RU BY EN 中文
Twitter Instagram

моладзь Subscribe to RSS - моладзь

27.06.2019 - 08:17

Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі. У Магілёўскай вобласці на ЦТ па гэтым прадмеце зарэгістравалася больш за 2,1 тыс. чалавек, паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў.

25.06.2019 - 08:12

Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы. На яго ў Магілёўскай вобласці зарэгістравалася больш за 2,6 тыс. чалавек, паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў.

24.06.2019 - 15:47

Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж плануе сёлета набраць на навучанне 460 чалавек, што перавышае леташні паказчык у паўтара раза, паведаміў дырэктар установы адукацыі Юрый Крывашчокаў.

21.06.2019 - 08:39

Цэнтралізаванае тэсціраванне па чатырох замежных мовах у Магілёўскай вобласці плануе прайсці амаль 3,3 тыс. абітурыентаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў рэгіянальным цэнтры тэсціравання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Здаваць англійскую мову мае намер 2 795 абітурыентаў, нямецкую – 400, французскую – 85, іспанскую – 11. «На кітайскую мову ў гэтым годзе ніхто не зарэгістраваўся, – удакладнілі суразмоўцы. – У мінулым годзе праверыць свае веды па гэтым прадмеце быў толькі адзін жадаючы».

20.06.2019 - 08:58

Магілёўская вобласць заняла трэцяе агульнакаманднае месца на XIV рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў – 2019. Пераможцам першынства стала каманда Мінска. Сярэбраныя ўзнагароды паехалі ў Гродзенскую вобласць, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

13.06.2019 - 16:43

Форум Моладзевага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў «Сацыяльныя гарантыі моладзі. Маладыя спецыялісты» пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання 14 чэрвеня. Пра гэта расказаў старшыня моладзевага савета Віктар Аўдзюшка.

12.06.2019 - 11:51

Маладзёжны марафон «75», прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адправіўся па месцах баявой славы Беларусі. Пра гэта паведамілі ў абкаме Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

12.06.2019 - 09:09

Штогадовая алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе 2019 года ў Магілёве. Пра гэта паведамляе партал Саюзнай дзяржавы.

З расійскага боку чакаецца ўдзел каманд з 23 абласцей. У складзе Цэнтральнага аргкамітэта алімпіяды – намеснік міністра асветы Расійскай Федэрацыі Таццяна Сінюгіна.

10.06.2019 - 16:24

З новага навучальнага года Магілёўскі дзяржаўны эканамічны каледж прафесійна-тэхнічнага навучання прыступіць да рэалізацыі эксперыментальнага праекта па дыстанцыйным навучанні асоб з парушэннямі апорна-рухальнага апарата па спецыяльнасці «Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын», паведаміў дырэктар установы адукацыі Алег Бахановіч.

10.06.2019 - 13:06

Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца ў Магілёве 14 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, працоўных спраў устаноў адукацыі, камандзіраў і камісараў, першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пачнецца ў 11.30 на пляцоўцы каля корпуса №7 Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

10.06.2019 - 09:39

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт адкрывае тры новыя спецыяльнасці, дзве з якіх – IT. Пра гэта паведамілі ў вышэйшай навучальнай установе.

З гэтага года ВНУ пачне прыём абітурыентаў на «Электронны маркетынг», «Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі металаў», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)».

Плануецца, што студэнтамі названых спецыяльнасцей стане 60 чалавек. На бюджэт маюць намер залічыць 44 абітурыенты, на платнае – 16.

07.06.2019 - 16:31

Пераможцам рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» стаў атрад «Спадчыннікі» з сярэдняй школы №8 Магілёва. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.

07.06.2019 - 12:57

У Магілёўскай вобласці па папярэдніх дадзеных 390 выпускнікоў закончылі школу з медалямі. З іх залатыя ўзнагароды атрымаюць 362 адзінаццацікласнікі, сярэбраныя – 28, паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Сяргей Сыранкоў.

«У 2018/2019 навучальным годзе выпускнікоў-медалістаў на 55 больш у параўнанні з мінулым, – адзначыў суразмоўца. – Пры гэтым колькасць дзяцей, якія скончылі сярэднюю школу, на 400 менш і складае 6,3 тыс.»

06.06.2019 - 07:33

На час правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (з 11 чэрвеня па 1 ліпеня) для абітурыентаў і іх законных прадстаўнікоў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці будзе арганізавана работа тэлефонаў гарачай лініі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў.

Па нумарах 8 (0222) 22-18-97, 31-07-73, 31-07-75 з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 кантралёрам можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у працы арганізацыйных камісій пунктаў тэставання.

05.06.2019 - 11:17

Працоўны семестр стартаваў у Магілёўскай вобласці. На працягу ўсяго лета ў рэгіёне плануюць арганізаваць каля 200 студэнцкіх атрадаў.

Ужо больш за 2 тыс. студэнтаў падалі заявы на летнія работы. На думку арганізатараў, гэта далёка не мяжа. Попыт на такі від летняй занятасці ў моладзі расце.

31.05.2019 - 14:46

У Беларусі 1 чэрвеня завяршаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэставання па вучэбных прадметах.

Пункты рэгістрацыі адкрыты сёння да 19.00. У суботу, 1 чэрвеня, яны будуць працаваць з 9.00 да 18.00.

Па апошніх даных, на ЦТ зарэгістравалася каля 74 тыс. чалавек.

30.05.2019 - 10:54

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце жыць у мірнай краіне», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы, завяршыўся на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў абласным аддзяленні Фонду міру.

29.05.2019 - 13:27

Вясёлае і займальнае свята падрыхтаваў для дзяцей Магілёўскі інстытут МУС. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абароны дзяцей, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.

Упершыню на свяце пройдзе конкурс кампазіцый з паветраных шароў сярод каманд курсаў факультэта міліцыі. Тут прадставяць музычна-забаўляльную праграму з гульнямі, лялькамі, паветранымі шарамі, выступленнямі прафесійныхклоўнаў. Дзеці змогуць «намаляваць» святочнае тату, пачаставацца прысмакамі, папкорнам і салодкай ватай.

27.05.2019 - 15:48

Рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху адбудзецца ў Бабруйску 28 мая – 1 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У традыцыйным спаборніцтве, якое пройдзе ў 47-ы раз, возьмуць удзел каманды-пераможцы аналагічных рэгіянальных спаборніцтваў з шасці абласцей рэспублікі і горада Мінска, а таксама атрады ЮІР з Расіі, Казахстана і Азербайджана.

27.05.2019 - 07:58

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы сустрэўся з будучымі кіраўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый і кадравым рэзервам Магілёўскага аблвыканкама. Мерапрыемства адбылося ў межах выязнога семінара.