Архіў навін
Магілёўская і Омская вобласці гатовыя супрацоўнічаць у розных сферах эканомікі, сельскай гаспадаркі і культуры. Узаемавыгадныя кірункі партнёрства рэгіёнаў абмяркоўвалі сёння на афіцыйнай сустрэчы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і губернатар Омскай вобласці Аляксандр Буркоў.
У Асіповічах ідзе падрыхтоўка да абласных «Дажынак». Цяпер тут рамантуюць дарогі і будынкі, добраўпарадкоўваюць парк і дваровыя тэрыторыі. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Ганчароў.
Сёння, 29 верасня, адкрываецца Міжнародная адукацыйная анлайн-выстава «Адукацыя ў Беларусі – 2020» у Рэспубліцы Узбекістан на платформе, распрацаванай ДАРУП «Цэнтр міжнародных сувязяў». Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі Беларусі.
У выставачных мерапрыемствах прымае ўдзел 5 устаноў вышэйшай адукацыі. У іх ліку – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае значнасць міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў сваім выступленні на пленарным пасяджэнні VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
«Сённяшні саміт важны для Саюзнай дзяржавы як працяг дыялогу, які мы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі пачалі падчас сустрэчы ў Сочы ў верасні бягучага года. Гэта яшчэ адзін важны крок да ўмацавання добрасуседства і развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі брацкімі народамі, – сказаў Прэзідэнт.
Урад вызначыў пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2019 год. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 25 верасня 2020 года № 558, як паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Паспорт гражданина Республики Беларусь изменится с 1 января 2021 года. Об этом сообщили в управлении по гражданству и миграции УВД Могилевского облисполкома.
Індывідуальныя прадпрымальнікі за студзень–жнівень 2020 года заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br35,4 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Духоўна-культурная акцыя «Лясная – месца вайсковай славы» пройдзе ў аграгарадку Лясная Слаўгарадскага раёна 11 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Адкрые шэраг мерапрыемстваў літургія, якая пройдзе ў Свята-Петрапаўлаўскім храме-помніку. У гэты ж час пачнецца лёгкаатлетычны крос сярод моладзі і прадстаўнікоў грамадскасці. Ён пачнецца ля ўязнога знака аграгарадка Лясная і пройдзе да цэнтра населенага пункта. Пазней удзельнікі кросу ўскладуць кветкі і вянкі да брацкай магілы рускіх воінаў.
Сёння адбудзецца пленарнае пасяджэнне VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Гэта цэнтральная падзея Форума рэгіёнаў, на якім будуць падведзены вынікі работы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты выніковы дакумент. Асноўным пытаннем на пасяджэнні будзе «Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як асновы развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі».
Пратакол намераў па сумесным выпуску ліфтавых лябёдак падпісаны паміж ТАА «ВА “МЛМ Воздухотехника”» (Масква) і ААТ «Магілёўліфтмаш», як паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–жнівень 2020 года паступіла Br957,3 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br102,8 млн., або на 12% у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
У гэтым годзе для беларускіх школьнікаў захаваны ўсе меры сацыяльнай абароны. Яны могуць бясплатна ездзіць у гарадскім грамадскім транспарце, маюць права на падвоз да месца вучобы і назад у сельскай мясцовасці, у пэўных катэгорый ёсць магчымасць харчавацца за кошт сродкаў бюджэту.
Переводчик