RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

09.08.2022 - 15:53

Моцная эканоміка - залог стабільнасці ў беларускім грамадстве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні.

08.08.2022 - 13:51

Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

05.08.2022 - 15:24

Падчас рабочай паездкі ў Магілёў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак наведаў шэраг будаўнічых аб’ектаў. Таксама ў аблвыканкаме адбылася нарада па пытаннях рэалізацыі значных інвестыцыйных праектаў у абласным цэнтры. У іх ліку – будаўніцтва транспартнай развязкі «Вуліца Каралёва на ўчастку ад вуліцы Якубоўскага да праспекта Міру», рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі Р-122 Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы на ўчастку Магілёў–Чэрыкаў.

04.08.2022 - 14:34

Складнікі поспеху ўборачнай кампаніі – тэхніка і гатоўнасць людзей. Такое меркаванне журналістам выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас паездкі ў Бабруйскі раён.

03.08.2022 - 18:31

Паляпшэнне жыллёвых умоў, навядзенне парадку ў дачыненні да стыхійнага гандлю, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, падтрымка фермерскіх гаспадарак – асноўныя пытанні, з якімі звярнуліся жыхары Магілёўшчыны на асабісты прыём да старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.

01.08.2022 - 13:39

Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 жніўня кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

29.07.2022 - 09:49

Диалоговая площадка, главной целью которой стала комплексная проработка вопроса внедрения с нового учебного года единых подходов к школьной форме, собрала в Могилеве около 300 участников со всего региона.

28.07.2022 - 09:43

На эксперыментальным полі ў ААТ «Александрыйскае» прыбіраюць ураджай азімага ячменю. Тут на 120 га – 4 віды новай для гаспадаркі культуры: сарты і гібрыды беларускай селекцыі і замежныя. І, як гавораць спецыялісты, першы ўраджай паказаў, што стаўка на азімы ячмень сябе апраўдала.

26.07.2022 - 13:55

Пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе па ўборачнай кампаніі.

25.07.2022 - 13:08

Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

22.07.2022 - 18:26

Уборачная кампанія – свайго роду іспыт. На яго паспяховую здачу ўплывае маса фактараў. Адзін з іх – надзейны парк тэхнікі. Гатоўнасць сельгасмашын да маючай адбыцца ўборкі – адно з пытанняў, якое абмеркавалі сёння на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама з удзелам кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі і намесніка прэм’ер-міністра Леаніда Зайца, кіраўнікоў раёнаў і сельгаспрадпрыемстваў.

21.07.2022 - 20:09

Нараду па выніках працы будаўнічай галіны і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе правёў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў, намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў, якія курыруюць адпаведныя сферы, кіраўнікі будаўнічых і камунальных прадпрыемстваў рэгіёна.

20.07.2022 - 11:04

Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 ліпеня намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

19.07.2022 - 09:29

Працэнт гатоўнасці тэхнікі да ўборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці высокі. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў праграме «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Уборачная кампанія – свайго роду іспыт. Мы будзем надаваць ёй максімум увагі, тым больш штоў гэтым годзе ёсць свае асаблівасці: тэрміны трохі сціснутыя. Па кліматычных умовах мы на два тыдні адстаём ад узроўню мінулага года. Таму прыйдзецца напружыцца», – сказаў Анатоль Ісачанка.

18.07.2022 - 11:29

Магілёўская вобласць павінна выходзіць на больш высокі ўзровень развіцця. Пра гэта Прэзідэнт заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што нехта іншы на месцы цяперашняга губернатара мог бы сказаць, што знаходзіцца на пасадзе ўсяго паўгода. Але толькі не Анатоль Ісачанка, які пасля невялікага перапынку вярнуўся ў родны рэгіён, які добра ведае.

15.07.2022 - 15:19

У Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе бягучага года знізілася колькасць зваротаў грамадзян. Аб гэтым заявіла начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Іна Філіпава падчас абласной семінара-нарады.

Асноўнымі тэмамі семінара сталі ўдасканаленне работы з насельніцтвам, работа са зваротамі грамадзян, функцыянаванне служб «аднаго акна».

14.07.2022 - 09:35

У Магілёўскім рэгіёне скарэкціраваны тарыфы на сацыяльныя паслугі, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Удакладняецца, што рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 31-17 ад 21 чэрвеня 2022 года ўнесены змяненні ў ведамаснае рашэнне № 6-7 ад 20 лютага 2014 года «Аб рэгуляванні цэн (тарыфаў) на тэрыторыі Магілёўскай вобласці».

11.07.2022 - 13:09

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

08.07.2022 - 11:00

Народныя гулянні, вялікая маладзёжная праграма і шмат гасцей. У Александрыі апошняя падрыхтоўка да святкавання Купалля.