Архіў навін
Чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы пройдзе ў Магілёве 15–17 верасня. Найлепшыя спартсмены краіны збяруцца пад зводамі Палаца гімнастыкі, як паведамілі ў прэс-цэнтры спартыўнай установы.
Спаборніцтвы будуць праходзіць па раскладзе:
16 верасня
10.00–11.00–Размінка (мужчыны)
11.00–13.00–Спаборніцтвы (мужчыны)
13.00–13.15 –Парад адкрыцця спаборніцтваў
13.15–13.30 –Агульная размінка (жанчыны)
13.30–14.30 – Размінка на снарадах (жанчыны)
14.30–16.30 – Спаборніцтвы (жанчыны)
Турыстычны комплекс Бабруйскага раёна зноў прызнаны найлепшай у Беларусі зонай адпачынку ля вадаёма. «Наша месца» стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу на самае лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў карыстання павярхоўнымі воднымі абъектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму.
За цяперашні сезон Глускае райст плануе замарозіць больш за дзве тысячы тон ягад і грыбоў. Іх у насельніцтва закупляюць 14 нарыхтоўчых пунктаў і ўсе крамы раённага спажывецкага таварыства. Некаторая частка прадукцыі паступае на перапрацоўку ў цэх замарозкі на давальніцкіх умовах. Калі гаварыць аб перапрацоўцы ягад, то работнікі цэха пачалі ў гэтым сезоне з замаразкі клубніц.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў межах рэалізацыі рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «Стартап-тур»арганізуе сёння анлайн-вебінар «Прасоўванне і ўпакоўка бізнесу»для маладых прадпрымальнікаў, як паведаміла каардынатар рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» Наталля Карабец.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 верасня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Прафілактычная акцыя «Колаў менш – небяспекі больш!» па папярэджанні ДТЗ з удзелам матацыклістаў стартавала ў Магілёўскай вобласці. Мерапрыемствы працягнуцца да 14 верасня, як паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Переводчик