Архіў навін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указы, якія прадугледжваюць прыняцце шэрага кадравых рашэнняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
XVI адкрыты турнір па баскетболе сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў «Інтэрбаскет-2019» адбудзецца 8-11 красавіка ў Магілёве. Гульні будуць праходзіць ў спартыўным комплексе «Алімпіец», паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
За галоўны прыз спаборніцтваў пазмагаюцца каманды з Волагды, Звянігарада, Смаленска, Пензы, Санкт-Пецярбурга, Масквы і Магілёва. Акрамя таго, юнакі 2004-2005 года нараджэння прымуць удзел у конкурсах штрафных і трохачковых кідкоў.
Штогод у сакавіку ва ўсім свеце праходзіць тыдзень фінансавай граматнасці (Global Money Week), таму ў Беларусі вясна ўжо не першы год з’яўляецца перыядам правядзення глабальнай кампаніі па павышэнні дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах.
У межах тэматычнага тыдня ў Магілёве прайшоў абласны этап рэспубліканскага інтэлектуальнага турніру «Вучыся. Зберагай. Зарабляй», арганізатарамі якога выступілі «Беларусбанк», «Белая Русь» і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Пад’ёмнік для басейна «Журавель-1» распрацавалі на ААТ «Магілёўліфтмаш». Як паведамілі на прадпрыемстве, стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі – важны напрамак працы завода.
На Клімаўшчыне рыхтуюцца да Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Форум адбудзецца 23-26 мая.
Заяўкі на ўдзел у свяце падалі прадстаўнікі дзесяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Сербіі, Балгарыі, Славакіі, Узбекістана, Кыргызстана і Малдовы. Цяпер ідзе адбор прэтэндэнтаў.
Праграма свята будзе даволі разнастайнай. У межах мерапрыемства адбудзецца шэсце прадстаўнікоў краін-удзельніц, арганізуюць працу тэматычных падворкаў, запланаваны выступленні артыстаў.
Абласныя спаборніцтвы па картынгу пройдуць 31 сакавіка на пляцоўцы перад спартыўным комплексам «Бабруйск-Арэна». Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска Таццяна Кізатава.
За медалі і кубкі ў розных узроставых катэгорыях будзе змагацца 45 юных спартсменаў з Бабруйска, Кіраўска, Асіповічаў і Глуска.
Пачатак спаборніцтваў у 11.00.
Абласны конкурс па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня» пройдзе 28-29 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
За пальму першынства паспрачаюцца студэнты з чатырох ВНУ: Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прадоўжыў рабочую паездку па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай аграхолдынга «Купалаўскае».
Стратныя сельгаспрадпрыемствы ў Беларусі маюць намер вывесці на рэнтабельную работу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання малочнатаварнага комплексу «Сліжы» ў Шклоўскім раёне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае рабочую паездку па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы сёння азнаёміцца з работай аграхолдынга «Купалаўскае».
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу – 2019». Традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца 13-20 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Пуцеправод праз чыгунку па вуліцы Першамайскай у Магілёве чакае рамонт. Асноўныя працы запланаваны на 2020 год.
Гэты мост – адзін з найстарэйшых у абласным цэнтры: яму амаль 100 гадоў. Бягучы рамонт тут праводзілі дваццаць гадоў таму.
Зараз рыхтуюцца дакументы на праектаванне і капітальную рэканструкцыю. На час рамонту транспартную нагрузку возьмуць на сябе вуліцы Ленінская і Грышына. Абмяркоўваецца магчымасць пераносу кантактнай лініі для тралейбусаў.
У Магілёве і Магілёўскім раёне 10 красавіка пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе сельскагаспадарчую галіну краіны на развіццё новых напрамкаў. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання сельгаспрадпрыемства «Газавік-Сіпакова» ў аграгарадку Дабрэйка Магілёўскай вобласці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 сакавіка кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У час правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў мытныя аперацыі ў адносінах да грамадзян, якія прыязджаюць на спартыўныя мерапрыемствы, будуць ажыццяўляцца ў першую чаргу. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
«Удзельнікі, афіцыйныя асобы і балельшчыкі будуць перасякаць мытную граніцу ў спрошчаным парадку, - адзначылі ў ведамстве. - У пунктах пропуску мытныя аперацыі ў адносінах да тавараў, што перамяшчаюцца імі, будуць праводзіцца на асобных спецыяльна абазначаных каналах для руху транспартных сродкаў».
Веснавыя канікулы ў школьнікаў працягнуцца ў Беларусі з 25 па 31 сакавіка.
На канікулах навучэнцы прымуць удзел у знакавых праектах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням.
Школьнікі змогуць не толькі адпачыць, але і аздаравіцца. У лагерах на канікулах чакаюць 67,2 тыс. дзяцей. У 2018 годзе ў іх аздараўліваліся больш за 50 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак.
Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 23-24 сакавіка. Больш чым у 300 рознічных гандлёвых аб’ектах рэгіёна будуць прапанаваныя зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 50%.
Так, напрыклад, у Магілёве да акцыі далучацца ААТ «Універмаг «Цэнтральны»», Магазін «Юбілейны», «Белгасгандаль-1М» і інш.
Магілёўскі аблвыканкам 20 сакавіка праводзіў «гарачую лінію» па вывучэнні меркавання насельніцтва задаволенасцю якасцю аказання паслуг сувязі: працай арганізацый, якія аказваюць паштовыя паслугі, якія прадстаўляюць доступ да сеткі Інтэрнэт і іншыя, звязаныя з глабальнай сеткай паслугі. Жыхары Прыдняпроўскага краю маглі паведаміць пра факты няякаснага іх ажыццяўлення, а таксама выказаць прапановы па ўдасканаленні працы ў названых сферах.
VIII адкрыты рэспубліканскі традыцыйны турнір па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы «Double Twist» на прызы заслужанага майстра спорту, чэмпіёнкі свету і Еўропы, удзельніцы Алімпійскіх гульняў у Афінах, Пекіне, Лондане і Рыа-дэ-Жанейра Таццяны Пятрэні пройдзе 2-5 красавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма».
Сёння прайшла дзясятая сесія Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28 склікання, на якой шляхам тайнага галасавання быў абраны новы старшыня гарсавета. Ім стаў Максім Гурын, якіраней займаў пасаду начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне г. Магілёва. Дэпутаты прагаласавалі за яго кандыдатуру аднагалосна.
Андрэй Кіблоў вызвалены ад пасады старшыні гарсавета ў парадку пераводу для далейшай працы на пасадзе генеральнага дырэктара МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў».
Першы спектаклем ХIV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «M.@rt.кантакт-2019», які стартуе сёння ў Магілёве, стане пастаноўкамаладога рэжысёра, заслужанага артыста Украіны Стаса Жыркова «Гэтамы».
Фан-зона адкрыецца ў абласным цэнтры падчас II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.
Намеснік начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Васіль Яўгенавіч Астрашапкін 29 сакавіка правядзе прыём грамадзян у Бялынічах.
З 10.00 да 12.00 ён будзе прымаць жыхароў раёна ў кабінеце № 21 Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.
Дэлегацыя Джызакскай вобласці (Рэспубліка Узбекістан) на чале з намеснікам хокіма па пытаннях сельскай гаспадаркі Махмудам Халбутаевым з двухдзённым візітам знаходзіцца на Магілёўшчыне. Мэта візіту – вывучэнне беларускага вопыту і тэхналогій у сферы развіцця жывёлагадоўлі, вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, а таксама ўстанаўленне гандлёвых і інвестыцыйна-кааперацыйных сувязяў.
У мінулым годзе захворванне на туберкулёз у нашым рэгіёне знізілася на 28,6% у параўнанні з 2017-м. Пра гэта паведамілі ў час тэматычнай прэс-канферэнцыі спецыялісты Магілёўскага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера.
Рэспубліканскі праект «Парк сямейных дрэў» стартуе 21 сакавіка ў Магілёўскай вобласці. Першыя ў рэгіёне паркі закладуць у Глуску, Асіповічах і Кіраўску, паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».
У Асіповічах паблізу Алеі герояў па вул. Сташкевіч у 14.00 плануецца высадзіць 20 ліп. У мерапрыемстве прыме ўдзел каля 150 чалавек, сярод якіх сем’і-юбіляры, якія пражылі ў шлюбе больш за 40 гадоў, шматдзетныя і маладыя сем’і, прызёры спаборніцтваў, конкурсаў.
Факты парушэння бюджэтнага заканадаўства выяўлены пры праверцы Бялыніцкага лясгаса. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці Сяргей Салаўёў.
Работнікі фінансавай міліцыі ўстанавілі, што з 2016 па 2018 гады службовыя асобы названай установы неабгрунтавана ўключалі ў аплатныя даручэнні, якія прадастаўляюцца ў органы казначэйства, заработную плату работнікаў, аплата працы якім не павінна ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Урад вызначыў памер субсідый нарыхтоўшчыкам сельгаспрадукцыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2019 года №168 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам зацверджаны пералік нарыхтоўшчыкаў, якім у 2019-2020 гадах прадастаўляюцца субсідыі. Яны прызначаны на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі банкамі для разлікаў за сельгаспрадукцыю, якая пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржпатрэб. У пералік нарыхтоўшчыкаў увайшло 108 арганізацый.
Переводчик