12.07.2024 - 09:21
Сёння, 12 ліпеня, двума матчамі працягнецца стадыя 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. «Слонім-2017» прыме брэсцкае «Дынама», а бабруйская «Белшына» згуляе супраць «Мінска».
01.07.2024 - 10:27
Чэмпіён Беларусі па пляжным футболе магілёўскі ЦАР паспяхова пачаў новае нацыянальнае першынство, атрымаўшы перамогі ва ўсіх сямі праведзеных паядынках.
28.06.2024 - 16:13
Заслужаныя авацыі сарвалі сёння юныя беларускія грацыі, якія сталі лепшымі ў групавым мнагаборстве ў мастацкай гімнастыцы VIII Гульняў «Дзеці Азіі», якія праходзяць у Якуцку. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку (Расія) прадставяць 17 спартсменаў. Аб гэтым карэспандэнту сайта расказаў намеснік начальніка аддзела вучэбна-спартыўнай, арганізацыйнай і турыстычнай работы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Ігар Драздоў.
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве 25 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту.
Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу двух дзён у рамках першынства Магілёўскай вобласці па настольным тэнісе сярод юніёраў і юніёрак.
Турнір пройдзе з удзелам спартсменаў з горада Цяньцзінь (Кітай) і Санкт-Пецярбурга (РФ). Усе сустрэчы будуць складацца з 5 сэтаў.
24.06.2024 - 17:34
Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 53 медалі рознай вартасці на гульнях краін БРІКС. Пра гэта расказаў намеснік начальніка аддзела вучэбна-спартыўнай, арганізацыйнай і турыстычнай работы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Ігар Драздоў.
Як расказаў субяседнік, нашы спартсмены прывезлі 10 залатых, 24 сярэбраных і 19 бронзавых медалёў па 13 відах спорту.
20.06.2024 - 09:48
Беларуска Алеся Гетманава стала чэмпіёнкай Гульняў БРІКС у жаночай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 57 кг.
Усе жаночыя спаборніцтвы па барацьбе на казанскім форуме праводзіліся ў фармаце кругавога турніру, у катэгорыю да 57 кг заявіліся пяцёра спартсменак. Напярэдадні Алеся Гетманава перамагла Нілуфар Атэмісаву з Узбекістана (11:0), Марыну Сіманян з Расіі (7:5) і Венруі Хай з Кітая (10:0), а сёння таксама датэрмінова разабралася з Таінай Рыбейра з Бразіліі і заваявала золата.
17.06.2024 - 11:12
Беларускі лёгкаатлет майстар-выратавальнік Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Савін стаў пераможцам на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані.
Дзмітрый Савін святкаваў поспех на дыстанцыі 800 м. У першым фінальным забегу наш спартсмен паказаў час 1:48,50 і захапіў лідарства. Галоўны канкурэнт Савіна Канстанцін Халмагораў з Расіі бег у другім забегу, ужо ведаючы вынік беларуса. Гэты факт расіяніну не дапамог - Халмагораў прайграў прадстаўніку Беларусі 0,62 сек.
17.06.2024 - 09:49
Магілёўскі ЦАР заняў шостае месца ў розыгрышы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе, які завяршаецца ў партугальскім Назары.
Сёння ў паядынку за пятую выніковую пазіцыю каманда Вадзіма Бокача сустракалася з леташнім пераможцам КЧ ізраільскім клубам «Кфар Касем» і ўступіла з лікам 3:8. У складзе прайграўшых галы забілі Ягор Гардзецкі, Уладзімір Усціновіч і Юрый Пятроўскі.
14.06.2024 - 16:30
Беларускі гімнаст Ягор Шарамкоў стаў чэмпіёнам Спартыўных гульняў краін БРІКС у вольных практыкаваннях.
Спаборніцкую праграму другога дня ў гімнастаў адкрыў мужчынскі фінал у вольных практыкаваннях. Нашу каманду ў гэтым відзе прадставілі Яраслаў Крутаў, а таксама пераможца аднаго з этапаў Кубка свету 2024 года ў гэтай дысцыпліне Ягор Шарамкоў. Учорашні прызёр шматбор'я выйшаў на дыван адным з першых і адразу ж паказаў вынік, наблізіцца да якога не змог ніводны з канкурэнтаў, - 14,933 бала.
14.06.2024 - 10:13
Беларуская цяжкаатлетка Аліна Шчэпанава прынесла беларускай дэлегацыі першае золата на Спартыўных гульнях краін БРІКС, якія праходзяць у Казані.
14.06.2024 - 09:35
Беларускія гімнасты Ягор Шарамкоў і Кіра Магарэвіч заваявалі медалі Спартыўных гульняў краін БРІКС 2024 года, якія праходзяць у Казані.
13.06.2024 - 14:35
Магілёўскі ЦАР выйшаў у чвэрцьфінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе.
У першым паядынку 1/8 фіналу ў партугальскім Назары чэмпіёны Беларусі разграмілі «Спартак» з Варны з лікам 8:3. Чатыры мячы ў вароты балгарскай каманды забіў Яўген Новікаў, галявы дубль у актыве Станіслава Суслава, па адным разе вызначыліся Юрый Пятроўскі і Андрэй Вадаевіч. У гульні за выхад у паўфінал падапечныя Вадзіма Бокача сустрэнуцца з пераможцам матчу паміж партугальскай «Брагой» і кіпрскім «Пафасам».
12.06.2024 - 14:12
Член нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы, ураджэнка Магілёўскай вобласці Дар'я Навумава стане сцяганосцам беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця Гульняў БРІКС, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Цырымонія адкрыцця Гульняў краін БРІКС адбудзецца 12 чэрвеня ў Казані.
12.06.2024 - 14:07
Магілёўскі ЦАР выйшаў у плей-оф розыгрышу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе, які праходзіць у партугальскім Назары.
У заключным матчы папярэдняга этапа чэмпіёны Беларусі адолелі італьянскі клуб «Катанія» з вынікам 3:2. Мячы ў пераможцаў забілі Ягор Мурашка, Юрый Пятроўскі і Ягор Гардзецкі. Да гэтага падапечныя Вадзіма Бокача абгулялі ізраільскі «Рош Хайін» і партугальскі ГРАП, заняўшы першае месца ў групе Н. Выніковае становішча: ЦАР - 7 ачкоў, «Катанія» - 5, «Рош Хайін» - 3, ГРАП - 0.
03.06.2024 - 09:29
«Зялёны марафон», прымеркаваны да Дня абароны дзяцей, сабраў 1 чэрвеня ў магілёўскім парку «Падміколле» 1,3 тысячы ўдзельнікаў. Гэта не толькі мясцовыя аматары спорту, але таксама прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі і госці з Расіі.
28.05.2024 - 11:36
Каля сотні ўдзельніц будуць спаборнічаць за перамогу. У Магілёве пачаліся абласныя гульні па футболе «Скураны мяч» на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Эстафету пачалі дзяўчынкі. Лепшая каманда прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах восенню.
24.05.2024 - 13:03
Адкрыццё абласных спаборніцтваў па футболе «Скураны мяч», на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, адбудзецца 27 мая ў 10:00 на базе ФК «Днепр-Магілёў». Яно пройдзе ў рамках спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства сярод дзяўчынак (2013-2015 гг.н.).
Як паведамляе адзін з арганізатараў, абкам БРСМ, за перамогу ў спаборніцтвах будуць змагацца каля 100 удзельніц. Сярод шасці каманд з чатырох раёнаў будуць вызначаць пераможцаў абласных спаборніцтваў.
24.05.2024 - 09:34
Беларуская спартсменка Наталля Варакіна перамагла на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па барацьбе 2024 года, які праходзіць у Баку.
18.05.2024 - 17:41
Каманды з розных куткоў вобласці з'ехаліся ў Магілёў. Спартыўны фестываль «Гуляем у футбол» прайшоў у абласным цэнтры. Гэта рэспубліканскі сацыяльны спартыўна-масавы адукацыйны праект па развіццю футбола ў навучальных установах. Сёння каля 20 школ вобласці ўдзельнічаюць у праекце. Іх настаўнікі фізічнай культуры прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і нясуць філасофію футбола дзецям.