Архіў навін

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел 6 верасня ў святкаванні XXVII Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. Пра гэта паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю НББ.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» прэзентавала новую машыну для падачы вады і тушэння лясных пажараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Загадчыца аддзела гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава расказала пра асаблівасці арганізацыі харчавання дзяцей у школах ва ўмовах COVID-19. «У гэтым годзе распрацаваны і зацверджаны міністрамі аховы здароўя і адукацыі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Рэкамендацыі даведзены да ведама ўсіх устаноў адукацыі і зацікаўленых ведамстваў. Там, вядома, ёсць і патрабаванні да аб’ектаў харчавання», – расказала Ала Малахава.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці вывучаецца эфектыўнасць функцыянавання гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтамабільных пасажырскіх перавозак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ведамстве. У сувязі з гэтым грамадзянам, у тым ліку прадпрымальнікам, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі, прапануецца выказаць меркаванне аб: ступені празрыстасці і стане канкурэнцыі на рынку аўтамабільных пасажырскіх перавозак; якасці паслуг дзяржаўных і прыватных перавозчыкаў;
У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося менш за 5% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Асіповіцкага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з вызначаным заданнем.
Тысяча домікаў для індывідуальнага ўтрымання навацельных цялят да двухмесячнага ўзросту будзе пастаўлена ў гаспадаркі Быхаўскага раёна да канца бягучага года. Набыццё ажыццяўляецца ў лізінг праз ААТ «Бабушкина крынка». Пастаўшчык – Віцебскае прадпрыемства ААТ «Інвет»..
За 8 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 530 пажараў, якія забралі жыцці 59 чалавек, у тым ліку 1 дзіцяці. З іх 202 выпадкі адбыліся праз неасцярожнае абыходжанне з агнём, 149 – праз парушэнні пры наладжванні і эксплуатацыі пячнога ацяплення, 129 – праз парушэнні пры наладжванні і эксплуатацыі электраабсталявання. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Паводле слоў суразмоўніцы, толькі за апошнія суткі супрацоўнікі МНС тройчы выязджалі на тушэнне пажараў.