17.08.2023 - 11:57
Абласная летняя спартакіяда ў Магілёве збярэ больш за 250 работнікаў ЖКГ. Аб гэтым расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў. Галіновыя спаборніцтвы пройдуць 17 жніўня 21-ы раз. У магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» збяруцца каля 20 каманд. Работнікі ЖКГ рэгіёну будуць спаборнічаць у жаночым і мужчынскім валейболе, гіравым спорце, дартсе, більярдзе, настольным тэнісе, а таксама адчуюць сваю цягавітасць у лёгкаатлетычным кросе.
17.08.2023 - 09:56
У сталіцы Іарданіі Амане працягваецца маладзёжны чэмпіянат свету па барацьбе, удзел у якім прымаюць беларускія спартсмены.
15.08.2023 - 20:18
Дэлегацыі Узбекістана, Таджыкістана і Туркменістана аднымі з апошніх сёння адправіліся на радзіму пасля заканчэння спаборніцтваў у рамках ІІ Гульняў краін СНД. Спартсмены і трэнеры падзякавалі беларусам за гасціннасць, а таксама адзначылі чысціню і парадак на вуліцах, прыемны клімат і прыгажосць прыроды. Акрамя таго, паспелі рабяты пазнаёміцца і завесці сяброў сярод беларусаў - насуперак усім моўным бар'ерам. Таму развітанне на пляцоўцы каля гатэля «Магілёў» атрымалася жывым і эмацыйным.
12.08.2023 - 13:38
Сёння ў спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве стартавала праграма спаборніцтваў па каратэ II Гульняў краін СНД
11.08.2023 - 15:52
II Гульні краін СНД гэта не толькі шэраг спаборніцтваў. Маштабны мультыспартыўны форум дае магчымасць гасцям з розных краін свету бліжэй пазнаёміцца з культурай і традыцыямі Беларусі.
10.08.2023 - 18:14
Спаборніцтвы па каратэ стануць маляўнічым шоу. Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту Дзмітрый Чыгір, расказваючы аб падрыхтоўцы спарткомплексу «Алімпіец» да правядзення ІІ Гульняў краін СНД.
08.08.2023 - 15:21
Нашых спартсменаў не пускаюць на міжнародныя старты, а мы становімся мацнейшымі. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў, алімпійскі чэмпіён па веславанню на байдарках і каноэ Аляксандр Масейкаў.
08.08.2023 - 15:08
Беларуская мужчынская зборная па стральбе з лука, у склад якой увайшлі Антон Цярэта, Цімафей Прылепаў і Станіслаў Барлюгаў, сёння на стадыёне «Спартак» у Магілёве атрымала ўпэўненую перамогу над сапернікам і ўжо заўтра яны будуць змагацца за залаты медаль з мужчынскай камандай Расіі.
08.08.2023 - 14:28
«Сёння беларускія лучнікі зрабілі лепшы падарунак у мой дзень нараджэння - выйшлі ў фінал», - сказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі стральбы з лука Мікалай Марусаў на спаборніцтвах II Гульняў краін СНД у Магілёве, дзе сёння вызначыліся фіналісты мужчынскіх, жаночых і змешаных каманд.
08.08.2023 - 09:30
Беларуская цяжкаатлетка Дар'я Навумава, ураджэнка Магілёўскай вобласці, узяла серабро II Гульняў краін СНД.
03.08.2023 - 18:35
З дэлегацыяй Астраханскай вобласці на чале з міністрам фізічнай культуры і спорту рэгіёну Нінай Івашкінай сустрэўся сёння начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў. У рамках ІІ Гульняў краін СНД прадстаўнікі Расіі наведалі наш рэгіён з мэтай азнаёміцца са спартыўнымі аб'ектамі, абмяняцца вопытам і абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва.
03.08.2023 - 15:38
У другі дзень турніру ў Бабруйску «Дынама-Шыннік» разграміў маскоўскія «Крылы Саветаў» з лікам 5:0.
Галявы дубль у гэтай сустрэчы аформіў Яўген Аўраменка, па адной шайбе закінулі Іван Аношка, Ілья Лахноў і Дзмітрый Тукач.
03.08.2023 - 10:04
Девушки-вольницы выступят в Солигорске 13 августа, пока же команда тренируется в Могилеве. В зале около 30 человек.
02.08.2023 - 16:06
Магілёў сустрэне II Гульні краін СНД спаборніцтвамі па стральбе з лука. Да старту маштабнага турніру застаецца некалькі дзён. І на стадыёне «Спартак» праходзяць рэпетыцыі цырымоніі ўрачыстай сустрэчы спартсменаў.
02.08.2023 - 15:50
Спаборніцтвы па стральбе з лука ў рамках ІІ Гульняў краін СНД пройдуць у Магілёве 6-9 жніўня. Пляцоўкай для баталій, ці прасцей кажучы стрэльбішчам, стане стадыён «Спартак».
02.08.2023 - 15:12
Магілёў сустрэў першую замежную дэлегацыю спартсменаў на ІІ Гульні краін СНД. У горад на Дняпры прыбылі ўдзельнікі спаборніцтваў па стральбе з лука - старшыня Нацыянальнай федэрацыі стральбы з лука Туркменістана, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Вепа Сахедаў і лучнік Эзізмухамет Сахедаў.
02.08.2023 - 13:25
Да II Гульняў краін СНД Магілёўшчына чакае вялікую колькасць гасцей. Таму санітарная служба вобласці ўзмацніла кантроль за аб'ектамі прыдарожнага сэрвісу ўсіх форм уласнасці. За ліпень праверылі ўсе 62 аб'екты, два з іх часова спынялі дзейнасць па генеральнай уборцы памяшканняў.
02.08.2023 - 09:24
З камфортам і ўтульнасцю будуць жыць госці і ўдзельнікі ІІ Гульняў краін СНД у Магілёве. Размесцяцца яны ў гасцініцы «Магілёў», куды ўжо ў найбліжэйшыя дні заедуць першыя спартсмены. Аб гэтым расказаў дырэктар ААТ «Гасцініца «Магілёў» Мікалай Іўлеў.
01.08.2023 - 09:57
Мужчынская зборная Беларусі U‑23 па вольнай барацьбе напярэдадні II Гульняў краін СНД праводзіць вучэбна-трэніровачны збор у Магілёве
28.07.2023 - 15:30
Лічаныя дні застаюцца да старту ІІ Гульняў краін СНД. Беларускія спартсмены завяршаюць сваю падрыхтоўку да маштабнага спартыўнага форуму. Цяпер у Магілёве праходзяць зборы нацыянальнай каманды па стральбе з лука.