Архіў навін

У беларуска-расійскім універсітэце сёння стартуе XIII фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў». Пра гэта паведамілі ў навучальнай установе.
Апошні званок у школах у гэтым годзе празвініць 30 мая, паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі. Сёлетні навучальны год завяршаецца 30 мая, у гэты дзень у школах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы «Апошні званок». Выпускныя экзамены для вучняў 9-х і 11-х класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня (па мовах нацыянальных меншасцяў у 9-м класе – 21 мая, у 11-м класе – 22 мая). Выпускныя вечары рэкамендуецца правесці 10–11 чэрвеня.
Беларуская цэментная кампанія адкрыла ў Польшчы прадстаўніцтва-гандлёвы дом BKC-Polska Sp.zo.o., паведамілі ў БЦК. «Узрослы ў 2019 годзе попыт на беларускі цэмент ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе прывёў да таго, што наша кампанія адкрыла ў пачатку гэтага года ў Польшчы сваё прадстаўніцтва. З яго з’яўленнем палепшылася лагістыка паставак, еўрапейскія партнёры з Польшчы, Германіі і іншых краін атрымалі магчымасць заключаць кантракты на прамыя пастаўкі», – адзначылі ў кампаніі.
На чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў «Раўбічах» завяршылася кваліфікацыя жаночага суперспрынту. Дзінара Алімбекава, выкарыстаўшы адзін дадатковы патрон, пераадолела дыстанцыю за 9,42 хвіліны і паказала найлепшы вынік у гонцы. На другім месцы адборачны этап завяршыла ўкраінка Валя Семярэнка, замкнула тройку лідараў Элізабэт Оберг.
У Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 2019 год. Як паведаміў падчас пасяджэння намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, забяспечана выкананне 4-х з 6-ці ключавых паказчыкаў.
Маштабнае абласное міжведамаснае мерапрыемства «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе 27 лютага ў Магілёве на базе Лядовага палаца. Тут навыкі дзеянняў у НС адпрацуе кожная служба рэгіёна. Праграмай таксама запланавана праца тэматычных пляцовак, дэманстрацыя спецыяльнай тэхнікі, канцэрт, паказальныя выступленні спецслужбаў (эвакуацыя, пераслед, затрыманне, выбухі і інш.).
Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць Масленіцу ў Магілёве і Бабруйску 29 лютага.
Фрэска «Узыходжанне на Галгофу» з’явіцца ў экспазіцыі абноўленага Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі. 42 гады таму мастак-рэстаўратар Юрый Маліноўскі разам з калегамі выратаваў тры фрэскі 18 стагоддзя з руін Бялыніцкага манастыра. Плануецца, што публіка зможа ўбачыць адну з іх – «Узыходжанне на Галгофу» – на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах. Малюнак ўяўляе з сябе набор фрагментаў – іх каля паўсотні. Фрэска стане часткай экспазіцыі абноўленага Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі.
Усяго 4 хвіліны спатрэбілася, каб эвакуіраваць наведвальнікаў і персанал «Атрыума» – самага буйнога гандлёвага-забаўляльнага цэнтра Магілёва. Гэта было заданне для спецслужбаў у «Адзіны дзень бяспекі». У 10 раніцы ў «Атрыуме» загучала сірэна і просьба пакінуць будынак гандлёвага цэнтра. Потым з’явіліся машыны хуткай дапамогі, пажарныя, міліцыя, ахова. Так праходзяць навучальныя эвакуацыі падчас абвешчанага ў Беларусі «Адзінага дня бяспекі».
Фестываль міжгалактычнай лігі КВЗ пройдзе ў Палацы культуры вобласці Магілёва 1 сакавіка. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога аддзялення Беларускай лігі КВЗ Віталь Кудасаў. На малой сцэне Палаца культуры вобласці збярэцца больш за 15 каманд з Магілёва, Мінска, Віцебска, Гомеля, Светлагорска, Баркалабава і Горак. Сярод гульцоў – як каманды-пачаткоўцы, так і прафесіяналы.
Пачаўся прыём заявак на XVIII конкурс «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2020”», паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Новыя навучальныя дапаможнікі па сусветнай гісторыі і грамадазнаўстве для вучняў старэйшых класаў выдадзеныя аўтарскім калектывам выкладчыкаў БДУ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.
Моладзевыя стартап-школы пройдуць у Крычаве і Круглым. Пра гэта паведаміла кансультант па прадпрымальніцтве праекта «Садзейнічанне занятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» Альбіна Самусенка.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк 26 лютага з 9.00 да 9.30 у межах Адзінага дня інфармавання правядзе асабісты прыём грамадзян у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1).
У Беларусі з 1 сакавіка забараняюцца да продажу некаторыя лекавыя сродкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
У Магілёўскай вобласці 6 сакавіка з 9.00 да 14.00 пройдзе акцыя «Скажы здароўю “Так!”». Пра гэта паведамілі ў абласным скурна-венералагічным дыспансеры. Жыхары рэгіёна змогуць звярнуцца па кансультацыю, а таксама прайсці бясплатнае ананімнае абследаванне на ІППШ (сіфіліс, ганарэя, трыхаманіяз, ВІЧ) у наступных установах аховы здароўя:
У Беларусі захоўваецца спакойная сітуацыя па каранавірусе, не зафіксавана ніводнага выпадку завозу. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. «У Беларусі сітуацыя па-ранейшаму спакойная, ні аднаго выпадку завозу каранавіруснай інфекцыі не зафіксавана, – сказаў міністр. – Мы ў гэтым плане праводзім супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Сітуацыя аналізуецца нават не штодня, а некалькі разоў на дзень».
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры 26 лютага адкрыецца фотавыстава Васіля Цітова «Вулічныя сустрэчы». Экспазіцыя будзе размяшчацца ў арт-фае на першым паверсе да 15 сакавіка. Наведаць яе змогуць гледачы, якія прыйшлі на спектаклі. Выстава вулічных фатаграфій прымеркавана адразу да дзвюх юбілейных дат: 200-годдзя з дня нараджэння аднаго з самых папулярных фатографаў-партрэтыстаў XIX стагоддзя, ураджэнца горада на Дняпры Андрэя Дзеньера, а таксама да 160-годдзя першага фотарэпартажу ў Магілёве.
У Магілёўскім інстытуце МУС 26–28 лютага пройдзе ведамасны чэмпіянат Беларусі па рукапашным баі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
На пляцоўцы Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прайшоў заключны модуль адукацыйнага праекта «Школа экспарцёра», ініцыятарам якога выступіў камітэт эканомікі аблвыканкама сумесна з цэнтрам экспарту рэгіёна, які функцыянуе на базе ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».
Прадпрыемствы «Беллеспаперапрама» планамерна асвойваюць рынкі афрыканскага кантынента, паведамілі ў канцэрне. Першыя пастаўкі прадукцыі ажыццяўляюцца ў Гану, Камерун, Кенію, Нігерыю і Марока. Экспартуюцца ў краіны Афрыкі ў асноўным папера, кардон і фанера.
У абласным цэнтры творчасці 2 сакавіка адкрыецца выстава дзіцячай выяўленчай творчасці «Церамок», падрыхтаваная выхаванцамі школы развіцця «Ступеньки». Экспазіцыя аб’яднае каля 450 малюнкаў і творчых вырабаў дашкалят. Традыцыйна на выставе будуць працаваць творчыя майстэрні «Тэатр на далоньцы» (тэхніка арыгамі з каляровай паперы), «Чароўныя фарбы» (маляванне аквагрымам) і фотазоны. Варта адзначыць, што сумесная дзейнасць бацькоў і дзяцей спрыяе іх збліжэнню, развівае творчую фантазію, таму ў экспазіцыю ўключаць рубрыку «Мама, тата, я – творчая сям’я».
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 29–31 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
У мінулым годзе 110 беспрацоўных магілёўцаў атрымалі дзяржаўную субсідыю на адкрыццё ўласнай справы: большасць – на прадпрымальніцкую дзейнасць, каля чвэрці сталі рамеснікамі. Сёлета такія субсідыі ў Магілёве атрымала ўжо 14 чалавек, паведаміла начальнік аддзела забеспячэння занятасці насельніцтва упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Сняжана Маісеева.
Па незалежных ад арганізатараў прычынах паказы спектакля «Лавіна» Алмацінскага тэатра імя Байтэна Амарава «Жас Сахна» (Казахстан) 22 сакавіка ў межах Міжнароднага моладзевага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» будуць адмененыя. Замест іх глядач убачыць пастаноўку «Сібір» Тэатра (не)Нарматыўнай Пластыкі (Санкт-Пецярбург). Яна адбудзецца на малой сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 26 лютага, паведаміла загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара аддзела абслугоўвання насельніцтва і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Клаўдзія Ільініч. «Разнастайныя забаўляльныя і пазнавальныя мерапрыемствы як у цэнтральнай бібліятэцы горада, так і ў іншых філіялах будуць праходзіць у гэты дзень. Для гасцей арганізуюць прэзентацыі кніжных навінак. Тых, хто вырашыць стаць нашымі сталымі чытачамі, чакаюць прыемныя сюрпрызы і розыгрышы», – расказала Клаўдзія Ільініч.
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Спартсмены Прыдняпроўскага краю паказалі годныя вынікі, вартыя самай пільнай увагі і высокай ацэнкі з боку Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. У скарбонцы магілёўцаў – 12 залатых, 6 срэбраных, 1 бронзавая ўзнагарода. Спартсмены зарабілі 300,5 бала, тым самым забяспечыўшы сабе першае месца ў агульнакамандным заліку. Вось яны – чэмпіёны краіны:
Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 лютага намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Больш за 20 тыс. кветак рыхтуе «Магілёўзелянбуд» да Міжнароднага жаночага дня. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела маркетынгу і збыту прадпрыемства Марціна Багайчук. «У гэтым годзе да 8 Сакавіка мы падрыхтавалі больш за 20 тыс. кветак. У фірмовай гандлёвай сетцы будзе прадстаўлена каля 10 тыс. руж беларускай і імпартнай вытворчасці, каля 9 тыс. цюльпанаў, вырашчаных у цяпліцах нашага прадпрыемства. Гэтыя кветкі працягваюць карыстацца вялікім пакупальніцкім попытам у Міжнародны жаночы дзень», – падзялілася субяседніца.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 64 ад 21.02.2020 аб прысваенні чарговага спецыяльнага звання генерал-маёра міліцыі начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігару Шчарбачэню. Пра гэта паведамілі ва УУС аблвыканкама.