Архіў навін

Адкрыты турнір «Кубак жалезнага льва» шосты раз збярэ аматараў бодзібілдынгу і фітнесу ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца 5 кастрычніка ў 9.00 у Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры. Акрамя беларускіх атлетаў, у турніры возьмуць удзел госці з Казахстана і расійскіх гарадоў – Масквы, Санкт-Пецярбурга, Бранска і Смаленска. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў дзевяці намінацыях: бодзібілдынг, класік фізік, класічны бодзібілдынг, пляжны бодзібілдынг, фітнес-бікіні, бодзіфітнес, Fit-Model, Wellness Fitness і дзіцячы фітнес.
Свята для пажылых людзей пройдзе ў парку Падніколля Магілёва 26 верасня з 14.00 да 17.00. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Мерапрыемства пад назвай «Дзень дабра і павагі» прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей. У яго праграме – канцэртная праграма, якая будзе прадстаўлена адразу на некалькіх пляцоўках. Яшчэ адна пазнаёміць удзельнікаў свята з кніжнымі навінкамі. Пляцоўка фінансавай граматнасці дапаможа людзям пенсійнага ўзросту асвоіць методыку аплаты камунальных паслуг праз сучасныя гаджэты.
У трэці дзень чэмпіянату свету па жаночай барацьбе, які праходзіць у НурСултане, Ірына Курачкіна (57 кг) заваявала бронзавы медаль і алімпійскую ліцэнзію. У паядынку за трэцяе месца Ірына Курачкіна, якая перамагла ў суцяшальнай сутычцы расіянку Марыну Сіманян (19:8), не пакінула шанцаў польскай спартсменцы Ёвіце Вжэсень (4: 0). Гэта ўзнагарода пакуль адзіная для беларусаў на планетарным першынстве па барацьбе.
ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» рыхтуецца да адкрыцця. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар прадпрыемства Марат Ігізбаеў.
З 9 верасня ў краіне пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Яно пройдзе па 8 кастрычніка ўключна. Савет Рэспублікі – адна з двух палат парламента Беларусі. У яе ўваходзяць 64 дэпутаты, пры гэтым 56 абіраюцца, а яшчэ 8 прызначае Прэзідэнт Беларусі.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе ў верасні ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра значнасць перапісу насельніцтва для беларускай дзяржавы і парадку яе правядзення.
Штогод амаль тысячу маладых спецыялістаў выпускаюць са сцен Горацкай сельгасакадэміі. Рыхтуюць кадры для сяла і многія іншыя навучальныя ўстановы па ўсёй краіне. Але чаму гарантый на прыжывальнасць спецыялістаў на вёсцы не даюць часам нават 1000-рублёвыя зарплаты? Пра гэта – чарговы выпуск спецыяльнага праекта Агенцтва тэленавін, які выйшаў у эфіры канала «Беларусь 1».
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 24 верасня будзе праводзіцца «гарачая лінія» на тэму «Аб гатоўнасці аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльнага, культурна-бытавога, вытворчага і іншага прызначэння да працы ў асенне-зімовым перыядзе 2019/2020 года». Жыхары рэгіёна змогуць паведаміць аб неналежнай падрыхтоўцы названых аб’ектаў да ацяпляльнага перыяду, праблемах у забеспячэнні паліўнымі матэрыяламі (брыкетам, дрывамі), недахопах у рабоце адпаведных службаў.
Магілёўскай вобласці цікавы латвійскі вопыт падтрымкі рэгіянальных ініцыятыў. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык падчас сустрэчы са старшынёй Валкскай краёвай думы, старшынёй праўлення латвійскіх рэгіянальных цэнтраў развіцця Вентсам Армандсам Краўклісам.
Чэшская рэспубліка мае намер паглыбляць эканамічнае супрацоўніцтва з Магілёўскай вобласцю. На гэта звярнуў увагу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі падчас афіцыйнай сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.
Практыку правядзення бясплатных прававых прыёмаў адновяць прафсаюзныя юрысты пасля летняга перапынку. Так, чарговыя прававыя кансультацыі грамадзян адбудуцца ў чацвер 19 верасня. Яны пройдуць практычна ва ўсіх раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 20 верасня з 10.00 будзе праводзіць прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах (80224) 679 685, (80224) 679 625.
Новыя адрыны для вырошчвання маладняку ў Бялыніцкім ААТ «Аграсэрвіс» з выгляду прымітыўныя: дашчаныя сцены, пабудовы значна ніжэйшыя за жалезабетонныя аналагі на малочна-таварным комплексе па суседстве. Але ўсё тут па-гаспадарску: сухая падсцілка і ў стойлах, і ў загонах, поўныя кармушкі.
Дзень культуры Японіі адзначаць у Магілёве 18 верасня. Мерапрыемства ў межах 7-га фестывалю «Японская восень у Беларусі-2019» пройдзе на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Магілёўскія энергетыкі завяршаюць падрыхтоўку да зімы цеплакрыніц і цепласетак. Якасна забяспечыць бесперабойную працу спажыўцоў цеплавой энергіяй у асенне-зімовы перыяд дазволіць вытворчасць работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, планавых рамонтах, тэхабслугоўванні абсталявання Магілёўскай ЦЭЦ-1, Магілёўскай ЦЭЦ-3 і цеплавых сетак, паведамілі ў адміністрацыі філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».
Дні адчыненых дзвярэй адбудуцца ў Магілёўскім інстытуце МУС (вул. Крупскай, 67) 20 і 27 верасня а 15.00. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ. Будучыя абітурыенты змогуць даведацца пра спецыфіку дзейнасці органаў унутраных спраў, прайсці субяседаванне на прыдатнасць да службы, азнаёміцца з умовамі жыцця і вучобы будучых афіцэраў, у тым ліку адаптацыяй навабранцаў падчас навучальнага збору.
Забарона на наведванне лясоў цалкам знята ў Магілёўскай вобласці. Гэтаму паспрыялі зніжэнне тэмператур паветра і мінулыя дажджы, якія знізілі клас пажарнай небяспекі, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. На партале размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць зняцце абмежаванняў па рэгіёнах. Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
У вёсцы Паляткі Краснапольскага раёна сёлета пайшлі на эксперымент і пасеялі поле сланечнікаў. Фермер Антон Уласаў, гараджанін і гісторык па адукацыі, паспяхова вырошчвае збожжавыя, разводзіць бычкоў і авечак. А сёлета ён нават пайшоў на эксперымент: пасадзіў поле сланечнікаў, якое займае ў гаспадарцы паўтара гектара. Арыентаваўся на тое, што ў расійскай глыбінцы, Саратаве, Пензе і Тамбове, сланечнік выспявае як трэба, але там халадней, чым у нас. А сланечнікавая семка – гэта каштоўная дабаўка ў корм. У ход ідуць і алей, і жмых.
Слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі змогуць праходзіць стажыроўку ў дзяржаўных органах і арганізацыях. Аб гэтым журналістам паведаміў рэктар ВНУ Генадзь Пальчык.
У Бабруйску 21 верасня пройдзе сямейны парад-конкурс на арыгінальна аформленую дзіцячую каляску або веласіпед, паведамілі ў гарвыканкаме. Мерапрыемства прымяркуюць да свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Шэсце пачнецца ў 12.30 ад Палаца мастацтваў і завершыцца ў Маладзёжным парку, дзе адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў спаборніцтва і святочная праграма для сем’яў.
Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць і паглыбляць сферы супрацоўніцтва. Перспектыўныя прапановы па далейшым развіцці дружалюбных і партнёрствах адносін абмяркоўвалі сёння намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і першы намеснік старшыні пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Цзянсу Чэнь Чжэньнін.
Жыхарам Магілёўшчыны прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». У суботу, 22 верасня, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае насельніцтва рэгіёна пакінуць аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.
Каманда работнікаў сістэмы культуры Магілёўскай вобласці заняла 3 месца ў рэспубліканскай профільнай спартакіядзе.
Парламент павінен прадстаўляць усе слаі беларускага грамадства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. «Будучы парламент павінен быць лепшы за гэты. Калі будзе такі ж або горшы, значыць няма развіцця. Таму, не ў крыўду дэпутатам сказана, павінны прыйсці людзі лепшыя, якія, калі гэта патрэбна будзе, павядуць рэспубліку наперад», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Па стане на раніцу 16 верасня ў акруговыя выбарчыя камісіі Магілёўскай вобласці ад асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, паступіла 68 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў. Ён патлумачыў, што прыём дакументаў завяршыўся 12 верасня ў 19.00 у адпаведнасці з графікам працы выбарчых камісій.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўтворана 739 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.
Выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Магілёўскай вобласці вядуць акрэдытацыю назіральнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі. «Па стане на 16 верасня выбарчымі камісіямі Магілёўскай вобласці акрэдытавана 47 назіральнікаў, 42 з іх акрэдытавалі акруговыя камісіі і 5 – абласная», – адзначылі суразмоўцы.
Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі Магілёўскага мікрараёна Фаціна. Такі дыялог арганізавалі ўпершыню, і ён выклікаў жывую цікавасць у насельніцтва: у актавай зале СШ № 41 не было свабодных месцаў.
Прамыя тэлефонныя лініі ўсіх напрамках дзейнасці правядзе 16 верасня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: – Святлана Пятроўна Тарасенка, старшыня камітэта, з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 42 32 67; – Крыкуноў Аляксандр Цімафеевіч, першы намеснік старшыні камітэта, курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, пытанні аховы працы і дзяржаўнай экспертызы, з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 32 67 78;
Магілёўскі завод «Строммашына» прадстаўляе прадукцыю на маштабнай гандлёва-прамысловай выставе Armenia Expo ў Ерэване. Наша прадпрыемства дэманструе абсталяванне для здабычы нафты і вады з глыбінных свідравін, цюбінгі для падземных збудаванняў метрапалітэна і шахт.