Каля 350 спартсменаў збяруць у Магілёве рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы
Каля 350 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны збяруць 25-27 лістапада ў Магілёве рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Ф. Ф. Кулакоўскага. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту Дзмітрый Чыгір.
Дзінара Алімбекава і Раман Ялетнаў выступяць на стартавых этапах Кубка свету па біятлоне
Трэнерскі штаб нацыянальнай каманды па біятлоне вызначыўся са складам на стартавыя этапы Кубка свету і Кубка IBU, паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона. На першым этапе Кубка свету, які пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе 27-28 лістапада, у склад жаночай і мужчынскай каманд ўключана па 5 спартсменаў. У іх ліку – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці Дзінара Алімбекава і Раман Ялетнаў. mogilevnews.by
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці выйгралі ўзнагароды на Кубку Беларусі па самба
У РЦАП «Стайкі» пад Мінскам адбыўся Кубак Беларусі па самба. У турніры ўдзельнічалі наймацнейшыя майстры гэтага віду спорту сярод мужчын і сярод жанчын. На рахунку самбістаў Магілёўскай вобласці 2 залатыя, 1 сярэбраная, 5 бронзавых узнагарод. Уладальнікамі «золата» сталі Анастасія Скварцова (72 кг) і Анастасія Грышчанка (+80 кг). «Серабро» на рахунку Валерыі Хрушчовай (+80 кг). Бронзавыя медалі выйгралі Ігар Бацішча(79 кг), Дзіяна Пачарняева (50 кг), Паліна Бурачкова (54 кг), Анастасія Рагоўская (59 кг), Наталля Уласава (65 кг).
Футбалісты бабруйскай «Белшыны» заваявала пуцёўку ў вышэйшую лігу
21 лістапада «Белшына» на сваім полі разграміла ФК «Ліда» з лікам 5:1. Другое месца ў турнірнай табліцы дазволіла клубу з берагоў Бярэзіны заваяваць запаветную пуцёўку ў вышэйшую лігу. Магілёўскі«Днепр», саступіўшы гомельскаму «Лакаматыву» з лікам 0:1, страціў шанцы на ТОП-3. mogilevnews.by
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі ўзнагароды на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па плаванні
У Брэсце завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе. За ўзнагароды змагалася больш за 320 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана.
Прадстаўніца Магілёўскай вобласці заваявала «золата» на чэмпіянаце свету па самба
У Ташкенце (Узбекістан) завяршыўся чэмпіянат свету па спартыўным і баявым самба. У турніры прынялі ўдзел спартсмены з 50 краін. На рахунку беларускіх самбістаў 3 залатыя і 5 бронзавых узнагарод. Чэмпіёнкай свету ў вагавой катэгорыі 50 кг стала прадстаўніца Магілёўскай вобласці Анфіса Капаева. На шляху да п’едэстала яна выйграла ў саперніц з Манголіі, Казахстана, Расіі і ў фінальным паядынку за «золата» атрымала перамогу над Сабінай Даўлатавай (Узбекістан).
Магілёўскі юніёр Айхан Сафараў заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па кікбоксінгу
Спаборніцтвы прайшлі ў Будве (Чарнагорыя). Айхан Сафараў у групе старэйшых юніёраў (К-1 і вагавая катэгорыя да 91 кг) перамог саперніка з Харватыі. Усяго беларуская зборная па кікбоксінгу на чэмпіянаце заваявала 10 узнагарод: 3 «золаты», 3 «срэбры»і 4 «бронзы». mogilevnews.by
Дзінара Алімбекава трапіла ў топ-3 галоўных нечаканасцей сезона па версіі балельшчыкаў
Напярэдадні біятлоннага сезона, які стартуе праз два тыдні, Міжнародны саюз біятланістаў вырашыў успомніць мінулую зіму. Ён правёў цікавае галасаванне сярод балелшчыкаў і папрасіў іх выбраць топ галоўных нечаканасцей мінулага сезона. У тройцы апынулася наша Дзінара Алімбекава. Вышэй за яе прыхільнікі паставілі толькі расіяніна Эдуарда Латыпава і нарвежца Стурла Холм Лагрэйда, яны занялі другое і першае месца адпаведна. Нагадаем, у сезоне 2020/21 Дзінара выйграла залік сярод спартсменак да 25 гадоў, а ўвогуле размясцілася на сёмым месцы.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі прызавыя месцы на чэмпіянаце Беларусі па марафоне і ўльтрамарафоне сярод ветэранаў
У Мінску прайшоў чэмпіянат Беларусі сярод ветэранаў у марафоне (42,195 км) і ўльтрамарафоне (50 км). Спартсмены з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся ў розных узроставых катэгорыях. У ліку прызёраў чэмпіянату – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. На марафонскай дыстанцыі другім сярод спартсменаў ва ўзросце 51–55 гадоў фінішаваў бабруйчанін Аляксандр Вішнякоў з часам 3:03:32. А ва ўльтрамарафоне першае месца сярод жанчын ад 41 года заняла Таццяна Гурская з Асіповіч (4:17:34). mogilevnews.by
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці выйгралі першынство і занялі трэцяе месца на чэмпіянаце Беларусі па кросе
У Гродне правялі чэмпіянат і першынство Беларусі па лёгкаатлетычным кросе. Спартсмены спаборнічалі на дыстанцыях 10 ад 1 да 8 кіламетраў. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі першае месца ў камандным заліку па выніках першынства і трэцяе – па выніках чэмпіянату краіны. У асабістым заліку на іх рахунку 3 залатыя, 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды. Пераможцамі забегаў сталі Сяргей Платонаў (1,5 км), Анастасія Палуян (4 км), Ніна Савіна (6 км). Сяргей Платонаў увайшоў у лік найлепшых спартсменаў чэмпіянату.
У БДСГА з’явілася міні-футбольнае поле
Спартыўную базу Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках папоўніў яшчэ адзін аб’ект, які з’явіўся дзякуючы супрацоўніцтву ВНУ і Беларускай федэрацыі футбола. На месцы былога тэніснага корта супрацоўнікі кафедры фізічнага выхавання і спорту, падраздзялення адміністрацыйна-гаспадарчай часткі падрыхтавалі аснову для трэніровачнага міні-футбольнага поля. Пакрыццё і агароджу для яго дала федэрацыя.
Юныя магілёўскія спартсмены сталі прызёрамі міжнароднага турніру па плаванні «Брэсцкі спрынт»
У Брэсце адбыўся міжнародны турнір па плаванні «Брэсцкі спрынт». Спаборніцтвы праводзіліся сярод юных спартсменаў у трох узроставых групах – ад 2005 да 2006 гадоў нараджэння. У турніры ўдзельнічалі плыўцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці сталі пераможцамі Гомельскага паўмарафона
Гомель прыняў аматараў бегу з многіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Расіі. У абласным цэнтры правялі «Гомельскі паўмарафон», у якім удзельнічала каля трохсот чалавек, якія змагаліся на дыстанцыях 21,1 км і 7 км.
Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве Кубак Беларусі па дзюдо
Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве 23–25 верасня Кубак Беларусі па дзюдо. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі спартыўнага комплексу «Алімпіец», на базе якога адбудуцца спаборніцтвы.
Спартыўны турнір сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца 25 верасня на базе Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа
Спартыўны турнір сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца 25 верасня на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа. Традыцыйнае мерапрыемства прысвечана памяці загінулых пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане і іншых лакальных канфліктах за межамі дзяржавы. Акрамя каманд ветэранаў, у турніры прымуць удзел каманды Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, СШ №12 і ваенна-праваслаўнага патрыятычнага клуба «Сокал».
Удзельнікаў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў ушаноўвалі ў Магілёве напярэдадні Дня народнага адзінства
Прызёраў і ўдзельнікаў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа ўшаноўвалі ў Магілёве падчас абласнога ўрачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.
У шматфункцыянальным спартыўным комплексе Магілёва ў розных секцыях займаецца каля 300 дзяцей
У шматфункцыянальным спартыўным комплексе на беразе Дняпра ў Магілёве ў розных секцыях займаецца каля 300 дзяцей. Новай пляцоўцы для трэніровак паўгода, і яна будзе пашырацца. Усяго ў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах вобласці з новага навучальнага года займаецца каля 18,5 тысяч дзяцей. Але, калі ўлічыць, што набор працягваецца, лічба вырасце.
Доктар з Магілёва пераплыў Басфорскі праліў (відэа)
Удзел у міжкантынентальным заплыве прыняў галоўны санітарны ўрач Магілёва. Вячаслаў Гурскі пераплыў Басфорскі праліў, пераадолеўшы 6,5 км адкрытай вады паміж Еўропай і Азіяй. Масавы заплыў адбыўся ў жніўні. Да яго магіляўчанін рыхтаваўся ў басейне тройчы на тыдзень пасля працы. Сёлета ў заплыве паміж кантынентамі ўдзельнічалі прадстаўнікі 55 краін, у іх ліку – 60 беларусаў. Вячаслаў Гурскі пераадолеў дыстанцыю за адну гадзіну і 22 хвіліны. Але галоўнае для медыка – прапаганда здаровага ладу жыцця ўласным прыкладам.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці выйгралі «срэбра» на юніёрскім чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ
У горадзе Мантэмор-у-Велью (Партугалія) завяршыўся чэмпіянат свету сярод юніёраў і моладзі да 23 гадоў па веславанні на байдарках і каноэ. Турнір прыняў спартсменаў больш чым з 50 краін. Беларускія весляры заваявалі 6 медалёў. У тым ліку сярэбраную ўзнагароду выйгралі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці Аляксандр Зубок і Ілья Бурканаў у гонках каноэ на дыстанцыю 500 метраў. Першым фінішаваў расійскі дуэт. mogilevnews.by
Міжраённыя адкрытыя спаборніцтвы сярод інвалідаў-калясачнікаў адбудуцца ў Касцюковічах
У суботу, 11 верасня, у Касцюковічах пройдуць 4-я міжраённыя адкрытыя спаборніцтвы сярод інвалідаў-калясачнікаў «Касцюковіцкія старты»: Старт на дыстанцыю 2,5 км пачнецца ў 9.30. Міні-марафон пройдзе па маршруце: Алея Герояў –вул. Савецкая –вул. Зіньковіча –вул. Камсамольская –вул. Ленінская, раённы краязнаўчы музей. У 11.00 адбудзецца пачатак спаборніцтваў у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Фізкультура і здароўе», вул. Зіньковіча, 111. Запрашаюцца ўсе, хто жадае прыняць удзел у спаборніцтвах (звяртацца па тэлефоне + 375-29-659-32-34).
Рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег пройдзе ў Магілёве 11 верасня
Рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег «За адзіную Беларусь» пройдзе ў Магілёве 11 верасня. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў. Спартыўнае мерапрыемства адбудзецца ў паркавай зоне каля ракі Дубравенка. Усяго запланавана 8 забегаў у розных узроставых катэгорыях. Жанчынам трэба пераадолець дыстанцыю ў 500 м, мужчынам – 1 км.
Магілёўскія спартсмены сталі прызёрамі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні
У Крушвіцы (Польшча) прайшоў чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод моладзі да 23 гадоў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 30 краін Старога Свету. На рахунку беларускай каманды адзін сярэбраны і двае бронзавыя медалі. Сярод прызёраў –прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У складзе мужчынскай чацвёркі парнай сярэбраную ўзнагароду заваявалі Яўген Залаты і Арцём Лапуцін. А ў складзе мужчынскай чацвёркі распашнай уладальнікам «бронзы» стаў Антон Купалаў. mogilevnews.by
Магілёўская спартсменка выйграла «золата» на першынстве Еўропы па сучасным пяцібор’і
Пасля заключнага віду праграмы юнацкага першынства Еўропы па сучасным пяцібор’і ў Калдаш-дэ Раінья (Партугалія) у скарбонцы беларускай зборнай з’явілася яшчэ адна ўзнагарода. Залаты медаль у міксце (змешанай эстафеце) ва ўзроставай групе «В» выйгралі выхаванка Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Міра Бурая і мінскі спартсмен Мікіта Скуратовіч. Беларускі дуэт на 6 секунд апярэдзіў сапернікаў з Венгрыі і на 12 секунд – турэцкую каманду, якая стала трэцяй.
Пяць цікавых фактаў пра 16-разовагапаралімпійскага чэмпіёна Ігара Бокага
Паралімпіяда ў Токіа паступова выкацілася на фінішную прамую –у нядзелю нас чакае апошні спаборніцкі дзень. Учора сваё трыумфальнае выступленне на водных дарожках завяршыў галоўны герой гульняў-2020 Ігар Бокага. Плывец з Бабруйска шэсць разоў выходзіў на старт на розных дыстанцыях і сабраў калекцыю з пяці залатых узнагарод, толькі аднойчы не дабраўшыся да п’едэстала:у заплыве на 100 метраў брасам Ігар прыйшоў да фінішу чацвёртым.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў Ігара Бокага з заваяваннем 5 залатых узнагарод на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа
Плывец Ігар Бокій заваяваў 5 залатых узнагарод на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Спартсмен стаў найлепшым на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем, устанавіўшы рэкорд па часе – 2 хвіліны 02,70 секунды, дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсмена з бліскучым выступленнем на Паралімпійскіх гульнях. Дарагі Ігар!
Ігар Бокій заняў 5-е месца на стаметроўцы брасам на такійскай Паралімпіядзе
Беларускі плывец Ігар Бокій заняў пятае месца на дыстанцыі 100 м брасам на Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Сёння пяціразовы чэмпіён такійскай Паралімпіяды ў фінальным заплыве на стаметроўцы брасам (клас SB13) быў пятым, паказаўшы час 1 мін. 05,90 сек. Чэмпіёнам стаў немец Таліса Энгель, які ўстанавіў новы сусветны рэкорд - 1 мін. 02,97 сек.
Ігар Бокій выйграў пятае золата Паралімпіяды ў Токіа
Плывец Ігар Бокій стаў пяціразовым пераможцам Паралімпіяды ў Токіа. Беларускі спартсмен перамог на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем (клас SM13). Выніковы час бабруйчаніна – 2 хв 02,70 сек. Гэта новы сусветны рэкорд у гэтым відзе праграмы. Раней на Паралімпіядзе ў сталіцы Японіі Ігар Бокій перамагаў, абнаўляючы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем.
Бабруйская шахматыстка выйграла першынство Беларусі па рапідзе і бліцы
У Брэсце завяршыліся першынствы Беларусі па рапідзе і бліцы сярод шахматыстаў да 8, 10 і 18 гадоў. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Залаты дубль у турніры дзяўчат да 18 гадоў зрабіла бабруйчанка Варвара Палякова. Яна атрымала перамогу як у рапідзе, набраўшы 6,5 ачкі, так і ў бліцы (8). mogilevnews.by
Лідар зборнай – шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў па плаванні Ігар Бокій у найбліжэйшыя дні адправіцца на Паралімпіяду ў Токіа
Беларускія спартсмены ў найбліжэйшыя дні адправяцца на Паралімпіяду ў Токіа, якая пройдзе з 24 жніўня па 5 верасня. Беларуская каманда мае намер выступіць не горш, чым 5 гадоў таму ў Токіа – заваяваць ад 10 да 12 медалёў. Найбольшыя надзеі ўскладаюць на плыўцоў. Лідар зборнай – шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў па плаванні Ігар Бокій таксама ў складзе. Ёсць і іншыя спартсмены, здольныя здзівіць.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў Ванэсу Каладзінскую з заваяваннем бронзавага медаля ў Токіа
Беларуска Ванэса Каладзінская стала бронзавым прызёрам Алімпіяды ў жаночай барацьбе. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсменку з заваяваннем бронзавага медаля ў Токіа. Дарагая Ванэса! Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта віншую Вас з вялікім поспехам – бронзавым медалём XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа!