Архіў навін

Больш за 20 дакументаў аб супрацоўніцтве падпісалі сёння ўдзельнікі II раённага інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей». Мерапрыемства праходзіць сёння ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна.
Своеасаблівыя саламяныя «Дажынкі бяспекі» адбыліся ў абласным упраўленні МНС. Тут падвялі вынікі рэгіянальнага конкурсу на самую лепшую кампазіцыю з саломы, –паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. За тыдзень у кожным раёне Магілёўшчыны ўздоўж абочын дарог з ажыўленым рухам з’явіліся саламяныя творы, галоўны элемент якіх –бяспека. Іх размяшчэнне было выбрана не выпадкова: чым больш людзей, якія праходзяць або праязджаюць міма, убачаць іх, тым больш бяспечным стане жыццё. Не заўважыць кампазіцыі проста немагчыма:яркія крэатыўныя дэталі бачныя здалёк.
Кірмаш «Рэгіянальныя ініцыятывы для развіцця мікрарэгіёнаў» пройдзе 15 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці Слаўгарада, як паведамілі арганізатары.
У Бабруйску 12 верасня на пляцоўцы гарадскога парку культуры і адпачынку пройдзе штогадовы конкурс «Залатая Цешча». Традыцыйныя і яго заданні, напрыклад, «Добры дзень, я ваша цешча!»– візітная картка, дзе, выкарыстоўваючы любы жанр мастацтва (вакал, вершы, проза, арыгінальны жанр), неабходна прадставіць гледачам сябе і сваіх родных.
У Чавускім і Слаўгарадскім раёнах 14–20 верасня адбудзецца пошукавая экспедыцыя моладзі на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яе арганізуюць абласны цэнтр творчасці, Магілёўскі пошукавы клуб «Віккру» і 52-гі пошукавы батальён Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, як перадае карэспандэнт сайта. У экспедыцыі прыме ў удзел каля 50 чалавек – навучэнцы школ, студэнты, працоўная моладзь Магілёва, Мінска, Быхава, Чавус, Слаўгарада. Палявыя пошукавыя работы пройдуць у раёне вёсак Галавенчыцы, Сутокі Чавускага і Чырвоная Слабада, Папоўка, Добры Дуб Слаўгарадскага раёнаў.
Бабруйчан запрашаюць да ўдзелу ў сямейным фестывалі «Тата, Мама, Я–футбольная сям’я!». Спартыўнае мерапрыемства плануюць правесці 19 верасня на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі, паведамляе карэспандэнт сайта.
У Асіповічах урачыста адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Размясціўся ён на вуліцы Загараднай.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр рыхтуе фантазію па матывах аповесці Аляксандра Пушкіна «Пікавая дама». Спектакль упершыню пакажуць гледачу на вялікай сцэне 21 і 22 кастрычніка, як паведамілі ва ўстанове культуры.
Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br429,27. Такі нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 10 верасня, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.