Архіў навін

У Палацы мастацтваў Бабруйска з’явілася новая фотазона. У яе цэнтры – традыцыйныя гліняныя скульптуры «Афу» вышынёй 1,5 метра ў выглядзе чароўных хлопчыка і дзяўчынкі ў яркіх традыцыйных кітайскіх касцюмах. Гэта падарунак гораду на Бярэзіне ад горада-пабраціма Усі правінцыі Цзянсу.
Дзесяць дамоў сумеснага сезоннага пражывання і сем дамоў зімоўкі створаны ў Магілёўскай вобласці як альтэрнатыўная форма ўладкавання адзінокіх і адзінока пражываючых старых. Асабліва актуальнай гэтая праблема становіцца падчас ацяпляльнага сезона, тлумачыць начальнік упраўлення Камітэта па працы, сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва Магілёўскага аблвыканкама Ірына Казялецкая:
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Чысты лес». Мерапрыемства пройдзе 17 кастрычніка па ўсёй краіне і будзе прымеркавана да Года малой радзімы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Шматжанравы фестываль творчасці «RoskvitBY» пройдзе 31 кастрычніка–1 лістапада ў Магілёве. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 21 кастрычніка на сайце www.festivali.by. Намінацыі: вакал, харэаграфія, інструментальная, тэатральная і выяўленчая творчасць. Паводле слоў арганізатараў форуму, у канкурсантаў будзе магчымасць паказаць свой талент знакамітаму журы, атрымаць фірмовы падарунак і дыплом, а таксама пазмагацца за галоўны прыз (ВК-тэлевізар) і званне абсалютнага пераможцы.
Br524,7 млн. паступіла ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-жнівень 2020 года. На іх долю прыпадае 54,8% агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. «Ад арганізацый недзяржаўнага сектара паступіла Br368,4 млн. (38,5%), індывідуальных прадпрымальнікаў–Br35, 4 млн. (3,7%), фізічных асоб – Br28, 8 млн. (3%)», – расказалі ў прэс-цэнтры. Агульныя паступленні ў бюджэт вобласці склалі Br957,3 млн.