29.04.2019 - 11:39
У Магілёўскай вобласці вызначыліся з планамі на гэты год па паляпшэнні якасці пітнога водазабеспячэння. У рэгіёне пабудуюць дзясяткі новых станцый абезжалезвання ў сельскай мясцовасці і райцэнтрах. На гэтыя мэты прадугледжана Br 9,5 млн. Зараз рыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю, паведаміў начальнік аддзела інвестыцый, па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Віктар Кішкель.
29.04.2019 - 11:38
Крэатыўныя праекты рэалізуюць у Магілёве выпускнікі чацвёртага сезона школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца». Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.
Адна з задумак –«Гарадок»– не ўнікальная ў сваім родзе, але будзе цікавая для жыхароў абласнога цэнтра. Яе сутнасць – стварэнне ў цэнтры Магілёва інтэрактыўнай гульнявой пляцоўкі. Тут усе жадаючыя змогуць пагуляць у настольны тэніс, дваровыя гульні (класікі, твістар і інш.), патанцаваць на асфальце і пачытаць цікавую кнігу.
29.04.2019 - 10:57
Нацыянальны банк з 29 красавіка выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
29.04.2019 - 09:59
Забарону на наведванне лясоў увялі ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.
26.04.2019 - 16:22
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 18-ці з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Глускім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чавускім раёнах з 25 красавіка, а ў Бялыніцкім, Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Круглянскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Асіповіцкім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім і Шклоўскім раёнах – з сённяшняга дня, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
26.04.2019 - 08:38
Беларускія і расійскія памежнікі абмеркавалі парадак пропуску ўдзельнікаў і балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў з Расіі ў Беларусь. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
26.04.2019 - 08:20
Міністэрства энергетыкі прапрацоўвае магчымасць дазволу падключэння да электразабеспячэння фізічнымі асобамі аб’ектаў, якія знаходзяцца па-за межамі прыдамавой тэрыторыі. Адпаведныя прапановы Мінэнерга накіравала ў Міністэрства юстыцыі, паведаміў падчас прыёму па асабістых пытаннях у Магілёўскім аблвыканкаме міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, адказваючы на зварот жыхара Клімавіч.
25.04.2019 - 09:53
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху па прафілактыцы ДТЗ з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў і скутарыстаў пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскай вобласці. Дэвіз мерапрыемства – «Колаў менш – небяспекі больш», паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
25.04.2019 - 09:05
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 красавіка першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
25.04.2019 - 08:02
Пенсіянеры з 1 мая змогуць ездзіць на электрычках за паўцаны, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа. Гэта прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».
24.04.2019 - 11:19
Свята двара пройдзе 27 красавіка па вул. Гагарына, 34 у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
24.04.2019 - 09:58
На адкрытай зялёнай пляцоўцы каля Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя па вуліцы Грышына высадзілі алею. У мерапрыемстве, прымеркаваным да 100-гадовага юбілею нацыянальнай сістэмы аховы здароўя, прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна на чале з галоўным дзяржаўным санітарным урачом Магілёўскай вобласці Святланай Нячай.
24.04.2019 - 08:46
У Магілёве ідзе адключэнне ацяплення на сацыяльных аб’ектах. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў, паведамілі ў гарвыканкаме.
Цяпло перастае паступаць у дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага абслугоўвання, музеі, архівы, бібліятэкі.
24.04.2019 - 08:06
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены з 1 мая ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Фактычны заработак пенсіянераў будзе скарэкціраваны зыходзячы з сярэдняй зарплаты па краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6,5 працэнта.
23.04.2019 - 10:59
Магілёўскае ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»» прыступіла да вырабу і рэалізацыі велікоднай прадукцыі. Да свята на прадпрыемстве вырабяць каля 20 т велікодных кексаў, у тым ліку і аўтарскай працы.
23.04.2019 - 10:45
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 красавіка. У гэты дзень кожны зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефонах Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65 34 95, 65 32 98.
23.04.2019 - 09:58
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 красавіка начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў.
З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 64-33-10 ён адкажа на пытанні, якія тычацца дзейнасці Дэпартамента, паслугякія прадстаўляюцца, і іх кошту, а таксама патрабаванняў, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, аб перспектывах і развіцці службы.
23.04.2019 - 09:55
У Магілёўскай вобласці ажыццяўляецца комплекс прэвентыўных мер па папярэджанні пажараў у экасістэмах. Так, сумесна з зацікаўленымі (РАУС, пракуратура, ЖКГ, СЭС, лясгасы, сельвыканкамы, Ахова прыроды, СМІ) праведзена больш за 1,8 тыс.рэйдаў, па выніках якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 650 чалавек.
22.04.2019 - 11:42
Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Міхайлавіч Каранкевіч 25 красавіка правядзе асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве.
Прыём пройдзе з 10.00 да 11.00 у аблвыканкаме (вул. Першамайская, 71, упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама – пакой прыёму грамадзян, асобны ўваход з боку пл. Леніна).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Магілёве (8 0222) 32 67 21, 23 02 55.
22.04.2019 - 10:03
У наступным турыстычным сезоне Магілёўскі аэрапорт чакае пашырэнне зоны прылёту-вылету пасажыраў. Гэта неабходна ў сувязі з павелічэннем пасажыраплыні, паведаміў начальнік Магілёўскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Уладзімір Нікіцін.
Па словах суразмоўцы, ужо зацверджаны папярэдні план на праект пашырэння будынка аэрапорта. Гаворка ідзе аб будаўніцтве другой залы вылету на 200 чалавек, у якой прадугледжана таксама зона Duty Free. У секцыі прылёту пасажыраў дадасца прыбудова са стужкай выдачы багажу.