RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

18.09.2019 - 13:21

Магілёўскай вобласці цікавы латвійскі вопыт падтрымкі рэгіянальных ініцыятыў. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык падчас сустрэчы са старшынёй Валкскай краёвай думы, старшынёй праўлення латвійскіх рэгіянальных цэнтраў развіцця Вентсам Армандсам Краўклісам.

17.09.2019 - 12:35

Магілёўскія энергетыкі завяршаюць падрыхтоўку да зімы цеплакрыніц і цепласетак. Якасна забяспечыць бесперабойную працу спажыўцоў цеплавой энергіяй у асенне-зімовы перыяд дазволіць вытворчасць работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, планавых рамонтах, тэхабслугоўванні абсталявання Магілёўскай ЦЭЦ-1, Магілёўскай ЦЭЦ-3 і цеплавых сетак, паведамілі ў адміністрацыі філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».

13.09.2019 - 15:02

Магілёўскі завод «Строммашына» прадстаўляе прадукцыю на маштабнай гандлёва-прамысловай выставе Armenia Expo ў Ерэване. Наша прадпрыемства дэманструе абсталяванне для здабычы нафты і вады з глыбінных свідравін, цюбінгі для падземных збудаванняў метрапалітэна і шахт.

12.09.2019 - 13:32

У Магілёўскай вобласці актыўнымі тэмпамі ідзе восеньская пасяўная кампанія. Як адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктар Віткоўскі, яе асаблівасць у гэтым сезоне ў тым, што значна павялічаны плошчы, апрацаваныя гліфасатутрымоўвальнымі прэпаратамі, каб на палях расло менш пустазелля. Дзякуючы гэтаму культурныя расліны атрымаюць вялікую пажыўнасць ад зямлі і, як следства, павялічыцца ўраджайнасць.

12.09.2019 - 09:47

Пастановай Саўміна ад 9 верасня ўстаноўлены пералік рыбаводных арганізацый, якім у 2019–2022 гадах прадастаўляюцца субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, выдадзенымі у 2019 годзе на тэрмін да трох гадоў для набыцця камбікармоў для рыбы і пагашэння запазычанасці за камбікармы, якія набыты ў гэтым годзе і выкарыстоўваюцца для кармлення рыбы.

У пералік уключана 6 ААТ, сярод якіх рыбгас «Свіслач», які ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці.

11.09.2019 - 09:28

Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br385,56. Гэты нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 10 верасня, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

11.09.2019 - 09:22

Тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі ў 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.

06.09.2019 - 10:36

Савет па развіцці прадпрымальніцтва Бабруйска сумесна з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў 11 верасня правядзе прыём суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі горада.

Сустрэча арганізуецца з мэтай выяўлення і вырашэння праблемных пытанняў. Яна адбудзецца ў памяшканні бізнэс-цэнтра ААТ «Атэль “Турыст”», (вул. Войкага, 20) з 10.00 да 12.00.

05.09.2019 - 13:14

У Магілёўскай вобласці і правінцыі Хунань – вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах. Да такой высновы прыйшлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні Камітэта правінцыі Хунань Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Лай Мін’юн падчас афіцыйнай сустрэчы.

05.09.2019 - 11:23

Выязное пасяджэнне Прэзідыума навукова-кансультацыйнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі шостага склікання адбудзецца 13 верасня ў Магілёве.

Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі ад Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства фінансаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і бізнесу.

05.09.2019 - 09:23

Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер сумесна прапрацоўваць пытанне выкарыстання кітайскіх лекаў на тэрыторыі Беларусі. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара з намеснікам дырэктара бальніцы кітайскай медыцыны правінцыі Цзянсу Ван Юе.

30.08.2019 - 10:15

У Шклоўскім раёне прайшоў семінар-дэманстрацыя айчыннага комплексу спецыялізаваных машын для механізацыі працэсаў уборкі лёну. Тэхніка выраблена на беларускіх прадпрыемствах з узроўнем лакалізацыі 80-90%.

29.08.2019 - 08:59

ААТ «Магатэкс» прадставіць прадукцыю на выставе «Бяспека і ахова працы», якая з 2011 года штогод праходзіць у Маскве на ВДНГ, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам».

28.08.2019 - 08:31

У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-ліпень 2019 года паступіла Br 473,5 млн. На іх долю прыпадае 61,1% агульных фінансавых уліванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Арганізацыі недзяржаўнага сектара пералічылі Br 242,5 млн. (31,3%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br 35,4 млн. (4,6%), фізічныя асобы – Br 24,1 млн. (3,1%).

28.08.2019 - 06:08

Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый будзе павышана ў Беларусі з 1 верасня на 12,6 працэнта - з Br36,4 да Br41. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках даклада кіраўніку дзяржавы.

27.08.2019 - 09:37

За студзень-ліпень 2019 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br 775,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 10,4 % або на Br 73,2 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 264,8 млн. (34,1 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 126 млн. (16,2 %), падатку на прыбытак – Br 86,2 млн. (11,1 %), акцызаў – Br 51,1 млн. (6,6 %).

26.08.2019 - 10:47

Вертыкальныя шматузроўневыя паркоўкі ствараюць на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе. Першую «этажэрку» завадчане ўсталявалі на сваёй тэрыторыі.

20.08.2019 - 10:49

Магілёўскі вагонабудаўнічы завод асвоіў вытворчасць пуцявой вагоннай тэхнікі новага пакалення. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Эма Урублеўская.

20.08.2019 - 09:47

У Магілёве стартаваў пілотны праект па будаўніцтве індывідуальнага жылля прамысловым спосабам, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ галоўны інжынер Упраўлення капітальным будаўніцтвам Магілёва Дзмітрый Хухракоў.

Ужо пабудаваны дзве двухпавярхоўкі плошчай 125 кв. м кожная. Яны зроблены з цэментава-стружкавых пліт. Жыллё здаецца з поўным аздабленнем, да яго прыкладаецца 10 сотак зямлі.

16.08.2019 - 16:52

У філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод» ў пасёлку Ялізава (Асіповіцкі раён) сёння адкрылася мадэрнізаваная вытворчасць шклатары.

Тут упершыню ў Беларусі асвоена тэхналогія, якая дазволіць выпускаць палегчаную шкляную ўпакоўку са зніжэннем вагі гатовых вырабаў да 20%. Прадукцыя будзе мець статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай.