Спорт
Каманда Магілёўскай СДЮШАР БФСТ «Дынама» атрымала перамогу ў рэспубліканскай спартакіядзе па цяжкай атлетыцы
У Магілёве прайшло адкрытае першынство БФСТ «Дынама» па цяжкай атлетыцы на прызы старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей(а гэта больш за 100 юнакоў і дзяўчат 2003 года нараджэння і маладзейшыя).
Маладыя спартсмены спаборнічалі па двух практыкаваннях у праграме дваябор’я (рывок і штуршок класічны дзвюма рукамі). Асабістыя месцы вызначыліся ў кожнай вагавой катэгорыі.
Жаночая зборная Магілёўскай вобласці заняла першае каманднае месца на чэмпіянаце Беларусі па цяжкай атлетыцы
У Гродне прайшоў чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. У турніры прыняло ўдзел больш за 200 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны.
У жаночым турніры прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 3 залатыя, 3 сярэбраныя, 1 бронзавую ўзнагароды і занялі першае месца ў камандным заліку. Чэмпіёнкамі Беларусі сталі Аліна Шчапанава (64 кг), Дар’я Хейдэр (71 кг), Дар’я Навумава (76 кг).
У мужчынскай частцы спаборніцтваў у актыве цяжкаатлетаў Магілёўшчыны 2 сярэбраныя і 1 бронзавая ўзнагароды.
У Чавусах аматары здаровага ладу спаборнічалі на лыжаролерах
У Чавусах аматары здаровага ладу спаборнічалі на лыжаролерах. Удзельнікам ад 18 да 70 гадоў! 16 прадстаўнікоў розных катэгорый спаборнічалі на дзвюх дыстанцыях –5 і 3 кіламетры. Падобныя спаборніцтвы сярод аматараў праводзіліся ўпершыню з мэтай стварыць людзям свята, разнастаіць іх вольны час, далучыць да здаровага ладу жыцця. І заняць лыжаролерную трасу ў летні перыяд.
– Такія спаборніцтвы стануць традыцыйнымі. Прычым не толькі ў летні перыяд, але і зімой, – удакладняе адзін з арганізатараў спрынту, дырэктар спецыялізаванай СДЮШАР Чавускага раёна Аляксандр Дарафееў.
У Магілёве праходзіць турнір па міні-футболе памяці М. І. Падшываленкі
У Магілёве стартаваў турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, органаў унутраных спраў і спорту Мікалая Іванавіча Падшываленкі. Ён пайшоў з жыцця амаль 6 гадоў таму, але бравага афіцэра, заслужанага трэнера БССР, ганаровага дынамаўца на Магілёўшчыне памятаюць і паважаюць.
Каманда Магілёўскай вобласці пятым разам стала пераможцай каманднага заліку фіналу Усебеларускага кросу на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня»
Фінал Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня» завяршыўся ў Магілёве. Пасля фінішу асабістых забегаў ва ўсіх узроставых катэгорыях вызначыўся і пераможца каманднага заліку –ім пяты раз запар стала каманда Магілёўскай вобласці.
Спаборніцтвы на маляўнічай трасе каля ракі Дубравенка стартавалі забегамі на самай доўгай –пяцікіламетровай–дыстанцыі. Нагадаем, у іх перамогу атрымалі ВольгаНемагай і Вячаслаў Скудны. Прабегі спартсменаў малодшых узростаў аказаліся не менш цікавымі.
Кубак Беларусі па лёгкаатлетычным кросе прыме 7 мая Магілёў
Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня», а таксама рэспубліканскія спаборніцтвы па эстафетным бегу памяці заслужанага трэнера Беларусі Аляксандра Кіцэнкі адбудуцца ў Магілёве 7 мая.У праграму кросавых спаборніцтваў увойдуць наступныя дыстанцыі: 1 км–юнакі і дзяўчаты 2006–2007 гг. н., 2 км–юнакі і дзяўчаты 2004–2005 гг. н., 3 км–юніёры і юніёркі 2002–2003 гг. н, 5 км–мужчыны і жанчыны 2001 г.н. і старэйшыя.
«Барысфен» абыграў баскетбалістаў «Гродна-93» ў першым паўфінале чэмпіянату Беларусі
На баскетбольным чэмпіянаце Беларусі сярод мужчынскіх каманд стартавала паўфінальная стадыя.
Баскетбалісты Магілёўскага «Барысфена» на пляцоўцы спарткомплексу «Алімпіец» перайгралі гасцей з «Гродна-93» з перавагай у дзесяць ачкоў – 87:77 (24:7, 25:18, 19:31, 19:21). Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Дзюпры Макбраер, які набраў 19 ачкоў, столькі ж балаў у актыве абаронцы гродзенскай каманды Максіма Мірашнічэнкі. Заўтра сапернікі зноў сустрэнуцца ў Магілёве, а 6 мая згуляюць у Гродне.
Ірына Курачкіна паспрачаецца сёння за золата чэмпіянату Еўропы
Ірына Курачкіна забяспечыла сабе медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Сёння на кантынентальным форуме ў Варшаве наша атлетка паспрачаецца за золата з прадстаўніцай Польшчы Ангелінай Лысак у вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў. Менавіта Ірына ў гэтай вазе раней прынесла нашай зборнай неіменную алімпійскую ліцэнзію ў Токіа. Курачкіна, дарэчы, ужо станавілася чэмпіёнкай Еўропы тры гады таму.
Відэа ў крыніцы
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі другое агульнакаманднае месца на Кубку Беларусі па спартыўнай хадзе
У Брэсце правялі Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы «Нашы надзеі» па спартыўнай хадзе. У спаборніцтвах удзельнічалі наймацнейшыя спартсмены краіны ў розных узроставых катэгорыях.
Магілёўскі спартсмен заваяваў «бронзу» на этапе Кубка свету па сучасным пяціборъі
У Сафіі (Балгарыя) завяршыўся трэці этап Кубка свету па сучасным пяціборъі.
Спартсмены змагаліся ў плаванні, фехтаванні, верхавой яздзе і лазер-ране (бег + стральба). У мужчынскім турніры адзіным з беларусаў з тых, хто трапіўу лік 36 фіналістаў, стаў магілёвец Ілья Палазкоў. Перад заключным відам спаборніцтваў–лазер-ранам – ён быў лідарам, але ў выніку заваяваў бронзавую ўзнагароду.
На рахунку беларускай зборнай таксама «серабро» ў змешанай эстафеце.
mogilevnews.by
Намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка ўручыў Дзінары Алімбекавай дыплом аб прысваенні звання «Чалавек года Магілёўшчыны»
Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме адбылася сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі і алімпійскай чэмпіёнкі Дзінары Алімбекавай.
Кіраўская каманда заваявала бронзавыя ўзнагароды Міжнароднага Кубка Расійскай Нацыянальнай лігі пляжнага футбола
Кіраўская каманда па пляжным футболе «ЦОР-Мasita», якая прадстаўляе Магілёўскую вобласць, прыняла ўдзел у першых у 2021 годзе афіцыйных спаборніцтвах – I-м Міжнародным Кубку Расійскай Нацыянальнай лігі пляжнага футбола (НЛПФ), які праходзіў у падмаскоўных Хімках. У прэстыжных спаборніцтвах высокага ў пляжным футболе рангу нашы землякі заваявалі бронзавыя ўзнагароды.
Ванэса Каладзінская заваявала алімпійскую ліцэнзію на міжнародным турніры па жаночай барацьбе
У венгерскай сталіцы Будапешце прайшоў адборачны еўрапейскі кваліфікацыйны турнір да Алімпійскіх гульняў па ўсіх відах барацьбы. Фіналісты атрымалі пуцёўку для сваёй краіны на алімпіяду.
У турніры па жаночай барацьбе ўладальніцай сярэбранага медаля і алімпійскай ліцэнзіі стала прадстаўніца Магілёўскай вобласці Ванэса Каладзінская (53 кг). На шляху да фіналу яна выйграла ў азербайджанскай і малдаўскай спартсменак, і ў фінальным паядынку саступіла шведцы Сафіі Матсан.
Усяго беларускія спартсмены заваявалі ў Будапешце 5 алімпійскіх ліцэнзій па вольнай і жаночай барацьбе.
Бабруйчанка Вера Хвашчынская заваявала золата на чэмпіянаце Беларусі па шашках-646.03.
У Мінску прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў.
Чэмпіёнкай краіны па выніках жаночага турніру стала бабруйчанка Вера Хвашчынская, якая набрала 13 ачкоў. У 9 турах яна атрымала 4 перамогі і 5 партый згуляла ўнічыю. Другое і трэцяе месцы занялі мінчанкі Паліна Петрусёва (13 ачкоў) і Дар’я Федаровіч (12).
mogilevnews.by
Каманда Магілёўскай вобласці стала найлепшай па хуткаснай радыётэлеграфіі
Каманда Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ заняла 1 месца ў агульнакамандным заліку на спаборніцтвах па хуткаснай радыётэлеграфіі «Кубак Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў», які праходзіў 11–14 сакавіка ў Магілёве.
Другую прыступку п’едэстала заняла каманда Гомельскай вобласці. Замкнулі тройку прызёраў прадстаўнікі Брэсцкай вобласці.
Каманда Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца ў фінале праекта «300 талентаў для каралевы»
Каманда Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца ў фінале праекта «300 талентаў для каралевы», які завяршыўся сёння ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК. Хлопцы і дзяўчаты набралі ў суме 3396 ачкоў.
Нашым школьнікам не было роўных у эстафеце 8х50 м. Яўгенія Мазурына, Марк Крук, Алівія Цверкун, Кірыл Капцёраў, Маргарыта Азімава, Іван Максімаў, Ганна Іванова і Макар Цямрук паказалі выніковы час 1 хв 04,30 сек.
Каманда Магілёўскага абласнога ўпраўлення аховы – пераможца чэмпіянату Дэпартамента аховы па рукапашным баі
У Мінску адбыўся чэмпіянат Дэпартамента аховы па рукапашным баі. Спаборніцтва сабрала ў зале адзінаборстваў ахоўнікаў з усёй рэспублікі.
Удзел тоесна раўняўся перамозе, а вось задача № 1 для выступоўцаў аказалася значна больш адказнай. Годна адстаяць гонар свайго кіравання, прама скажам, справа няпростая. Ваяўнічыя мужчыны вылучаліся адзінствам і хварэлі адзін за аднаго, перажывалі, раіліся, дзяліліся тактыкай і самымі эфектыўнымі прыёмамі, радаваліся за таварышаў, нават калі самі саступалі ў баі.
Горацкая каманда «Міраж» пазмагаецца за перамогу ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба»
У Мінску з 3 па 6 сакавіка пройдзе фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у старэйшай узроставай групе (2006-2007 года нараджэння) дывізіёна "А". Матчы прыме малая арэна сталічнага спартыўнага комплексу "Чыжоўка-Арэна". У Мінску пройдуць тры з чатырох фіналы турніру, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Школьнікі Магілёўскай вобласці заваявалі «золата»на рэспубліканскіх спаборніцтвах па зімовым шматбор’і «Здароўе»
У Віцебску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па зімовым шматбор’і «Здароўе» сярод школьнікаў, якія навучаюцца ў сельскай мясцовасці. У зборную каманду Магілёўскай вобласці ўваходзіла 14 юнакоў і дзяўчат 5–11 класаў з Кіраўскага, Бабруйскага, Клімавіцкага, Мсціслаўскага, Бялыніцкага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага раёнаў.
У праграму спаборніцтваў уваходзілі стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, сілавая гімнастыка, лыжныя гонкі.
Турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» збярэ ў Магілёве спартсменаў з Беларусі і Расіі
Адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» пройдзе 1–5 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі.
Каманда Магілёўскай вобласці перамагла ў рэспубліканскай спартакіядзе «Абаронца Айчыны»
Каманда Магілёўскай вобласці стала пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў зімовага мнагабор’я «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту ў межах дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Спаборніцтва праходзіла ў горадзе на Дняпры. Удзельнікамі спаборніцтваў з’яўляліся юнакі, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Дзінара Алімбекава заняла 9-е месца ў заліку індывідуальных гонак Кубка свету па біятлоне
Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава заняла дзявятае месца ў заліку індывідуальных гонак Кубка свету па біятлоне.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці сталі другімі ў агульнакамандным заліку на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спортивная панорама». У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены з усіх абласцей краіны і Мінска.
Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер»: прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі прызавыя месцы ў спрынце
Максім Кароўкін з горада Круглае выйграў спрынт у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер-2021» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якія стартавалі ў РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы».
Каманда Магілёўскай вобласці прывезла 6 медалёў з рэспубліканскай зімовай галіновай спартакіяды работнікаў ЖКГ
На базе УП «Санаторый “Нарачанка”» Мінскай вобласці адбылася XV Рэспубліканская зімовая галіновая спартакіяда работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У спаборніцтве прынялі ўдзел каманды прадпрыемстваў ЖКГ абласцей і горада Мінска. Яны змагаліся за перамогу ў настольным тэнісе, плаванні, дартсе, шахматах, шашках, більярдзе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, лыжных гонках.
У складзе каманды Магілёўскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза выступіла 16 удзельнікаў ва ўсіх прадугледжаных палажэннем аб спаборніцтвах відах спорту.
Магілёўскі СК «Алімпіец» 12–13 лютага збярэ наймацнейшых лёгкаатлетаў краіны на чэмпіянаце Беларусі ў памяшканні
У Магілёве 12–13 лютага пройдзе галоўны ўнутраны экзамен зімы – адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спартыўная панарама». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Магілёўскія спартсменкі заваявалі ўзнагароды на рэспубліканскіх спаборніцтвах і першынстве Беларусі па конным спорце
У Ратамцы (Мінская вобласць) прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы і першынство Беларусі па конным спорце (выездцы).
Некалькі ўзнагарод заваявалі прадстаўнікі Магілёўскага цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і. У камандным першынстве Беларусі па выездцы Ева Аксанюк, Анастасія Ніканорава, Марыя Куляшова занялі другое месца, прапусціўшы наперад толькі каманду Мінскай вобласці.
Найлепшых біятланістаў сярод моладзі вызначылі ў Магілёўскай вобласці
На працягу трох дзён на базе біятлоннага комплексу ў Чавусах праходзілі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер». За права прадставіць вобласць на рэспубліканскім этапе змагаліся найлепшыя лыжнікі Магілёўшчыны. Спускі і ўздымы, стральба з вінтоўкі і эстафета, снегапад і мароз – усе гэтыя выпрабаванні юныя спартсмены вытрымалі годна. Прыйшла пара адзначыць найлепшых кубкамі і медалямі.
Каманда Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Беларусі па эстафетным бегу
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» прайшоў чэмпіянат Беларусі па эстафетным бегу 4х400 метраў сярод жанчын і мужчын. У турніры прынялі ўдзел каманды з усіх абласцей краіны, а таксама эстафетныя чацвёркі нацыянальнай зборнай Рэспублікі. У эстафетах і ў жанчын, і ў мужчын нацыянальныя каманды сталі першымі.
У мужчынскай эстафеце каманда Магілёўскай вобласці ў складзе Уладзіслава Аляксандрава, Сяргея Карпава, Ягора Хаўратовіча і Рамана Валодзькіна заняла трэцяе месца.
Па выніках турніру пераможцамі ў агульнакамандным заліку сталі лёгкаатлеты Брэсцкай вобласці.
Лыжаролерная траса ў Чавусах прымае абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер»
Лыжаролерная траса ў Чавусах 1 лютага сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў вобласці. Тут быў дадзены старт абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Переводчик