04.01.2020 - 11:23

Урад зацвердзіў пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2020 год. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 27 снежня 2019 года № 921 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У спісе 29 тэрыторый 28 раёнаў і адзін горад – Бабруйск. У Магілёўскай вобласці ў пералік таксама ўвайшлі Дрыбінскі і Круглянскі раёны.

04.01.2020 - 09:59

Выйсці на праектную магутнасць абноўленай вытворчасці ААТ «Магатэкс» плануе ў снежні бягучага года. Пра гэта расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Пётр Скачкоў.

Паводле яго слоў, рэалізацыя праекта па абнаўленні ткацкай фабрыкі прадпрыемства пачалася ў 2018 годзе. Да канца 2019-га абсталяванне ў межах праекта «Выпуск новых тканін і тканін з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі» ўстаноўлена ў поўным аб’ёме і ўжо вядзецца яго пуска-наладка.

04.01.2020 - 09:44

ААТ «Стужка» прыме ўдзел у выставе Heimtextil 2020, якая пройдзе 7–10 студзеня ў Франкфурце-на-Майне, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам».

У прыватнасці, наша прадпрыемства пазнаёміць наведвальнікаў з шырокім асартыментам уласнай прадукцыі. ААТ «Стужка» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў тэкстыльнай галантарэі ў рэспубліцы, выпускае стужкі розных відаў, гардзінныя палотны, абрусы, сурвэткі, пакрывалы, ручнікі, камплекты штор.

04.01.2020 - 09:34

Са складу Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці выключана сем прадпрыемстваў, у тым ліку два па Магілёўскай вобласці. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 31 снежня 2019 года № 964, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

03.01.2020 - 09:10

За студзень-лістапад 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 192,2 млн. Даходы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 9%, або Br98,9 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку –Br420,2 млн. (35,2%), падатку на дабаўленую вартасць – Br164,7 млн. (13,8%), падатку на прыбытак –Br111,2 млн. (9,3%), акцызаў – Br85,6 млн. (7,2%).