Онлайн-акцыю «Смачнае чытанне» праводзіць у Магілёве гарадская бібліятэка імя К. Маркса
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрашае наведвальнікаў прыняць удзел у онлайн-акцыі «Смачнае чытанне». Для гэтага неабходна знайсці ў мастацкіх кнігах цытату, якая мае адносіны да ежы і напояў, прадуктаў або кулінарыі. Гэтыя цытаты да 31 жніўня можна прынесці ў бібліятэку ці запоўніць спецыяльную электронную форму. Самых актыўных удзельнікаў акцыі чакаюць прызы. Узнагароджанне адбудзецца ў бібліятэцы ў рамках святкавання Дня бібліятэк.
Рэдакцыі бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» і валагодскай раённай газеты «Маяк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Рэдакцыі бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» і валагодскай раённай газеты «Маяк» (Расія) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі рэдактары выданняў Вольга Грэк і Данііл Тураў. «Мы хацелі б насыціць пагадненне паміж рэдакцыямі канкрэтнымі справамі. Перш за ўсё, каб чытачы бачылі, чым жывуць нашы дзяржавы, якія праекты рэалізуюцца. Гэта галоўная мэта пагаднення», – адзначылі рэдактары.
Квэсты, конкурс старадаўніх напояў і відовішчныя баі чакаюць гасцей рыцарскага фэсту ў Мсціславе
Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст – 2019» пройдзе 2-4 жніўня ў Мсціславе, паведамілі ў райвыканкаме. Чакаецца, што ў гэтым годзе на мерапрыемства збяруцца гістарычныя клубы Беларусі, Расіі і Украіны. Гасцей чакаюць традыцыйныя рыцарскія турніры і забавы, спаборніцтвы лучнікаў, масавыя бітвы, конныя прадстаўленні і паказальныя выступленні, майстар-класы па сярэднявечных танцах, розныя вогненныя і светлавыя шоу, выступленні музычных этна- і фолк-груп.
Альманах «Прыдняпроўе: Магілёўшчына літаратурная» прысвяцілі Году малой радзімы
У Магілёве выдадзены альманах «Прыдняпроўе: Магілёўшчына літаратурная», прысвечаны Году малой радзімы, паведаміў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (СПБ) Аляксандр Казека. У выданне ўвайшлі творы сучаснікаў, напісаныя ў 2017-2019 гадах, з ілюстрацыямі і анатацыямі. «Мы пастараліся ахапіць шырокае кола аўтараў і жанраў з запрашэннем рускіх літаратараў. Атрымалася сузор'е ўжо заваяваўшых сімпатыі імёнаў, крыху новых адкрыццяў, разнастайнасць тэм і далучанасць да тэматыкі малой радзімы», – адзначыў Аляксандр Казека.
На дабрачынным фестывалі ежы ў Бабруйску сабралі больш за Br3,3 тыс. Грошы пералічаць дзіцячаму сацыяльнаму прытулку
У Бабруйску адбыўся фестываль ежы «Запрашаем смачна есцi», паведамляецца на сайце гарвыканкама. У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел восем прадпрыемстваў горада на Бярэзіне. У іх ліку «Бабруйскі мясакамбінат», УКХ «Бабруйскаграмаш», «Чырвоны харчавік», «Славянка», «Бабруйскі завод біятэхналогій», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», «Белшына», «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў».
Конкурс-пленэр майстроў разьбы па дрэве пройдзе ў Бабруйскім раёне
Другі рэспубліканскі конкурс-пленэр майстроў разьбы па дрэве «Пераўвасабленне дрэва» пройдзе з 5 па 12 ліпеня на базе адпачынку «Вербкі» ў Бабруйскім раёне, паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.
Тэма малой радзімы стане галоўнай на свяце «Купалле» ў аграгарадку Александрыя
Рэспубліканскае свята Купалле («Александрыя збірае сяброў») дзясяты раз пройдзе на маляўнічым беразе ракі Днепр у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 6-7 ліпеня. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.
Барыс Бурда правядзе на «Вялікай бард-рыбалцы» конкурс-шоу на лепшы бутэрброд
Конкурс на лепшы бутэрброд пройдзе 27 ліпеня падчас X Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
Выстава «Украіна ў Другой сусветнай вайне 1939-1945» адкрылася ў Магілёве
Выстава «Украіна ў Другой сусветнай вайне 1939-1945» адкрылася сёння ў Магілёве. Экспазіцыя, якая прадстаўлена ў Палацы культуры вобласці, будзе працаваць да 1 жніўня, перадае карэспандэнт сайта. На 45 стэндах размешчаны ўнікальныя фатаграфіі і дакументы, якія распавядаюць пра подзвігі ўкраінцаў у гады вайны і стратах, якія панесла братэрская краіна.
Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Магілёве
Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Магілёве 3 ліпеня 10.00 - мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»); 12.00 - 18.00 - iнтэрактыўная пляцоўка «Аўтографы Вялікай Айчыннай», 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь прысвячаецца (сквер імя Герцэна);
Прэм’еру спектакля «Любоўныя лісты» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр
Спектакль «Любоўныя лісты» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Прэм’ерныя паказы запланаваны на 24-25 ліпеня, паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Пастаноўку паводле п’есы Альберта Гурнея будзе ставіць малады рэжысёр, студэнтка 5 курса расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург) Каміля Хусаінава. Дзяўчына добра знаёмая магілёўскаму гледачу. У нашым тэатры яна паставіла спектакль «Жоўты пясочак», а таксама ўдзельнічала ў працы над камедыяй «Тры прыгажуні».
Тэлеверсію канцэрта-рэканструкцыі гістарычных падзей «Салдатамі былі ўсе ...» пакажа «“Беларусь 4” Магілёў» 29 і 30 чэрвеня
Тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» у выхадныя пакажа тэлеверсію рэканструкцыі, якая адбудзецца ў Магілёве 28 чэрвеня ў раёне гандлёвага цэнтры «Е-сіці» (вул. Гагарына, 79).
Прэм’ерай спектакля «Дзядзечкаў сон» завершыць тэатральны сезон Магілёўскі абласны драматычны тэатр
Магілёўскі абласны драматычны тэатр да закрыцця тэатральнага сезона рыхтуе спектакль «Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага. Прэм’ерныя паказы запланаваныя на 30-31 ліпеня, паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Над трагікамедыяй працуе рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык Міхаіл Лашыцкі. Апошні добра вядомы Магілёўскаму гледачу па спектаклях «Рамантыкі», «Снежная каралева», «Па шчупаковым загадзе», «Казка пра каралеву, прынцэсу, рыцара і пачвару» і інш.
Свята нацыянальных культур пройдзе да Дня горада ў Магілёве
Свята нацыянальных культур пройдзе 29 чэрвеня ў Магілёве да Дня горада, паведамілі ў гарвыканкаме. Маштабнае дзейства разгорнецца на пешаходнай вуліцы Ленінскай, у якім прымуць удзел прадстаўнікі 7 дыяспар: украінскай, азербайджанскай, рускай, яўрэйскай, польскай, грузінскай і армянскай. Кожная аформіць сваю тэматычную пляцоўку, дзе будуць гучаць шмат песень, музыкі, прадстаўлены нацыянальныя танцы, працаваць выставы карцін, кніг, прадметаў побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На «Вялікую бард-рыбалку» прыляціць аўтарскі дуэт з ЗША
Аўтарскі дуэт з Бостана (ЗША) «Таня За і Каця НЕ» прыме ўдзел у канцэртнай праграме Х Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе 26-28 ліпеня на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна. Пра гэта паведаміла арт-дырэктар фестывалю Вольга Залеская.
«Вялікая бард-рыбалка» запускае праект «Адэскі дворык»
Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» з гэтага года запускае новы праект «Адэскі дворык». Гэта будзе ўжо чацвёртая па ліку канцэртная пляцоўка, якая працуе ў рэжыме рэальнага часу ў асноўныя фестывальныя дні. Музычны форум пройдзе традыцыйна на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна 26-28 ліпеня. Пра гэта паведамілі падчас пасяджэння аргкамітэта ў Быхаўскім райвыканкаме.
У Магілёве пакажуць камедыі Чарлі Чапліна
У Магілёве пакажуць тры нямыя фільмы Чарлі Чапліна ў суправаджэнні жывой музыкі. Паказ адбудзецца 15 чэрвеня на «Летняй сцэне» музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі на Ленінскай вуліцы. У гэты вечар, прысвечаны 130-годдзю коміка, наведвальнікаў музея чакае музыка і старыя пласцінкі, невялікая мастацкая выстава, лекцыя аб нямым кіно і найлепшых фільмах эпохі. Пры падтрымцы фестывалю «Кінема» магілёўцам пад адкрытым небам пакажуць кароткаметражныя фільмы Чапліна «Імігрант», «У гадзіну ночы», «Дзень заробку».
Канцэрт «Беларусь памятае» тэлепраекта «Плошча Перамогі-2019» пройдзе ў Магілёве
Святочны канцэрт «Беларусь памятае» тэлепраекта «Плошча Перамогі-2019» пройдзе 12 чэрвеня ў магілёўскім Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. «Сёння яшчэ жывыя сведкі і ўдзельнікі той вайны, і памяць пра яе, як святая рэліквія, перадаецца ад пакалення да пакалення, – адзначылі суразмоўцы. – Тэрыторыя памяці, як і тэрыторыя нашай Вялікай Перамогі, шырыцца з кожным днём і годам. І вось ужо новыя пакаленні беларусаў беражліва ўшаноўваюць традыцыі, святкуюць перамогу і з заміраннем сэрца спяваюць песні пра вайну».
«Станцыя Сібір» з'явіцца на музычным фестывалі «Вялікая бард-рыбалка»
Вялікая зборная сібірскіх бардаў прыедзе ўпершыню на міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе дзясяты раз 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Аб гэтым паведаміла арт-дырэктар бард-рыбалкі Вольга Залеская.
Танкі і самалёты задзейнічаюць у Магілёве падчас маштабнай рэканструкцыі падзей вайны
У Магілёве прыступілі да рэпетыцый маштабнага канцэрта з элементамі рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны «Салдатамі былі ўсе», паведаміла начальнік упраўлення культуры гарвыканкама Ірына Жабарава.
У продаж паступілі квіткі на канцэрты свята «Александрыя збірае сяброў» у Шклоўскім раёне
У продаж паступілі квіткі на канцэрты традыцыйнага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які пройдзе 6-7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Хедлайнерам «Вялікай бард-рыбалкі» стане папулярны расійскі бард і сатырык Цімур Шааў
Больш за 70 аўтараў выканаўцаў, артыстаў і музыкантаў з васьмі краін будзе задзейнічана ў канцэртнай праграме Х Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Пра гэта паведамілі ў аргкамітэце.
Унікальную фотавыставу «Салдаты Перамогі» прадставяць у Магілёве
Унікальная фотавыстава «Салдаты Перамогі» адкрыецца 6 чэрвеня ў 15.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава (пл. Славы, 1), паведамілі ва ўстанове культуры.
Мастакі з васьмі краін напішуць карціны з відамі Магілёва
Міжнародны арт-праект «Магілёў вачыма гасцей» стартаваў у абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў музеі гісторыі Магілёва. Удзельнікамі праекта сталі мастакі з васьмі краін свету: Шухрат Абдумалікаў, Марыяна Абрамава, Хасмік Авецісян, Алі Амр, Аксана Еўдакіменка, Юлія Жукава, Святлана Інач, Ева Карука, Рамазан Усеінаў, якія прадстаўляюць Арменію, Беларусь, Іарданію, Латвію, Расію, Турцыю, Узбекістан і Украіну. Працаваць у абласным цэнтры майстры пэндзля будуць амаль два тыдні. За гэты час госці выканаюць па некалькі мастацкіх работ, якія застануцца ў фондах музея.
Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр
Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Паводле слоў суразмоўцаў, спектакль задуманы як выязны. З ім трупа драмтэатра наведае школьныя і аздараўленчыя лагеры, а таксама дзіцячыя сады рэгіёна. Юныя гледачы ўбачаць новую казку гэтым летам. Першы паказ адбудзецца ў пачатку чэрвеня.
Музей Бялыніцкага-Бірулі Магілёва 1 чэрвеня адкрые праект «Летняя сцэна»
Праект «Летняя сцэна» пачне працу ў музеі Бялыніцкага-Бірулі г. Магілёва 1 чэрвеня. На працягу трох месяцаў магілёўцам і гасцям горада дадуць магчымасць у выхадныя дні прыходзіць з маленькімі слухачамі ў двор музея на канцэрты класічнай музыкі для дзяцей, знаёміцца з шэдэўрамі сучаснай класікі ў выкананні выдатных сталічных музыкантаў, атрымліваць асалоду ад чорна-белага кінематографа пад шатамі ліп разам з праектам «Кінема» і нават танцаваць кубінскую румбу, падпяваючы Siboney прыезджаму комба. Тут таксама можна будзе выпіць гарачыя напоі і сітро.
Паэты і музыканты з васьмі краін з'едуцца на «Вялікую бард-рыбалку»
Х Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства. На творчых пляцоўках свята выступяць музыканты з Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Эстоніі і ўпершыню з Іспаніі.
Калекцыю нажніц прадставяць на выставе ў Музеі этнаграфіі Магілёва
Выстава «Крок да нажніц» адкрыецца сёння ў Магілёве. Экспазіцыя, якую сабраў Дзмітрый Сурскі, размесціцца ў музеі этнаграфіі, паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. «Хто больш за ўсё ведае пра нажніцы? Чалавек, які іх праектаваў, – адзначылі суразмоўцы. – Дзмітрый Сурскі распрацаваў 12 прамысловых узораў нажніц падчас працы ў беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі. І сабраў калекцыю больш за 300 нажніц».
Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст-2019» плануецца правесці ў Мсціславе 2-3 жніўня
Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст-2019» плануецца правесці ў Мсціславе 2-3 жніўня. Пра гэта паведаміў метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай і культурна-масавай работы РЦКіНТ Анатоль Вольскі. Паводле слоў суразмоўцы, падрыхтоўка да свята ўжо стартавала. Перад культработнікамі стаіць задача прыўнесці ў фестываль нешта новае і незвычайнае.
Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы»: работы на конкурс прымаюцца да 4 жніўня
Да 4 жніўня можна даслаць работы на трэці конкурс Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Для ўдзелу ў творчым спаборніцтве трэба стварыць з дапамогай любой наяўнай тэхнікі кароткае відэа (да пяці хвілін), загрузіць яго на Youtube, даслаць спасылку і кароткую інфармацыю пра фільм і сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.