Анатоль Ісачанка: сярод прыярытэтаў рэгіянальнага развіцця - жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі
У рэгіянальным развіцці ў якасці прыярытэтаў, вызначаных кіраўніком дзяржавы і ўрадам, разглядаюцца жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі» распавёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ён адзначыў, што рэалізацыя гэтых прыярытэтаў працягнецца ў рамках дзяржаўнай і рэгіянальнай інвестыцыйных праграм.
ААТ «Зеніт» у Магілёве распрацавала і ўкараніла дэзінфікуючыя прылады для ліфтаў.
Са з'яўленнем у свеце каранавіруса як ніколі востра стала пытанне забеспячэння здароўя людзей. Сацыяльныя дыстанцыі ў месцах масавага знаходжання, выкарыстанне масак і рэгулярная дэзінфекцыя рук, але нават гэтыя меры засцярогі не забяспечваюць неабходную абарону людзей ад розных інфекцый. Такая сітуацыя ў свеце стала штуршком для навацый - ААТ «Зеніт» распрацавала і ўкараніла ў вытворчасць сістэму дэзінфекцыі кабіны ліфта.
У Магілёўскай вобласці ў студатрады сёлета плануюць працаўладкаваць каля 5 тыс. чалавек
У Магілёўскай вобласці ў студатрады сёлета плануюць працаўладкаваць каля 5 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў другі сакратар Магілёўскага абкама ГА «БРСМ» Алег Бойка. «У гэтым працоўным сезоне Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» плануе працаўладкаваць каля 5 тыс. маладых хлопцаў і дзяўчат. Цяпер у актыўнай фазе знаходзіцца дагаворная кампанія, прапрацоўваюцца пытанні працаўладкавання, перыяду і відаў працы», - распавёў ён.
Электронны кірмаш вакансій адбудзецца на гэтым тыдні ў Бабруйскім раёне
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдзе электронны кірмаш вакансій, падчас якога суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама.
У Магілёўскім раёне пачалася рэканструкцыя помніка батальёну міліцыі капітана Уладзімірава
У Магілёўскім раёне пачалася рэканструкцыя помніка байцам батальёна міліцыі капітана Уладзімірава. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас святкавання 75-годдзя Магілёўскага інстытута МУС. «Ужо пачалася рэканструкцыя ўнікальнага помніка ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна. Такога мемарыяла, прысвечанага подзвігу супрацоўнікаў міліцыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, няма нідзе на постсавецкай прасторы, - сказаў Іван Кубракоў. - Такую памяць мы павінны захаваць. Мы шануем наш батальён Уладзімірава».
Студэнты БДУТ добраўпарадкавалі брацкае пахаванне часоў ВАВ у Магілёўскім раёне
Актыўная моладзь Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій добраўпарадкавала брацкае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Вялікае Бушкава Магілёўскага раёна. Пра гэта расказала студэнтка 4-га курса і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Таццяна Жыліна.
У Магілёве да суботніка далучыліся больш за 35 тыс. гараджан
Жыхары Магілёва далучыліся да суботніка, у горадзе працуе каля 400 адзінак тэхнікі. Да навядзення парадку пасля зімы далучыліся Ленінскі і Кастрычніцкі раёны горада. У якасці аб'ектаў уборкі выбралі не толькі цэнтральныя вуліцы, але і дваровыя тэрыторыі, месцы адпачынку, воінскія пахаванні і прамысловыя тэрыторыі.
Іван Кубракоў аб Магілёўскім інстытуце МУС: тут рыхтуюць высокаматываваных супрацоўнікаў
У Магілёўскім інстытуце МУС рыхтуюць высокаматываваных і прафесійных супрацоўнікаў для органаў унутраных спраў. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю міліцэйскай ВНУ.
Астанкі чырвонаармейца, знойдзенага ў Бабруйску, перададуць на радзіму - у Крым
Астанкі расіяніна - радавога Фёдара Ігнатавіча Біндзюкова, ураджэнца Бахчысарайскага раёна, 11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, перададуць прадстаўнікам Крымскай Рэспубліканскай асацыяцыі грамадска-пошукавых арганізацый «Айчына». Урачыстая цырымонія адбудзецца ля мемарыяльнага комплексу «Ахвярам фашызму», размешчаным на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці.
4,8 тысячы гектараў новых лясоў высадзяць у Магілёўскай вобласці сёлета
У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці плануецца пасадзіць 35 мільёнаў дрэў на плошчы 4,8 тысячы гектараў. Асноўны масіў працы прыйдзецца на вясну: у гэты перыяд 25 мільёнаў новых дрэў высадзяць на плошчы 4 тысячы гектараў, з якіх каля 2 тысяч гектараў - бураломныя лесасекі.
Міністэрствы спорту Беларусі і Расіі падпісалі дакументы для актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва
Павелічэнне колькасці сумесных спартыўных мерапрыемстваў, арганізацыя навучальна-трэніровачных збораў, развіццё студэнцкага спорту і рэгіянальнага супрацоўніцтва. Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук і міністр спорту Расійскай Федэрацыі Алег Матыцын падпісалі дакументы па выніках сумеснага пасяджэння калегій міністэрства спорту РФ і міністэрства спорту і турызму РБ, якое толькі што завяршылася ў Магілёве.
Прамая тэлефонная лінія па пытаннях прадпрымальніцтва адбудзецца 12 красавіка
Прамая тэлефонная лінія па праблемных пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці адбудзецца 12 красавіка з 12.00 да 13.00. На ўсе пытанні па тэме будзе авечаць дырэктар УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Аляксей Рыгоравіч Марчанка. Тэлефон прамой лініі: 8 (0222) 73-56-50.
Аляксей Багданаў ацаніў наяўнасць і ўмовы захоўвання прадукцыі ў стабфондах Магілёўскай вобласці
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў 6 красавіка здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе ведамства. Як адзначылі ў прэс-службе МАРГ, мэта паездкі - ацэнка наяўнасці і ўмоў захоўвання прадукцыі ў стабфондах. Падчас камандзіроўкі міністр сумесна з кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама і начальнікам тэрытарыяльнага органа МАРГ па Магілёўскай вобласці наведалі сховішчы для агародніны КФХ «Царава», ААТ «Фірма «Кадзіна» і цяплічную гаспадарку, дзе азнаёміліся з умовамі вырошчвання таматаў.
Метады і перспектывы ідэалагічнай працы і камунікацыйнай палітыкі ў сучасных умовах абмеркавалі ў Магілёве
Формы, метады і перспектывы сістэмы ідэалагічнай работы ў сучасных умовах, актуальныя праблемы геапалітыкі, камунікацыйнай палітыкі дзяржорганаў і арганізацый абмеркавалі ў першы дзень семінара для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на кіруючыя пасады і слухачоў Народнага універсітэта грамадзянскай, прафесійнай адукацыі і інфармавання спецыялістаў сацыяльна-эканамічнага комплексу вобласці рэгіянальнай арганізацыйнай структуры таварыства «Веды».
Міжнародны харэаграфічны конкурс «Танцавальная карусель» пройдзе ў Магілёве
Міжнародны харэаграфічны конкурс «Танцавальная карусель» другі раз пройдзе ў Магілёве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Конкурс адбудзецца 8 красавіка. У ім прымуць удзел больш за 50 канкурсантаў з Магілёўскай і Віцебскай абласцей, а таксама з Санкт-Пецярбурга, Смаленска і Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Яны прадэманструюць сваё майстэрства ў 5 намінацыях: народна-сцэнічны танец, народна-стылізаваны танец, эстрадны танец, сучасная харэаграфія, класічны танец.
Дадзены старт XVIII Адкрытаму турніру па баскетболе гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў з Беларусі і Расіі «Інтэрбаскет-2023»
У Магілёве вечарам 6 красавіка быў дадзены старт XVIII Адкрытаму турніру па баскетболе сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў з Беларусі і Расіі «Інтэрбаскет-2023», прымеркаванаму да Года міру і стварэння. У спаборніцтве бяруць удзел каманды Магілёва, Волагды, Тулы, Звенігарада, Бранска і Смаленска, усяго ж каля 70 баскетбалістаў сабраліся ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец», каб высветліць, хто ж стане каралём паветра на гэты раз.
Праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх свят - Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. Гэта свята ўсталявана ў памяць аб дні, калі Дзеве Марыі з'явіўся пасланы Богам Арханёл Гаўрыіл і абвясціў: «Не бойся, Марыя, бо ты здабыла ласку ў Бога. Ты народзіш Сына і дасі імя яму Ісус. Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Усявышняга, і Валадарству ягонаму не будзе канца». Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень на Марыю сышоў Дух Святы і яна зачала Богадзіцятка Ісуса.
Анатоль Ісачанка: сумесныя расійскія і беларускія спартыўныя мерапрыемствы - гэта магчымасць для нашых спартсменаў рэалізаваць свой патэнцыял
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі на чале з міністрам Алегам Матыцыным, удзел у сустрэчы таксама прыняў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.
Аляксандр Лукашэнка на ВДС: ключавы напрамак у двухбаковых адносінах - вытворчая кааперацыя
Ключавым напрамкам беларуска-расійскіх адносін з'яўляецца вытворчая кааперацыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Крамлі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.
У інвестпраграме Магілёўскай вобласці чатыры аб'екты фінансуюцца па «чарнобыльскай» дзяржпраграме
Чатыры праекты на агульную суму больш за 20 мільёнаў 874 тысячы рублёў рэалізуюцца ў Магілёўскай вобласці з удзелам фінансавання па Дзяржаўнай праграме па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады. Размова ідзе аб рэканструкцыі Чэрыкаўскай ЦРБ, будаўніцтве рэабілітацыйнага корпуса на тэрыторыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, долевым удзеле ў будаўніцтве аднапакаёвай кватэры ў Чавусах для льготнай катэгорыі грамадзян, а таксама газіфікацыі жыллёвага фонду ў вёсцы Гадылёва Быхаўскага раёна.
Мікалай Дзядкоў: У рабоце з насельніцтвам асаблівая роля адводзіцца інфармаванню і апярэджанню скарг
Паседжанне абласной міжведамаснай працоўнай групы па вывучэнні стану працы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых арганізацый з насельніцтвам прайшло 6 красавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме. Кіраўнік групы, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў, расказаў удзельнікам пасяджэння аб асноўных патрабаваннях да работы з насельніцтвам.
Аналітык: Магілёўская вобласць зрабіла імпартазамяшчальнай прадукцыі значна больш за запланаванае
Магілёўская вобласць зрабіла імпартазамяшчальнай прадукцыі на $8 млн больш, чым было запланавана. Аб гэтым заявіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (аддзяленне па Магілёўскай вобласці) Алег Каропаў. Аналітык БІСД нагадаў словы з Паслання кіраўніка дзяржавы аб тым, што «сацыяльна арыентаваная эканоміка была і застаецца фундаментам беларускай дзяржаўнасці, менавіта яна дае магчымасць сёння захоўваць кіравальнасць эканамічных і сацыяльных працэсаў, дае магчымасць вырашаць задачу забеспячэння імпартанезалежнасці».
Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце «Вясенні баль – 2023» прыме Магілёў
Рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце «Вясенні баль – 2023» прыме Магілёў 9 красавіка, паведамілі ў спартыўным комплексе «Алімпіец». Спаборніцтвы будуць праходзіць у зале гульнявых відаў спорту ў «Алімпійцы». Змагацца за прызавыя месцы будуць як танцавальныя пары, так і сольныя выканаўцы.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці прыпыніў працу гандлёвага аб'екта аднаго з сеткавых рытэйлаў
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці за найгрубейшыя парушэнні заканадаўства прыпынена работа гандлёвага аб'екта сеткі «Марцін» у Магілёве. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Камітэта Алег Стрыгун.
«Давялося працаваць па 12-14 гадзін у дзень». Вучоны адкрыў завод, дзе выкарыстоўвае свае інавацыі
Аляксандр Бадзяка нарадзіўся ў вёсцы і з ёй жа планаваў звязаць жыццё. Але бацька, які заўважыў яго здольнасці да дакладных навук, настаяў: прадаўжаць вучыцца трэба ў Магілёве. Цяпер Аляксандр Бадзяка - уладальнік паспяховага завода, дзе ў аснову ўсяго пакладзена навука. Спачатку, прызнаецца ён, даводзілася працаваць па 12-14 гадзін. Але яно таго варта: распрацаваныя Аляксандрам Бадзякам і яго аднадумцамі найноўшыя тэхналогіі ў ліцейнай вытворчасці да гэтага часу застаюцца ўнікальнымі.
Больш за 40 тысяч магіляўчан прымуць удзел у гарадскім суботніку
У Магілёве 8 красавіка правядуць гарадскі суботнік, галоўная мэта якога - навесці парадак пасля зімы. Уборка наноснага смецця, ачыстка прылатковай зоны. Асноўную ўвагу магіляўчане, а працоўны дэсант чакаецца вялікі - больш за 40 тысяч чалавек, нададуць санітарнаму парадку на прылеглых да прадпрыемстваў і арганізацыях тэрыторыях.
Эфектыўнасць дзейнасці ААТ «ФанДАК» знаходзіцца на кантролі ў КДК Магілёўскай вобласці
Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за рэзультатыўнасцю работы адкрытага акцыянернага таварыства «ФанДАК» ва ўмовах недружалюбных дзеянняў з боку еўрапейскіх краін. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Камітэта Дзмітрый Захараў.
Працягваюцца вясновыя працы на палях Магілёўшчыны
Працягваюцца вясновыя працы на палях Магілёўшчыны. Стартаваць актыўна сёння не дазваляе надвор'е. Земляробы вясной напрамую залежаць ад умоў надвор'я. І вядома, чакаюць праясненняў. Вясновыя нечаканыя снегапады замарозілі ход распачатай пасяўной.
Акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 17 па 23 красавіка
Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Магілёўскай вобласці ў красавіку. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Як адзначылі арганізатары, акцыя, ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, будзе прымеркавана да Года міру і стварэння і ахопіць усе рэгіёны краіны. У Магілёўскай вобласці імпрэза пройдзе з 17 па 23 красавіка.
Якой будзе наша будучыня? У Чавускім раёне працягваецца абмеркаванне асноўных палажэнняў Паслання Прэзідэнта