Архіў навін

Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве. У паядынку сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і «Дынама-Брэст». Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны адбудзецца на стадыёне «Спартак», які змяшчае 7350 гледачоў. Пачатак гульні – у 18.30. Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымала Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м –- Гомель.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў асноўным этапе ЦТ пачынаецца ў Беларусі 2 мая і будзе доўжыцца па 1 чэрвеня.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 красавіка ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны барацьбе з карупцыяй. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ пройдзе з 2 мая па 1 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.
Абласны маладзёжны форум «БРСМ: час наперад!» пройдзе 30 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У мерапрыемстве, якое адбудзецца на базе метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, прымуць удзел каля 80 чалавек – 43 дэлегаты З’езда ГА «БРСМ», члены рэгіянальнай арганізацыі, прадстаўнікі выканаўчай улады.
Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю выканання ў рэгіёне патрабаванняў заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян і арганізацый у 2017 годзе. Адзначана, што ў выніку комплексу прынятых у вобласці мер колькасць зваротаў грамадзян у Камітэт у 2017 годзе знізілася. Разам з тым, на месцах пакуль не ў поўнай меры адладжаны механізм якаснага разгляду зваротаў па сутнасці ў першай інстанцыі, што прымушае грамадзян шукаць абарону сваіх правоў у Камітэце дзяржкантролю і іншых дзяржаўных органах.
Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 24 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёўскім аблвыканкаме вывучылі меркаванне насельніцтва па якасці аказання паслуг арганізацыямі рэгіёна. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.
У Магілёве 6 сакавіка адбудзецца адкрытая сустрэча з вядомымі ўрачамі ў галіне неўралогіі і кардыялогіі. Гэта будзе свайго роду «народная» прэс-канферэнцыя, на якой усе наведвальнікі змогуць задаць пытанне ўрачам, даведацца вычарпальную інфармацыю аб прычынах інсульту, метадах дыягностыкі і прафілактыкі, атрымаць медычную кансультацыю і персанальныя рэкамендацыі. Спецыялісты кажуць, што часта людзі, вымяраючы артэрыяльны ціск дома, дапускаюць памылкі і атрымліваюць у выніку няправільныя вынікі. Таму падчас мерапрыемства будзе арганізаваны майстар-клас па вымярэнні АЦ.
Магілёўскія гісторыкі ўстанавілі імёны васьмі беларусаў - кавалераў поўнага Георгіеўскага банта. Гісторыя захавала пра іх зусім мала інфармацыі. Скупыя архіўныя звесткі, у лепшым выпадку - дзе і калі нарадзіўся, нумары ўзнагарод, кароткае апісанне подзвігу. Але дасведчанаму чалавеку не трэба тлумачыць, што стаіць за гэтымі сціплымі радкамі. З 1913 года ў рускай арміі медаль «За адвагу» быў прылічаны да георгіеўскіх узнагарод і разам з чатырма Георгіеўскімі крыжамі складаў поўны Георгіеўскі бант. Узнагароды рабіліся з золата або серабра і вельмі высока цаніліся.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 15 лютага ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны актуальным пытанням развіцця Магілёўскай вобласці ў бягучай пяцігодцы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Акцыя «Здароўе – выбар новага пакалення!» адбудзецца ў Магілёўскай вобласці 15 лютага. Мерапрыемства пройдзе ў рамках Дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, паведамілі карэспандэнту сайта ў абласным скурна-венералагічным дыспансеры.
Пачаўся прыём заявак на ўдзел у VI Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе 24-28 красавіка ў Магілёве. Важнай яго часткай стане навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальны касцюм як элемент гістарычнай спадчыны ў сучаснай культуры».
Штотыдзень па суботах кіраўнікі выканаўчых і распарадчых органаў Магілёўскай вобласці, іх намеснікі праводзяць прамыя тэлефонныя лініі з насельніцтвам. На працягу трох гадзін службовыя асобы аблвыканкама, гарадскіх, раённых, сельскіх выканкамаў, адміністрацый раёнаў Магілёва і Бабруйска абмяркоўваюць з жыхарамі рэгіёна пытанні, якія адносяцца да іх кампетэнцыі, прымаюць меры рэагавання па праблемах жыццядзейнасці насельніцтва.
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона – 2017/2018 пройдзе ў Магілёве. Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт АБФФ. Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны будзе сыграны 19 мая на стадыёне «Спартак». Арэна ўмяшчае 7350 гледачоў. Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымаў Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м – Гомель. Барацьбу за гэты трафей працягваюць БАТЭ, «Шахцёр», брэсцкае «Дынама», «Нёман», «Слуцк», «Днепр», «Іслач» і «Крумкачы».
Ордэн Славы III ступені праз 73 гады пасля вайны вярнуўся ў сям’ю Кузьмы Куксянкова.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб’явіў спіс каманды на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане. Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел 28 атлетаў, з іх пяць – гэта прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.
Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дададукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 25 студзеня ў Магілёве на базе Абласнога цэнтра творчасці. Удзельнікамі спаборніцтва стануць 16 канкурсантаў, якія прайшлі ў лістападзе-снежні 2017 года.
Будынак Свята-Пакроўскай царквы ў Магілёве завершаць у 2019 годзе. Ходам рэалізацыі праекта падзяліўся на планёрцы Магілёўскага гарвыканкама прадстаўнік генпадрадчыка храма. Сёння на аб’екце ідуць будаўнічыя працы. Для таго каб завяршыць яго ўзвядзенне, ёсць у поўным аб’ёме будаўнічы матэрыял і фінансаванне. Наступны этап – аздобныя працы будынка храма. Званіца, а таксама дапаможныя будынкі будуць узведзены пазней.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны тэме харчовай бяспекі як частцы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ключавой умове ўстойлівага развіцця дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХIII Міжнароднаму маладзёжнаму тэатральнаму форуму «M.@rt.кантакт».