Архіў навін

Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Беларуска-Расійскім універсітэце 12 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.
У Новасібірску прайшоў VII Міжнародны форум і выстава тэхналагічнага развіцця «ТЭХНАПРАМ – 2019». Гэта найбуйнейшае тэхналагічнае мерапрыемства Расіі, галоўнай мэтай якога з’яўляецца прасоўванне айчынных навуковых распрацовак і інавацый.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Падчас дыялогу з насельніцтвам рэгіёна было разгледжана актуальнае калектыўнае пытанне – завяршэнне будаўнічых работ ва ўстанове адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва».
У дзень 450-годдзя Дрыбіна жыхар гэтага раёна Аляксандр Байкоў адзначыў 90-годдзе. Легендарнаму трактарысту, Герою Сацыялістычнай Працы прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна». ТРК "Магілёў"
Дзіцячая тэатральная студыя неўзабаве з’явіцца ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Пра гэта расказаў дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка. Адкрыццё адбудзецца ў канцы кастрычніка. Юныя магілёўцы будуць спасцігаць асновы лялечнага тэатральнага мастацтва. Дзеці зоймуцца харэаграфіяй, сцэнічным маўленнем, вырабам лялек і дэкарацый. «Акрамя таго, яны будуць рэгулярна ставіць спектаклі. Нават калі з 20 дзяцей затым 2-3 стануць акцёрамі тэатра лялек, для нас гэта вялікая справа», – лічыць Уладзімір Андрыенка.
У Магілёўскай вобласці прайшлі сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў, на якіх вылучаны кандыдаты ў члены верхняй палаты Парламента. Усе яны вядомыя і паважаныя людзі.
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі збярэ пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які адбудзецца ў Магілёве 3-4 кастрычніка. Мерапрыемства пройдзе пад знакам дзвюх знамянальных дат – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. А лейтматыў гэтай сустрэчы – словы пісьменніка за мір. Асноўнае пасяджэнне прыме ў першы дзень Палац культуры вобласці. У фае гасцей сустрэнуць тэматычныя выставы.
У 2019 годзе на дарогах рэгіёна з удзелам пешаходаў адбылося 89 дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Нягледзячы на адзіны дарожны закон, пешаходы і кіроўцы пастаянна не аразумеюць адзін аднаго на дарозе, – падкрэслілі суразмоўцы. – Няўважлівасць, бескультур’е і нахабства часта становяцца прычынай аварый з наступствамі».
У Магілёўскай вобласці да Дня пажылых людзей праводзіцца мноства мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. «Гэты дзень заўсёды праходзіць пад знакам міласэрнасці, ўсеагульнай увагі, клопату і павагі да грамадзян пажылога ўзросту, – адзначылі суразмоўцы. – Сёння ва ўсіх раёнах вобласці ладзяцца ўшанаванні ветэранаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэгіёна, дабрачынныя паказы кінафільмаў, бясплатныя наведванні музеяў, тэатраў для пажылых людзей».
У Магілёўскай вобласці сёння стартавала прышчэпачная кампанія супраць грыпу. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Больш за 1 млн. т малака плануюць вырабіць гаспадаркі Магілёўскай вобласці ў наступным годзе. За кошт чаго?
Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе. Чэмпіён вызначыўся ў апошнім туры, у вочным матчы лідараў турніру «Спартака» і «Сервалюкс-Агра» з Магілёўскага раёна. Шклаўчане дома ўпэўнена перайгралі суперніка – 3:0 і праз 13 гадоў вярнулі сабе залатыя медалі. Нагадаю: гэту ўзнагароду «Спартак» дадаў да кубка вобласці, які заваяваў у пачатку жніўня.
Ордэнам маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і горада Мінска. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, уключаючы адукацыю, ахову здароўя, вытворчы сектар, гандаль, а таксама хатнія гаспадыні. У іх ліку работніца сярэдняй школы №2 горада Бялынічы Вольга Палуяновіч-Карнеева.
У Беларусі адкрываецца сезон загоннага палявання на капытных жывёл (лася, высакароднага аленя, казулю, дзіка) ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
Паводле даных на 30 верасня, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання вылучылася 70 чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама. Большасць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат – 81,4 % – аддалі перавагу вылучацца адным з трох магчымых спосабаў (шляхам збору подпісаў, ад працоўнага калектыву, ад палітычнай партыі), астатнія скарысталіся двума.
Яўрэйскім могілкам у раёне вуліц Нацыянальны спуск і Альчынскага ў Магілёве (мікрараён Юбілейны) прысвоены статус гісторыка-мемарыяльнага месца. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай яўрэйскай суполцы.
Доўгатэрміновыя міжнародныя назіральнікі ад выканаўчага камітэта СНД прыбылі ў Магілёўскую вобласць для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Сёння Размік Хумаран і Марыя Гуцала сустрэліся са старшынёй Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерыем Бераставым.
Пілотны праект па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых дамоў у Магілёўскай вобласці рэалізуюць пры падтрымцы Сусветнага банка. Для ўдзелу ў ім выбралі каля 100 дамоў – у Магілёве, Бабруйску, Быхаве і Асіповічах. Гэта стары жылфонд са звышнарматыўнымі стратамі цяпла, паведаміў намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Аляксандр Маслаў.
Паважаныя жыхары ардэнаноснай Магілёўшчыны! Мы, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці, звяртаемся да вас, сівых ветэранаў, юных працаўнікоў заводаў і фабрык, кіраўнікоў і спецыялістаў, студэнтаў і навучэнцаў, прадпрымальнікаў і пенсіянераў, усім, каму дарагая наша гісторыя, памяць аб подзвігах продкаў, шматтысячных ахвяр ваеннага ліхалецця са словамі падзякі кіраўніцтву вобласці, гарадоў і раёнаў, усім Вам за вялікі ўклад і клопат аб захаванні гэтай памяці ў мемарыялах, алеях Славы, парках і скверах. Безумоўна, гэтая праца павінна працягвацца і далей.
У Магілёве і Оршы 2-8 кастрычніка адбудзецца адборачны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў. Акрамя нашай каманды, у міні-турніры возьмуць удзел зборныя Англіі, Сербіі і Кіпра. Уваход на гульні свабодны. Пуцёўкі ў элітны раўнд атрымаюць дзве найлепшыя каманды квартэта, а таксама чатыры найлепшыя ўладальнікі трэціх месцаў па выніках матчаў супраць двух сапернікаў, якія фінішавалі вышэй.
Месячнік бяспечнай працы пройдзе ў прамысловых арганізацыях рэгіёна з 1 кастрычніка да 1 лістапада. Магілёўскі аблвыканкам звяртае ўвагу на неабходнасць захавання нормаў і правілаў аховы працы ў мэтах захавання жыцця і здароўя. Створаны спецыяльныя мабільныя групы, у якія ўваходзяць спецыялісты пажарнай, санітарнай і іншых кампетэнтных службаў. На працягу месяца яны будуць абследаваць усе прамысловыя арганізацыі на адпаведнасць працоўных месцаў, абсталявання, машын і механізмаў патрабаванням нормаў і правілаў аховы працы.
Пераможцам рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Валадар сяла – 2019» стала сям’я Васіля і Кацярыны Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна.
Пераможцай у гонцы пераследу ў дзяўчат на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне стала Дзінара Алімбекава.
Пераможцай у спрынце ў дзяўчат на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне стала Дзінара Алімбекава.
У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя памяці«У славу агульнай перамогі». Сёння, 27 верасня, яна праходзіць у Хоцімскім раёне, які першым на Магілёўшчыне быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў 26 верасня 1943 года.
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ № 358 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе 28 верасня з 12.00 да 17.00 у Магілёўскім мікрараёне Спадарожнік каля СШ № 45. Да мерапрыемства Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прымеркаваў дабрачынную акцыю «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям», адзначылі ў АК ГА «БРСМ». «Моладзь не пакідае без увагі людзей сталага ўзросту. У перыяд сельскагаспадарчых кірмашоў, якія актыўна ідуць у Магілёве ў верасні-кастрычніку, усё больш запатрабаванымі становяцца валанцёрскія атрады, якія дапамагаюць пажылым людзям з дастаўкай сельгаспрадукцыі», – патлумачылі суразмоўцы.
Сям’я Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла».
Больш за $ 2 млн замежнай бязвыплатнай дапамогі паступіла ў Магілёўскую вобласць за 7 месяцаў 2019 года. Пра гэта на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый рэгіёна паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.
У тым ліку па ўзроўні гатоўнасці аб’ектаў вытворчасці цяпла і яго спажывання, замены зношаных участкаў цепласетак, забяспечанасці грамадскага і прыватнага сектараў палівам.