Архіў навін
Алею гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства заклалі сёння ў Бялынічах. Больш за 20 клёнаў высадзілі ў гарадскім парку ганаровыя госці фестывалю.
«Наш парк ужо стаў сапраўднай славутасцю горада. І яго далейшае развіццё, з’яўленне такіх знакавых месцаў, як гэтая алея, яшчэ больш дапоўняць і ўпрыгожаць яго», – сказаў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка.
У кожнага высаджанага дрэва ўстанавілі шыльду, на якой пазначана назва горада і год, калі ён прымаў Дзень беларускага пісьменства.
Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах» адбылося ў райцэнтры.
У Бялынічах урачыста адкрылі XXVІІ Дзень беларускага пісьменства. Са сцэны гучала літаратурная спадчына Уладзіміра Караткевіча, краязнаўчыя матывы, паданні і інтэрпрэтацыі гістарычных падзей, звязаных з Бялыніцкім краем, развіццём кнігадрукавання.
Абноўлены Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі адкрылі сёння падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.
У Бялынічах падчас Дня беларускага пісьменства ўрачыста адкрылі скульптурную кампазіцыю «З’яўленне іконы». Яна размясцілася каля царквы ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай.
Переводчик