Архіў навін

Акруговыя выбарчыя камісіі 8-17 кастрычніка правядуць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. На наступны дзень пасля яе заканчэння акруговыя выбаркамы правядуць паміж кандыдатамі жараб'ёўку для таго, каб вызначыць дату і час іх выступлення на дзяржаўным радыё і ТБ.
У «Магілёўскім Мэбелаін марафоне» прыняло ўдзел больш за 5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
У Магілёўскай вобласці, як і па ўсёй рэспубліцы, напярэдадні штогод адзначаемага ў нашай краіне 14 кастрычніка Дня маці стартуе Тыдзень маці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу да самай галоўнай у жыцці кожнага жанчыны, акружыць яе клопатам і цяплом, аказаць заслужаныя ўшанаванні, дапамагчы вырашыць праблемы, абмеркаваць пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, здаровага ладу жыцця, павышэння прэстыжу моцнай сям’і.
Падчас VIII пасяджэння Беларуска-Украінскага Кансультатыўнага савета і Украіны ў Жытоміры, прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўскай вобласці заключылі кантракты на агульную суму $ 3,9 млн. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
У Магілёўскім мікрараёне Казіміраўка восенню плануецца высадзіць больш за 1 тыс. дрэў. Праект абмяркоўваўся на пасяджэнні гарвыканкама. Пасадка дрэў будзе праводзіцца падчас суботнікаў з удзелам жыхароў раёна. Такая дамоўленасць дасягнута падчас сустрэчы старшынёй гарвыканкама Уладзіміра Цумарава з насельніцтвам, якая адбылася ў СШ № 46. Пасадачны матэрыял падрыхтуе для работ «Магілёўзеленбуд». Па матэрыяле mogilevnews.by
Тактыка-спецыяльнае вучэнне з вайсковай часцю 89417 пройдзе з 7 па 11 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці, інфармуе сайт Міністэрства абароны. У ходзе манеўраў будуць адпрацаваны пытанні дастаўкі падраздзяленняў брыгады ў месцы выканання вучэбна-баявых задач рознымі спосабамі: паветраным (парашутным і беспарашутным), чыгуначным, дэсантаванне асабовага складу з самалёта ваенна-транспартнай авіяцыі Іл-76 і верталётаў Мі-8 у розных умовах надвор’я і ў розны час сутак.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Магіляўчане Ганна Іванова і Міхаіл Жыгалаў перамаглі ў еўрапейскай праграме на адкрытым чэмпіянаце Польшчы па танцах на інвалідных калясках. Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Ламянкі.
Мабільны сэрвіс БРСМ «Галасую!» пачаў працаваць у тэставым рэжыме на платформе Android, паведаміла старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ Кацярына Петрашкевіч. «Сэрвіс распрацаваны студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі – актывістамі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ да электаральнай кампаніі», – расказала Кацярына Петрашкевіч.
Дзесяць дагавораў на агульную суму Br425 млн заключана сёння на першым інвестыцыйным форуме «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей», паведаміла намеснік старшыні па эканоміцы Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо. Самы буйны дагавор быў заключаны паміж ЗАТ «Сервалюкс Агра» (Беларусь) і ТАА «Сервалюкс Усход» (Расія) на пастаўку птушкі ў Расію ў 2020 годзе. Сума дагавора – $20 млн.
25-гадовы юбілей адзначае гімназія ў Асіповічах. Гэта адзіная гімназія ў Магілёўскай вобласці, якая мае статус беларускамоўнай.
Таварыскім матчам паміж дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовымі органамі ўлады адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах.
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі сабраў у Магілёве пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Двухдзённае мерапрыемства праходзіць пад знакам некалькіх дат: 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-годдзя Вялікай Перамогі і 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. А галоўная тэма дыялогу – «Роля літаратуры ў станаўленні Саюзнай дзяржавы і захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне».
ААТ «Бабруйскаграмаш» плануе па выніках 2020 года экспартаваць ва Украіну тэхніку на $ 1 млн, паведаміў маркетынг-дырэктар па працы на рынках Беларусі, блізкага замежжа Уладзімір Дайнека.
Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю гістарычнай адукацыі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Сёння ў Беларусі стартаваў перапіс насельніцтва пад лозунгам «Погляд на сучаснае - крок у будучае». На першым этапе можна запоўніць апытальныя лісты самастойна па інтэрнэце, на стацыянарным участку або нават на сваім працоўным месцы, калі арганізацыя карыстаецца магчымасцямі мабільных участкаў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Адкрываючы дзіцяці дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, педагогі фарміруюць асобу юнага патрыёта, закладваюць асновы будучыні Беларусі. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню настаўніка, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» арганізавала экскурсійную паездку ў Мінск для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ва ўзросце ад 9 гадоў, іх бацькоў-выхавальнікаў. У падарожжа, якое прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сёння адправіліся выхаванцы з Бялыніцкага, Крычаўскага, Круглянскага і Краснапольскага раёнаў.
Турыстычны пошукавік Aviasales.by назваў беларускія гарады з самымі таннымі гатэлямі. Эксперты сэрвісу прааналізавалі кошт пражывання ў гатэлях буйных гарадоў Беларусі і склалі рэйтынг з самых выгадных напрамкаў для турыстаў. У даследаванні ўлічвалася размяшчэнне ў двухмесным нумары трохзоркавай гасцініцы. Першае месца ў бюджэтным рэйтынгу падзялілі Віцебск і Магілёў. Кошты ў гатэлях гэтых абласных цэнтраў пачынаюцца ад Br 43 з чалавека за ноч. На другім месцы Брэст, дзе суткі ў гатэлі каштуюць ад Br 49.
У Чавусах на днях афіцыйна адкрылі Ратушны сквер. Раней у гэтага сквера нават не было назвы. Пастаяннымі яго наведвальнікамі былі кампаніі аматараў асацыяльнага ладу жыцця. А зараз гэта новае прываблівае месца адпачынку для маладых сем’яў з дзецьмі.
У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі альбом пад назвай «Зноў заквітнела вясна», прысвечаны творчаму шляху знакамітага мастака Магілёўшчыны. Яго выпусціла выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» за сродкі Саюзнай дзяржавы.
Фонды Музея гісторыі Магілёва папоўніліся рэдкімі экспанатамі. У іх ліку партрэт Адама Міцкевіча, спісаны з арыгінала ў 1897 годзе, круглая падвеска з выявай ворана, знойдзеная недалёка ад Магілёва. У гэтым жа спісе пячатка-таўро з гербам Ціханавецкіх (шляхецкі род, звязаны з горадам на Дняпры). Даўні сябар музея Валерый Казакоў перадаў у дар скандынаўскую фібулу X-XI стагоддзяў, ноты оперы «Рагнеда» 1850-х гадоў, а таксама нарысы гісторыі Беларусі 1857 года публікацыі. Кніга была напісана ў Магілёве ў 1855-м Восіпам Турчыновічам.
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019». А тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў мінулых гадоў. 6 кастрычніка ў 16:45 «“Беларусь 4” Магілёў»пакажа тэлеверсію гала-канцэрта фестывалю «Залаты шлягер-1998». Свае найлепшыя песні выконваюць Юрый Багацікаў,Ігар Лучанок, Муслім Магамаеў, Нані Брэгвадзэ, Мікалай Слічэнка, Эдзіта П’еха і іншыя.
Завяршыўся чарговы этап падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Канчатковавызначыўся склад участковых камісій – у яго ўвайшлі 8 182 чалавекі, паведамілі ў абласной камісіі па выбарах.
З 1 па 6 лістапада ў Бабруйску пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Па традыцыі яго праграма складаецца са спектакляў па творах беларускіх аўтараў. У конкурсе прыме ўдзел 12 спектакляў з 11 беларускіх і замежных тэатраў. Традыцыйна праграма фестывалю таксама ўключае ў сябе творчую лабараторыю: чыткі п’ес, лекцыі і прэзентацыі пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры.
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму і Смаленская рэгіянальная арганізацыя расійскага прафсаюза работнікаў культуры. Зацвярджэнне дакумента адбылося падчас святкавання Дня горада Мсціслава. Свае подпісы пад пагадненнем паставілі старшыні арганізацый – Аляксей Пруднікаў і Святлана Елісеева.
Завяршаецца анлайн-рэгістрацыя на «Магілёўскі Мебелаін марафон», які пройдзе ў горадзе на Дняпры 6 кастрычніка. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 5 кастрычніка. У дзень правядзення спартыўнага свята змогуць зарэгістравацца на месцы выдачы стартавых нумароў толькі іншагароднія ўдзельнікі.
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) ажыццявіў першую пастаўку камплектаў каркасна-шчытавых дамоў у Японію. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллеспаперапрам» Ружэна Навіцкая.
Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі, прыёмны пакой і кабінет інфекцыйных захворванняў адкрыліся сёння ў Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы. «Усяго тры тыдні спатрэбілася на рамонт першага паверха бальніцы. За гэты час валанцёры з Італіі выраўнялі і пафарбавалі сцены, абліцавалі некаторыя кабінеты пліткай, зрабілі нацяжныя столі, закупілі новую мэблю. З раённага бюджэту на рамонт было выдзелена каля Br 48 тыс. Італьянцы далі на абнаўленне першага паверха каля 40 тыс. еўра», – расказала галоўны ўрач Слаўгарадскай ЦРБ Алена Аксёнава.