Архіў навін
У Слаўгарадзе прайшоў кірмаш ініцыятыў. Ён адбыўся ў межах праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны».
Праект стартаваў у пачатку мінулага года, аб’яднаўшы 5 раёнаў–Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Быхаўскі, Краснапольскі і Клічаўскі. За гэты час было прадстаўлены больш за 170 ініцыятыў. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза сёння яны паспяхова працуюць і гатовы рухацца наперад.
У гонар 20-годдзя ўтварэння першага прафесійнага хакейнага клуба ў Магілёўскай вобласці ўсіх аматараў гэтага віду спорту запрашаюць наведаць незвычайную гульню.
ХК «Магілёў» правядзе рэтра-матч з удзелам вядомых беларускіх майстроў хакея з шайбай: Івана Сахарава, Яўгена Летава, Аляксандра Цыплакова, Аляксандра Баразенкі, Уладзіслава Клачкова, Аляксандра Радзінскага, Андрэя Башко, Паўла Волчака і інш.
Арганізатары абяцаюць шмат сюрпрызаў і падарункаў. Гульня пройдзе 22 верасня ў 18.00 у магілёўскім Лядовым палацы. Уваход вольны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Анатоля Васільевіча Уласевіча першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веньяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбудзецца Хрэсны ход па беларускіх епархіях з Жыровіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы. Святыня будзе знаходзіцца ў Бабруйску і Магілёве 21–23 верасня.
Расклад мерапрыемстваў:
– 21 верасня. Урачыстая сустрэча Хрэснага ходу з Жыровіцкай іконай Божай Маці ў кафедральным саборы Бабруйска ў 17.30. Малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы. Пакланенне святыні.
У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 6 пажараў, загінулі 2 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
На выхадныя на дачу, размешчаную ў в. Сураўцава Горацкага раёна, прыехаў 44-гадовы зяць гаспадароў. Мужчына цэлы дзень наводзіў парадак на падворку, а каля 2 гадзін ночы суседзі ўбачылі ў вокнах водбліскі агню і выклікалі ратавальнікаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Тыдзень працавалі ў Чавускім, Слаўгарадскім і Быхаўскім раёнах байцы Магілёўскага абласнога ваенна-патрыятычнага клуба «Віккру» разам з прадстаўнікамі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны. Вынік палявой экспедыцыі ўражвае: паднятыя астанкі 38 чырвонаармейцаў, пры іх знойдзена восем імянных медальёнаў, медаль «За адвагу».
Переводчик