Першы сёлета суботнік у межах месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторыі горада пасля зімы прайшоў у Магілёве. Асноўнымі аб’ектамі ўборкі сталі паркі, скверы, пуцеправоды і прыдарожныя ўчасткі.
Першы сёлета суботнік у межах месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторыі горада пасля зімы прайшоў у Магілёве. Асноўнымі аб’ектамі ўборкі сталі паркі, скверы, пуцеправоды і прыдарожныя ўчасткі.
Традыцыйныя абласныя спартыўныя сустрэчы «Праз спорт і зносіны - да здароўя кожнага» адбыліся 11 сакавіка ў СШ № 45 Магілёва. Сёлета крыху змяніўся склад каманд.
Урачысты прыём, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, адбыўся 6 сакавіка ў аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі стала 30 прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю.
Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўтварэння беларускай міліцыі, прайшлі ў Магілёве 5 сакавіка. У гісторыка-дэманстрацыйнай зале УУС аблвыканкама адбылася цырымонія ўзнагароджання ветэранаў органаў унутраных спраў.
Дваццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася 5 сакавіка ў канферэнц-зале аблвыканкама.
Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў адсвяткаваў 3 сакавіка 95-годдзе. Да свайго юбілею віноўнікі ўрачыстасці падрыхтавалі святочны канцэрт-гісторыю, які расказвае аб станаўленні і жыцці ўстановы адукацыі. У госці да імяніннікаў прыехалі ганаровыя госці.
Адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» праходзіць 2–7 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. У спаборніцтвах прымаюць удзел каманды з Беларусі, Малдовы, Украіны Расіі і Казахстана.
У Доме друку 3 сакавіка адбыўся савет Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», падчас якога падвялі вынікі дзейнасці за 2019 год і вызначылі задачы на бягучы.
Работнікі будаўнічых арганізацый Магілёва з сем’ямі рынялі ўдзел 29 лютага ў спартыўна-забаўляльным свяце «Масленіца–2020».
У Магілёве прайшла XII (XXXIV) справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі. У пасяджэнні прынялі ўдзел дэлегаты гарадоў і раёнаў Прыдняпроўскага краю.