У Магілёўскай вобласці з 5 снежня падаражае праезд у грамадскім транспарце
У Магілёўскай вобласці з 5 снежня падаражае праезд у грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 30 лістапада 2020 года № 7-28 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Кошт праезду ў гарадскім транспарце – аўтобусах і тралейбусах – вырасце на 10 капеек да 70 капеек. Тарыф на гарадскія аўтобусныя перавозкі на экспрэсных маршрутах складзе 80 капеек за адну паездку. У прыгарадным транспарце тарыф стане вышэйшы на 1 капейку за 1 км праезду.
Магіляўчан запрашаюць прыняць удзел у акцыі «#ЗарадкадляДедаМароза»
Магілёўцаў запрашаюць прыняць удзел у акцыі «#ЗарадкадляДзедаМароза». Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама. Як расказалі суразмоўцы, для гэтага неабходна з 5 па 27 снежня зафіксаваць з дапамогай відэа ці фота сваё любімае фізічнае практыкаванне (прысяданні, аджыманні, бег, набіванне мяча і інш.) і размясціць відэаролік ці серыю фатаграфій на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (Instagram, VK) з хэштэгам #ЗарадкадляДзедаМароза.
Асабістыя прыёмы кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў часова ажыццяўляюцца па тэлефоннай сувязі
У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і з мэтай абмежавання масавага збору людзей асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і яго структурных падраздзяленняў часова ажыццяўляюцца з дапамогай тэлефоннай сувязі.
З пачатку эпідэміі ў Мсціслаўскім раёне выздаравелі 548 пацыентаў з каранавірусам
Алгарытм выратавання Другая хваля пандэміі Мсціслаўскі раён зачапіла куды мацней за першую. Сёння ў цэнтральнай раённай бальніцы пацыентаў з дыягназам COVID-19 прымае інфекцыйнае аддзяленне і перапрафіляванае тэрапеўтычнае. У дзень нашага прыезду з пацверджаным дыягназам тут было 27 чалавек. Плюс – двое цяжкіх у рэанімацыі. 174 жыхары раёна – кантакты першага ўзроўню, а таксама тыя, у каго хвароба працякае ў лёгкай форме, – знаходзіліся дома пад амбулаторным наглядам.
Магіляўчан запрашаюць паўдзельнічаць у акцыі «Калядная пасылка»
У Магілёве стартавала акцыя Беларускага дзіцячага фонду «Калядная пасылка». Кожны можа купіць падарункі і пакласці іх у скрынкі, устаноўленыя ў крамах горада. Напаўняцца яны будуць да 31 снежня. У першыя дні новага года прадстаўнікі Фонду сфарміруюць калядныя падарункі для дзяцей дамоў сямейнага тыпу, якіх на Магілёўшчыне налічваецца каля паўсотні.
Леанід Заяц: у спакойнай і кіруемай краіне не можа быць праблем, якія мы не маглі б вырашыць
Прызначаючы ў красавіку 2019 года Леаніда Зайца губернатарам Магілёўскай вобласці, Прэзідэнт даручыў навесці ў рэгіёне належны парадак, надаўшы асаблівую ўвагу буйным прамысловым прадпрыемствам і забяспечыць выкананне тэхналогій у сельскай гаспадарцы.
Дырэктар «Тэхналіта» Аляксандр Бадзяка і трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Круглянскай ДЮСШ Анатоль Баландзін удастоеныя дзяржузнагарод
Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Так, медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Круглянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Анатоль Баландзін. Званне заслужанага работніка прамысловасці Беларусі прысуджана дырэктару прадпрыемства «Тэхналіт» Аляксандру Бадзяку.
Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена прадстаўнікам розных сфер дзейнасці Магілёўскай вобласці
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Навагодні паказ і прэм’еру казкі рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр
Музычную казку ў 2-х дзеях па матывах рускай народнай чарадзейнай казкі «Царэўна-жаба» рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як адзначылі суразмоўцы, навагодняе прадстаўленне і прэм’ера казкі стануць выдатным падарункам для ўсёй сям’і. Спектакль будзе яркім, незвычайным, музычным і поўным ператварэнняў. Маляўнічыя дэкарацыі і касцюмы, запальныя танцы, прыгожая музыка, чароўнае святло, фантастычная відэапраекцыя і іншыя тэатральныя цуды пагрузяць гледача ў дзівосны свет казкі.
Магілёў і Уладзівасток пашыраюць супрацоўніцтва
Шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве быў падпісаны прадстаўнікамі Прыморскага краю і Магілёўскай вобласці ва Уладзівастоку на мінулым тыдні. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц. У яе склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі буйных беларускіх машынабудаўнічых, будаўнічых і аграпрамысловых прадпрыемстваў. Па ключавых кірунках супрацоўніцтва прайшлі перамовы, якія завяршыліся падпісаннем двухбаковых пагадненняў.
Магілёўская мытня павялічыла пералічэнні ў рэспубліканскі бюджэт на 75%
За 11 месяцаў 2020 года Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br328 млн. Павелічэнне гэтага паказчыка на 75% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года звязана з удзелам у праекце па здзяйсненні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.
Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і адукацыі абмеркавалі падчас анлайн-сустрэчы прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і правінцыі Шэньсі
Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і адукацыі абмеркавалі сёння падчас анлайн-сустрэчы прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Шэньсі. Дыялог адбыўся на пляцоўцы Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця.
У Крычаве гучыць беларускі фольк-рок
Узорны ансамбль народнай песні «Вашчылкі» з Крычава выконвае беларускі фольк-рок. У складзе калектыву – дарослыя музыкі і юныя салісты. Толькі ў гэтым няпростым годзе ансамбль дзевяць разоў станавіўся лаўрэатам розных конкурсаў. Адметнай асаблівасцю з’яўляецца яго музычны стыль – фольк-рок, заснаваны на аўтэнтычных беларускіх песнях. У планах на будучыню – канцэрты па Беларусі і запіс паўнавартаснага альбома.
Работы па кансервацыі езуіцкага касцёла ў Мсціславе завершаць да канца гэтага года
Работы па кансервацыі езуіцкага касцёла ў Мсціславе завершаць да канца гэтага года. Выратаванне помніка барока 18 стагоддзя пачалося два гады таму.
Эдгард Запашны ўзрушаны магілёўскімі скульптурамі львоў
У Магілёве пабываў расійскі дрэсіроўшчык Эдгард Запашны. Ён упершыню ўбачыў бронзавых львоў на мосце імя Яшына праз Днепр і быў узрушаны. Нагадаем, што львоў некалькі гадоў таму стварыў магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў, а мадэллю для іх быў белы леў Джон, які працуе ў цырку братоў Запашных.
Бацькі цяжкахворых дзяцей могуць пракансультавацца па прававых пытаннях
У Беларусі пачала працаваць кансультацыйная лінія па прававых пытаннях для бацькоў цяжкахворых дзяцей, як паведамілі ў Беларускім дзіцячым хоспісе. Тым, хто звярнуўся, дадуць інфармацыю аб арганізацыях, якія аказваюць падтрымку ў паліятыўным доглядзе дзяцей, аб кантактах дабрачынных арганізацый, якія працуюць з дзецьмі з інваліднасцю, грантадаўцаў, арганізацый, якія дапамагаюць у цяжкай сітуацыі. Жадаючым таксама падкажуць, як наладзіць сувязь з іншымі бацькамі.
Адкрыўся рух транспарту на ўчастку аўтамабільнай дарогі Р-76 Орша – Шклоў – Магілёў
Пасля капітальнага рамонту адкрыўся рух транспарту на ўчастку аўтамабільнай дарогі Р-76 Орша – Шклоў – Магілёў. Палепшана дарожнае пакрыццё, зроблены насыпы, умацаваны абочыны. Каб выключыць размыццё адхонаў, ужылі тэхналогію прылады геарашотак. Другое жыццё атрымаў мост праз раку Адроў. Пераправа, пабудаваная ў 1967 годзе, патрабавала тэрміновай мадэрнізацыі. Абноўлены мост стаў шырэйшым. У вёсцы Чэрвіна, размешчанай на трасе Р-76, заасфальтаваныя з’езды да дамоў і прылеглых вуліц, а таксама змяніліся прыпыначныя пункты. Там устаноўлены павільёны закрытага тыпу.
Працоўныя пенсіі павышаюцца ў Беларусі з 1 снежня
Усе віды працоўных пенсій павышаюцца з 1 снежня ў адпаведнасці з указам № 409 ад 5 лістапада 2020 года, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Магілёўскай вобласці пачалася комплексная праверка органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны
Адпаведнае распараджэнне ўручыў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Андрэй Маціевіч кіраўніцтву Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Судмедэксперты Магілёўскай вобласці праводзяць даследаванні па вызначэнні хімічнага складу нырачных камянёў
Дзяржаўныя медыцынскія судовыя эксперты-хімікі УДКСЭ па Магілёўскай вобласці асвоілі і паспяхова праводзяць даследаванні па вызначэнні хімічнага складу нырачных камянёў. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст па працы са СМІ рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Ірына Рачкоўская.
З 1 снежня вадзіцеляў будуць штрафаваць за язду на летніх шынах
З сённяшняга дня вадзіцеляў будуць штрафаваць за язду на летніх шынах. У адпаведнасці з ПДР, з 1 снежня па 1 сакавіка аўто з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна, легкавыя і грузапасажырскія транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т, аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т павінны быць забяспечаны зімовымі шынамі. Іх неабходна ўстанавіць на ўсе колы.
Трактарную справу ў Бялыніцкім раёне вывучаюць нават дзяўчынкі
Старшакласнікі з Бялыніцкага аграгарадка Галоўчын вывучаюць трактарную справу. Гэтай спецыяльнасцю на працоўным навучанні захапіліся і дзяўчынкі. Працоўнае навучанне ў Галоўчынскай сярэдняй школе сёлета прапануе падлеткам асвоіць трактар. Прычым нават дзяўчынкі вырашыліся – не займацца шыццём, а сесці за руль. Школьнікі зараз вывучаюць рычагі кіравання, і пракаціцца на трактары ім яшчэ не дазволена. Але кіраванне ўжо не за гарамі.
Санацыю Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода падоўжаць да 2025 года
Санацыю Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода падоўжаць да 2025 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2020 года № 678, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Саўмін узгадніў хадайніцтва канцэрна «Белдзяржхарчпрам» аб падаўжэнні тэрміну санацыі завода да 15 лістапада 2025 года. Санацыя прадпрыемства вядзецца з 2018 года. БЕЛТА
Рэкорды Дзінары Алімбекавай на першым этапе Кубка свету па біятлоне
У фінскім Кантыялахці завяршыўся першы этап Кубка свету па біятлоне. Яго праграма была кароткай: спартсмены разыгралі медалі ў індывідуальных гонках і спрынтах. Дзінара Алімбекава паказаланай лепшы вынік у кар’еры – яна заняла 6-е месца. Алімпійская чэмпіёнка цяпер 4-я ў агульным заліку Кубка свету, як паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі біятлона. Як паведамляецца на афіцыйным сайце федэрацыі, у індывідуальнай гонцы Дзінара Алімбекава паказала найлепшы вынік сярод беларусак і найлепшы вынік у кар’еры на этапах Кубка свету.
У кінатэатрах Магілёва 1 снежня пройдуць кінапаказы да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам
Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае 1 снежня ў кінатэатры «Радзіма», «Чырвоная Зорка», «Космас», «Ветразь» (малыя залы) на кінапаказ, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Увазе гледачоў будзе прапанаваны дакументальны фільм «Наркотыкі. Сакрэты маніпуляцыі» (Расія, 2016 г., 37 мін., 12+) аб праблеме наркаманіі сярод моладзі. Аўтары расказваюць пра хітрыкі наркадзяльцоў, алгарытмы ўцягвання падлеткаў у наркаманію. Фільм накіраваны на прадухіленне мноства фатальных памылак, асабліва ў падлеткавым узросце.
Рэпартаж з лабараторыі, дзе людзі заўсёды «на валасок» ад раскрыцця злачынства
Ідэнтыфікаваць чалавека па кроплі крыві ці воласе, дапамагчы ўстанавіць абставіны таго, што адбылося, знайсці злачынца і не дапусціць пакарання невінаватага – у гэтым праваахоўнікам дапамагаюць эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Адзін з іх – Зінаіда Ярошчанка, дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-біёлаг упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці. Менавіта яна стаяла ля вытокаў судова-генетычнай экспертызы ў Магілёўскай вобласці і ўжо 20 гадоў працягвае ў гэтым кірунку працаваць на сумленне.
Народны тэатр Палаца культуры вобласці заваяваў гран-пры ў міжнародным online-конкурсе
Творчы калектыў народнага тэатра Палаца культуры вобласці атрымаў перамогу ў міжнародным анлайн-конкурсе #Дзеці Святла BeVictory (г. Масква). Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы кудьтуры. Гран-пры фестывалю ў намінацыі «Тэатр» калектыву ўручылі за спектакль-гульню для дзяцей па п’есе расійскага драматурга Рагіма Мусаева «Мяу, гаў і чык-чырык». Аўтар музыкі, аранжыроўшчык – Аляксандр Нурыханаў. Рэжысёр-пастаноўшчык, кіраўнік тэатра – Аліка Кускова.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці ў складзе беларускай каманды сталі пераможцамі міжнароднага турніру па боксе
У мінскім Палацы спорту прайшоў Міжнародны турнір па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава. Ён праходзіў у фармаце матчавых сустрэч з удзелам каманд Беларусі, Іспаніі, Францыі і Украіны. Баі ішлі ў алімпійскіх вагавых катэгорыях – пяці ў жанчын і васьмі ў мужчын. Беларускія баксёры сталі пераможцамі турніру, набраўшы 60 ачкоў. На другім месцы каманда Украіны (46), трэцяе месца падзялілі каманды Іспаніі і Францыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 снежня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 снежня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва. Рэд.
Прамую тэлефонную лінію 5 снежня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў
Прамую тэлефонную лінію 5 снежня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.