Архіў навін

Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка зноў абраная – аднагалосна – старшынёй абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Такое рашэнне прынялі ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая прайшла сёння ў Магілёве.
Абласны семінар-трэнінг для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку з усяго рэгіёна пройдзе ў Магілёве 5 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі». Для ўдзельнікаў МААП адбудзецца экскурсія па зале гісторыі пажарнай службы. Затым хлопцы сустрэнуцца на дыскусійнай пляцоўцы па культуры бяспекі і жыццядзейнасці чалавека, абмяркуюць хвалюючыя іх пытанні.
Пятнаццаць выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова атрымалі мантыі і пасведчанні аб заканчэнні магістратуры юрыдычных навук. Гэта другі выпуск магістрантаў кафедры юрыспрудэнцыі.
На працягу трох дзён на базе біятлоннага комплексу ў Чавусах праходзілі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер». За права прадставіць вобласць на рэспубліканскім этапе змагаліся найлепшыя лыжнікі Магілёўшчыны. Спускі і ўздымы, стральба з вінтоўкі і эстафета, снегапад і мароз – усе гэтыя выпрабаванні юныя спартсмены вытрымалі годна. Прыйшла пара адзначыць найлепшых кубкамі і медалямі.
Па выніках студзеня насельніцтва Магілёўскай вобласці здало ў банкі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты на суму $ 28,4 млн. у эквіваленце, а купіла – Br28, 2 млн. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $0,2 млн. Значная частка валютна-абменных аперацый – гэта аперацыі з наяўнай замежнай валютай: у студзені яе продаж фізічнымі асобамі склаў $24,9 млн., купля – $22,4 млн. Рэд.
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» прайшоў чэмпіянат Беларусі па эстафетным бегу 4х400 метраў сярод жанчын і мужчын. У турніры прынялі ўдзел каманды з усіх абласцей краіны, а таксама эстафетныя чацвёркі нацыянальнай зборнай Рэспублікі. У эстафетах і ў жанчын, і ў мужчын нацыянальныя каманды сталі першымі. У мужчынскай эстафеце каманда Магілёўскай вобласці ў складзе Уладзіслава Аляксандрава, Сяргея Карпава, Ягора Хаўратовіча і Рамана Валодзькіна заняла трэцяе месца. Па выніках турніру пераможцамі ў агульнакамандным заліку сталі лёгкаатлеты Брэсцкай вобласці.