Архіў навін

Памятны знак знакамітаму земляку Сяргею Грахоўскаму ўсталявалі каля школы ў Глуску. Беларускі паэт, публіцыст, празаік, перакладчык – ганаровы грамадзянін Глуска. Глуская школа № 1 носіць яго імя..
Раённы фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 4-5 кастрычніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч бег марафон 24 гадзіны без сну, перапынкаў на перакус і практычна без адпачынку. І вынік не прымусіў сябе чакаць – 181 кіламетр і перамога ў абсалютным заліку сярод мужчын. «Суткі бягом» – так называўся лёгкаатлетычны марафон, які прайшоў нядаўна ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Ён сабраў больш за 30 самых цягавітых бегуноў не толькі з Беларусі, але і з Украіны.
У 2020 годзе ў Магілёве павінен адкрыцца новы культурна-асветніцкі цэнтр. Яго будаўніцтва вядзецца насупраць музея Бялыніцкага-Бірулі па пешаходнай вуліцы горада – Ленінскай. На плошчы ў 2 тыс. кв. м плануюць размясціць невялікую школу, дзіцячы сад, творчыя гурткі і спартыўныя секцыі.
Завяршаецца XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Мастакі-рэалісты ўвекавечваюць на палотнах прыроду Бялыніцкага раёна. Горад Бялынічы прыняў эстафету на правядзенне ў наступным годзе Дня пісьменства. Таму арганізатары пленэру запрасілі сусветна вядомых жывапісцаў адлюстраваць на палотнах пейзажы Бялыніцкай зямлі, радзімы вядомага мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі. Па словах мастакоў, надвор’е нармалізавалася, пасля дажджоў з’явілася сонца, а з ім яркія фарбы восені, гэта значыць, на мове пейзажыстаў, з’явіўся жывапіс.
IV міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк» пройдзе 28 верасня ў 10.00 у парку Перамогі Крычава. Свята збярэ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і песенныя калектывы, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019–2020 гадах.
За студзень-жнівень 2019 года ў бюджэт рэгіёна паступіла Br 854,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 9,7 % або Br 75,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку – Br 302,6 млн. (35,4 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 124,5 млн. (14,6 %), падатку на прыбытак – Br 86,8 млн. (10,2 %), акцызаў – Br 59,5 млн. (7,0 %).
Дзень горада 28 верасня адзначаць Клімавічы, Дрыбін, Касцюковічы, Крычаў, Мсціслаў і Хоцімск. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Юныя Беларускія шахматысты выйгралі прадстаўнічы міжнародны турнір «Кубак Уладзіміра Дварковіча», які праходзіць у казахстанскім Актабэ з 22 па 26 верасня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шахмат.
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Міхаіл Кацюкоў сёння азнаёміліся з вучэбна-лабараторным корпусам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёўскай вобласці ў найбліжэйшыя гады з’явіцца 14 электразарадных станцый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2019 года № 638, якая скарэктавала пералік ЭЗС на першым этапе стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі. Так, да 2021 года ўключна мяркуецца стварэнне 431 ЭЗС у Мінску, абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е, у тым ліку ў Магілёве ўвядуць у эксплуатацыю 12 станцый і яшчэ 2 – у вобласці.
Сусветны трэнд апошніх гадоў – зялёны маркетынг – падхапіла маладая кампанія з Магілёва. Тут выкарыстоўваюць незвычайны картон – сотавы. На прадпрыемстве, акрамя зборшчыкаў канструкцый, працуюць дызайнеры, канструктары і менеджары. Усяго з дзясятак чалавек. Сярод кліентаў – вядучыя прадпрыемствы перапрацоўкі і гандлю Магілёўскай вобласці.
Прадукцыя Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода можа апынуцца на прылаўках Японіі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Засталося дапрацаваць тэхнічныя пытанні паставак. Пра гэта паведаміла антыкрызісны кіраўнік ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Таццяна Корань.
Аналізу выканання завяршальнага этапу падрыхтоўчых работ па перапісе насельніцтва, які неўзабаве пачнецца ў Беларусі, было прысвечана пасяджэнне часовай абласной камісіі па яе правядзенні на Магілёўшчыне. Адзначалася планамернасць і мэтанакіраванасць іх ажыццяўлення. У тым ліку па навучанні часовага перапіснога персаналу. Дарэчы, з 27 верасня вучыцца стане ўжо самая шматлікая яго катэгорыя – самі перапісчыкі.
У Беларусі распрацоўваецца комплексная праграма па пераходзе ўсяго грамадскага транспарту ў буйных гарадах на электрычны, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут.
Экспазіцыя Made in Belarus адкрылася на 75-й міжнароднай тэхнічнай выставе International Technical Fair, якая праходзіць па 28 верасня ў Плоўдзіве (Балгарыя). Пра гэта паведамілі ў аддзеле па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Сельскую моладзь Магілёўшчыны збярэ 24 верасня ў Горках абласны форум. Мерапрыемства пройдзе на базе Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі. Удзельнікамі форума стануць маладыя спецыялісты арганізацый аграпрамысловага комплексу, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, размешчаных у сельскай мясцовасці, работнікі калектыўных, фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак.
"Вы павінны былі дэталёва разабрацца ў вобласці і выказаць сваё меркаванне аб яе далейшым развіцці. Прынамсі, як вы мне хацелі далажыць, - на 5 гадоў наперад", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У Магілёўскай вобласці выпрацавалі перспектыўную праграму да 2025 года па развіцці вытворчасцей. Пра гэта сёння пасля дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку расказаў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц.
Удзельнікамі традыцыйнага «Мебелаін марафону», які пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка, стануць спартсмены з пяці краін. Заяўкі ўжо падалі прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі. Спартыўнае свята пройдзе ў самым цэнтры горада – на плошчы Славы. Яго ўдзельнікі прабягуць па найпрыгажэйшых мясцинах Магілёва. Свята ўнікальнае для нашай краіны спалучэннем спартыўнага і культурнага складнікаў праграмы – мерапрыемства не абмяжоўваецца толькі спартыўнымі забегамі, а ўключае яшчэ і шырокую забаўляльную частку.
У адпаведнасці з распараджэннем Магілёўскага аблвыканкама 114-р ад 23.09.2019 г. «Аб уключэнні сістэм ацяплення асобных спажыўцоў» з 23 верасня пачынаюць уключаць ацяпленне на аб’ектах сацыяльнай сферы рэгіёна. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Смірноў.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц 27 верасня з 10.00 да 12.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Асіповіцкім раённым выканаўчым камітэце.
Магілёўская вобласць сёння далучылася да рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку». Праект, прымеркаваны да Дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, будзе доўжыцца па 15 кастрычніка. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Акцыя ў рэгіёне прадугледжвае тры этапы: шэфскі, забаўляльна-навучальны і іміджавы.
Дапамога ў працаўладкаванні, стан дарог, будаўніцтва жылля – усяму гэтаму былі прысвечаны пытанні, якія задавалі жыхары Магілёўшчыны Леаніду Канстанцінавічу. У прынцыпе, амаль як заўсёды. За адным выключэннем. Падчас «прамой лініі» не аднойчы гучала падзяка на адрас улады. Маўляў, прыкметнае навядзенне парадку ў Магілёве, Бабруйску, Глуску. Прыемна, калі нешта робіш, і людзі гэта заўважаюць. Але і праблем хапае.
Становішча спраў у сельскай гаспадарцы, перабоі гарачага водазабеспячэння, рашэнне экалагічных праблем. Гэта толькі невялікі пералік пытанняў, якія падымалі людзі ў размове з памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці Міхаілам Русым. Прычым, што характэрна, на прыём прыйшлі не толькі жыхары Слаўгарадскага раёна. Са сваімі праблемамі звярталіся жыхары Быхава, Крычава, Магілёва, Магілёўскага раёна.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У студзені-жніўні 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 088 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 162,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 85,4 тыс. кв. м, або 52, 6 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 69,7 тыс. кв. м.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019-2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 18 верасня 2019 года № 627.