У Маладзёжнай хакейнай лізе стартуе кваліфікацыйны этап розыгрышу Кубка Харламава - раунд плей-ін.
Права згуляць у плей-оф МХЛ цяперашняга сезона ўжо гарантавалі сабе 10 калектываў. Астатнія шэсць пуцёвак у накаўт-раўнд паміж сабой разыграюць удзельнікі раунда плэй-ін, сярод якіх і бабруйскі «Дынама-Шыннік». Па выніках рэгулярнага чэмпіянату, які завяршыўся, наша каманда з 70 ачкамі заняла 3-е месца ў «Срэбным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі, дзякуючы чаму гарантавала сабе трапленне ў серыю матчаў на вылет.
Згодна з рэгламентам лігі, у раўндзе плэй-ін трэцяя каманда «Срэбнага» дывізіёна павінна правесці серыю да дзвюх перамог з клубам, які фінішаваў на 6-й пазіцыі ў «Залатым» дывізіёне. Такім чынам, сапернікам падапечных Андрэя Міхалёва стала пецярбургскае «Дынама-СПб», якое набрала ў «гладкім» сезоне 55 балаў. Па ходзе рэгулярнага чэмпіянату каманды сустракаліся двойчы: у гасцях «бабры» пацярпелі паражэнне (2:5), але на сваім лёдзе ўзялі верх з лікам 6:5.
Першая гульня раунда плэй-ін паміж «Дынама-Шыннікам» і «Дынама-СПб» стартуе на «Бабруйск-Арэне» ў 19.30. Далей каманды пераедуць у Санкт-Пецярбург, дзе 5 сакавіка пройдзе другі паядынак. Вырашальны трэці матч пры неабходнасці адбудзецца таксама на пляцоўцы саперніка 6 сакавіка. Пераможца супрацьстаяння выйдзе ў адну восьмую фіналу розыгрышу Кубка Харламава.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве