Фестываль «Палітра творчасці» ў Магілёве
Фестываль «Палітра творчасці» пройдзе 24–26 лістапада ў Магілёве. У гэтым годзе конкурс будзе прысвечаны 60-годдзю Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 3 лістапада ў Магілёве
Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 3 лістапада ў Магілёве. Мерапрыемства стартуе а 11.00 на пляцоўцы абласнога інстытута развіцця адукацыі (зав. Бярозаўскі, 1а). Пра гэта паведаміў першы сакратар Магілёўскага гарадскога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Сяргей Чычоў.
Абласная арганізацыя БРСМ адкрыла «гарачую лінію» па пытаннях прафілактыкі Covid-19
У Магілёўскім абласным камітэце БРСМ працуе «гарачая лінія» па пытаннях прафілактыкі COVID-19 і дапамогі пажылым людзям, інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян, якія жывуць у нястачы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе АК ГА «БРСМ». Валанцёры гатовыя аказаць дапамогу ў дастаўцы прадуктаў харчавання, медыкаментаў на дом, добраўпарадкаванні прыдамавых участкаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям і іншым катэгорыям грамадзян, якім неабходна дапамога. Заяўку можна пакінуць па нумарах тэлефонаў: 80222 767049, 80222 766714.
"Залатая восень": у Магілёве правядуць дыстанцыйны творчы конкурс для дзяцей і моладзі
У Магілёве пройдзе міжнародны дыстанцыйны творчы конкурс "Залатая восень". Аб гэтым расказалі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Абласны этап чэмпіянату «Ведаю Беларусь» па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі ў Магілёве. Відэа
У Год народнага адзінства Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запусціў праект «Ведаю Беларусь», адзін з этапаў якога – спаборніцтвы па хуткаснай зборцы спілс-карт краіны. У кожным рэгіёне выбіраюць каманду, якая хутчэй за ўсіх складае пазл са 118 элементаў. Свайго пераможцу вызначалі сёння ў Магілёве. Аўтар відэа Вольга Емельянава
Абласны этап чэмпіянату па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі збярэ ў Магілёве 40 каманд
Абласны этап чэмпіянату «Ведаю Беларусь» па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі пройдзе 7 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Мерапрыемства стартуе ў 12.00 на плошчы Адзінства (плошча каля ГЦ «Атрыум», вул. Першамаёская, 57). Як расказалі суразмоўцы, спаборніцтвы збяруць каля 40 каманд з усяго рэгіёна.
Актыў БРСМ і валанцёры Магілёва паўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі царквы іконы Божай Маці «Усецарыца». Відэа
Фінал абласнога этапу рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера» адбыўся сёння ў Магілёве. Каля 30 хлопцаў і дзяўчат –актыў БРСМ, валанцёры –добраўпарадкоўвалі тэрыторыю царквы іконы Божай Маці «Усецарыца» ў мікрараёне Казіміраўка: прыбіралі лістоту, высаджвалі дэкаратыўныя кусты, падрыхтоўвалі пляцоўку для будаўніцтва царкоўнай школы. Нагадаем, мерапрыемствы праекта прайшлі ў кожным раёне Магілёўскай вобласці з 1 красавіка па 15 верасня. Было добраўпарадкавана каля 50 святынь.
У Магілёўскай вобласці валанцёры БРСМ акажуць адрасную дапамогу пажылым і ветэранам
У Магілёўскай вобласці валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» актывізуюць працу да Дня пажылога чалавека. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскай арганізацыі. «У Магілёўскай вобласці пражывае 580 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дапамогу якім аказваюць 3913 валанцёраў з 296 атрадаў, – расказалі ў абкаме БРСМ. – Напярэдадні, 1 кастрычніка, а таксама ў само свята ў кожным раёне рэгіёна пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на дапамогу пажылым людзям, якія пражываюць адзінока,і ветэранам. Гэту працу аб’яднае дабрачынная акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям».
Прадстаўнікі Магілёўшчыны ў ліку лідэраў праекта «Моладзь за ўраджай!»
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі рэспубліканскага праекта «Моладзь за ўраджай!», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўнік праекта Уладзіслаў Дубіцкі. Паводле яго слоў, ва ўборачнай кампаніі было задзейнічана 819 моладзевых экіпажаў і 586 маладых кіроўцаў. «Усяго намалочана моладзевымі экіпажамі 687280 т збожжа, перавезена маладымі кіроўцамі – 472295,52 т», – паведміў Уладзіслаў Дубіцкі.
Алея адзінства і міру з’явілася ў Магілёве
Алею адзінства і міру высадзілі актывісты БРСМ у сярэдняй школе № 7. Мерапрыемства арганізоўвалі Беларускі фонд міру, адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. М. Кірава і жыхары Магілёва. Акцыю прымеркавалі да Года народнага адзінства.
Фінал абласнога этапу акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі»: моладзь рэгіёна добра ўладкуе тэрыторыю царквы ў Казіміраўцы
Фінал абласнога этапу рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера» адбудзецца 28 верасня ў Магілёве. Каля 30 чалавек – актыў БРСМ, валанцёры з усёй вобласці – добраўпарадкуе тэрыторыю Царквы Божай Маці «Усецарыца» ў мікрараёне Казіміраўка. Запланавана ўборка лістоты, пасадка дэкаратыўных кустоў, будаўнічыя працы. Нагадаем, мерапрыемствы праекта прайшлі ў кожным раёне Магілёўскай вобласці з 1 красавіка па 15 верасня. Было добраўпарадкавана каля 50 святынь.
Студэнты ў Магілёве высадзілі яблыневы сад у гонар Дня народнага адзінства
Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій сёння высадзілі яблыневы сад у гонар Дня народнага адзінства. У сімвалічнай акцыі прыняло ўдзел каля 25 чалавек з розных факультэтаў і курсаў. Да іх далучыўся і рэктар ВНУ Максім Кіркор. «Яблыні былі абраны нездарма. Яны лёгка прыжываюцца ў нашым клімаце, для іх не патрабуецца спецыялізаванага догляду. Для нашай краіны гэта традыцыйнае дрэва. Яблыні, як і васількі, – сімвал Беларусі», – адзначыў рэктар.
Моладзевая пошукавая экспедыцыя «Сожскі рубеж» стартавала ў Магілёўскай вобласці
Моладзевая пошукавая экспедыцыя «Сожскі рубеж – 2021» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру», ваенны гісторык Мікалай Барысенка.
Паўсотні дэлегатаў ад Магілёўскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім з’ездзе БРСМ
З’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пройдзе 12 жніўня ў Мінску пад слоганам «Адзінства моладзі – сіла Беларусі!». Ад Прыдняпроўскага краю ўдзел у ім прыме 50 дэлегатаў з усіх куткоў рэгіёна, паведамілі ў ГА «БРСМ» Магілёўскага абласнога камітэта.
У аграгарадку Язеры Чэрыкаўскага раёна студатрадаўцы добраўпарадкавалі Ільінскую крыніцу
У Чэрыкаўскім раёне прайшла працоўная акцыя «ЗаДело», падчас якой байцы студэнцкага атрада імя Героя Савецкага Саюза В. Р. Яўсеенкі з Язерскай сярэдняй школы добраўпарадкавалі тэрыторыю Ільінскай крыніцы. Старшакласнікі прыбралі тэрыторыю ад смецця, згрэблі абкошаную траву. Такім спосабам школьнікі далучыліся да Дня беларускіх студатрадаў, які традыцыйна адзначаецца 1 жніўня.
Атрад юных пчаляроў у Мсціслаўскім раёне сабраў першы ўраджай мёду
Профільны атрад юных пчаляроў у Мсціслаўскім раёне сабраў першы ўраджай таварнага кветкавага мёду. Пра гэта распавяла загадчык Мсціслаўскага вучэбна-метадычнага кабінета Алеся Трубянкова.
Як магілёўская служба занятасці праводзіць для моладзі трэнінгі па выбары прафесіі
Адна з галоўных задач, якую ставяць перад сабой арганізатары, – пашырыць уяўленне дзяцей аб існуючых прафесіях, тым самым павысіўшы іх шанцы быць запатрабаванымі на рынку працы, расказала старшы інспектар аддзела прафесійнай арыентацыі і прафесійнага навучання ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Наталля Коўрык.
У Магілёўскай вобласці праходзіць уступная кампанія ў навучальныя ўстановы (відэа)
Прыём дакументаў ад абітурыентаў у вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя ўстановы адукацыі стартаваў 20 ліпеня.
Рэспубліканскі моладзевы цягнік #БеларусьМоладзьАдзінства 18 ліпеня прыбудзе ў Горкі
Рэспубліканскі моладзевы цягнік #БеларусьМоладзьАдзінства 18 ліпеня прыбудзе ў Горкі. Менавіта тут знаходзіцца найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова аграрнага напрамку ў краінах СНД і Еўропы. Праграмай прадугледжана наведванне Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (батанічны сад, музей гісторыі, кафедры іхтыялогіі і рыбаводства, рыбагадоўчага індустрыяльнага комплексу), Лядовай арэны дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Горацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа», а таксама правядзенне адкрытага дыялогу, працоўнай акцыі і маладзёжнай творчай праграмы.
Хлопцы і дзяўчаты Магілёўскай вобласці традыцыйна прымуць удзел у Дні моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску»
Хлопцы і дзяўчаты Магілёўскай вобласці традыцыйна прымуць удзел у Дні моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску». Асноўныя мерапрыемствы фестывалю адбудуцца з 15 па 18 ліпеня. Свята юнацтва і творчасці, натхнення і энергіі, запалу і дружбы гэтым разам пройдзе ў фармаце фэста «Запальвае моладзь» па трох напрамках: «Агні народнага адзінства», «Агні новых перамог», «Агні таленавітай моладзі». У праекце прыме ўдзел самая творчая і таленавітая моладзь з усіх рэгіёнаў краіны.
На базе 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага палка адкрыўся ваенна-патрыятычны лагер для юныхбабруйчан
Агнявая, страявая, тактычная падрыхтоўкі, знаёмства з побытам вайскоўцаў, майстар-класы з узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай – усё гэта чакае дзяцей і падлеткаў – удзельнікаў ваенна-патрыятычнага лагера «Патрыёт», першая змена якога адкрылася на базе 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка.
Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 1 ліпеня
Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» пройдзе ў Магілёўскай вобласці напярэдадні Дня Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ». Абласная акцыя пройдзе 1 ліпеня на базе радзільнага дома Магілёўскай гарадской бальніцы ХМП. Напярэдадні Дня Незалежнасці актывісты руху «Добрае сэрца», актыў БРСМ сумесна з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, першым сакратаром ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрыем Варанюком і першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта Уладзімірам Паўлоўскім наведаюць радзільны дом і ўручаць падарункі нованароджаным.
Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца на спартакіядзе «ТэхнаСпорт»
Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца на XIX спартакіядзе навучэнцаў па тэхнічных відах спорту «ТэхнаСпорт» (авіямадэльны спорт). Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Спаборніцтвы праходзілі 22–24 чэрвеня ў Салігорску. Каманду Прыдняпроўскага краю прадстаўляла 6 выхаванцаў абласнога цэнтра творчасці (трэнер-прадстаўнік Валерый Барысаў).
Мінадукацыі зацвердзіла пералік выпускных экзаменаў у школах у 2021/2022 навучальным годзе
Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік выпускных экзаменаў для 9-х і 11-х класаў у школах у 2021/2022 навучальным годзе. Афіцыйны дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дзевяцікласнікі, як і раней, будуць здаваць тры прадметы: дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольную па матэматыцы. Навучэнцы 11-х класаў, як і раней, напішуць пераказ па беларускай або рускай (на выбар), кантрольную па матэматыцы, вусна здадуць гісторыю Беларусі і замежную мову.
У Магілёўскім інстытуце МУС 26 чэрвеня выпусцяцца курсанты факультэта міліцыі
У Магілёўскім інстытуце МУС 26 чэрвеня адбудзецца ўрачыстая цырымонія выпуску курсантаў. Чакаецца, што ў цырымоніі будзе ўдзельнічаць міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў. – Сёлета дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымае больш за сто курсантаў факультэта міліцыі. Па выпуску ім прысвойваецца першае афіцэрскае званне –лейтэнант міліцыі. Па заканчэнні ведамаснайВНУ маладыя афіцэры накіруюцца ў тэрытарыяльныя падраздзяленні для далейшага праходжання службы, – адзначыла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.
Моладзь Магілёва 27 чэрвеня пазмагаецца за права прадстаўляць рэгіён у фінале Нацыянальнага конкурсу «Агонь моладзевых талентаў»
У Магілёве на адкрытай пляцоўцы каля ГЦ «Атрыум» 27 чэрвеня а 14.00 стартуе рэгіянальны этап нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь моладзевых талентаў». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У спаборніцтвах прымуць удзел моладзевыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года. З больш за 70 заявак на абласны этап адабрана 17 канкурсантаў.
Тыдзень моладзі: валанцёры БРСМ зоймуцца добрымі справамі
Тыдзень моладзі праходзіць 21–27 чэрвеня ў Беларусі. Да праекта далучацца і валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» Магілёўскай вобласці. У гэтыя дні ў розных кутках рэгіёна моладзь арганізуе працоўныя і экалагічныя акцыі, дапаможа ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведае дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і шматдзетныя сем’і.
Каля 40 студатрадаў працуе ў Магілёўскай вобласці (відэа)
Гэтым летам у Магілёўскай вобласці працуе каля 40 студэнцкіх атрадаў. Моладзь дапамагае будаўнікам, урачам, аграрыям, лясной гаспадарцы і настаўнікам. Усяго на час летніх канікул на Магілёўшчыне плануюць працаўладкаваць больш за 3 тыс. маладых людзей, старэйшых за 14 гадоў. ТРК «Могилев»
Валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» перадалі ГДА «Магілёўскі дзіцячы хоспіс» гігіенічныя сродкі, цацкі і прысмакі
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правяла штогадовую дабрачынную акцыю «Дзень абароны дзяцей з БРСМ».
Ігар Карпенка: перад выпускнікамі адкрыты ўсе дарогі, і толькі ад іх выбару будзе залежаць будучыня
Перад выпускнікамі адкрыты ўсе дарогі, і толькі ад іх выбару будзе залежаць іх будучыня. Пра гэта сказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас рэспубліканскага свята «Апошні званок – 2021», якое прайшло ў Бабруйску.