У гэтыя дні Лядовая арэна Шклова прымае абласны этап спаборніцтваў па хакеі «Залатая шайба-2023». На працягу двух дзён на шклоўскім лёдзе вызначацца наймацнейшыя каманды, якія атрымаюць права прадстаўляць Магілёўскі рэгіён на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.
Учора на лядовай пляцоўцы скрыжавалі клюшкі гульцы з малодшай узроставай групы. На цырымоніі адкрыцця іх вітаў старшыня райвыканкама Андрэй Камко і першы сакратар абласнога камітэта 00 «БРСМ» Аляксандр Саксонаў.
Кіраўнік раёна адзначыў тую вялікую ўвагу, якая ўдзяляецца развіццю фізкультуры і спорту ў нашай краіне. Узвядзенне новых аб'ектаў, правядзенне розных турніраў, падтрымка юных спартсменаў, магчымасць навучання ў спецыялізаваных спартыўных навучальных установах і іншыя магчымасці, безумоўна, дазваляюць раскрыць талент і развіць яго да прафесійнага майстэрства. Стымулам для юных выхаванцаў аддзялення хакея Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Шклова стала перадача ім 15 камплектаў хакейнай экіпіроўкі.
У ходзе гульні вызначаны пераможцы абласнога турніру. Наймацнейшай стала каманда горада Шклова, якая ў фінальным паядынку абыграла сапернікаў з Горак з лікам 11:3, трэцяе і чацвёртае месца падзялілі зборныя Магілёва і Бабруйска.
Сёння, 16 лютага, права прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліцы аспрэчаць каманды старэйшай узроставай групы (падлеткі 2008-2009 года нараджэння).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 10:06
06.10.2025 - 09:25
Выхаванка Магілёўскай СДЮШАР Мар'яна Жукавец узяла срэбра маладзёжнага першынства свету па самба
03.10.2025 - 09:22
02.10.2025 - 17:21
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па самалётным спорце пройдзе з 8 па 12 кастрычніка пад Магілёвам
29.09.2025 - 09:40
Яўген Залатой стаў бронзавым прызёрам ЧС па акадэмічным веславанні