Архіў навін

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова плануецца развіццё новых напрамкаў навуковых даследаванняў у галіне IT-тэхналогій і эканомікі. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна з магістрантамі, аспірантамі і выкладчыкамі ўніверсітэта, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць сустрэчу 22 лютага, чакаюцца працяглыя перагаворы. Аб гэтым заявіў журналістам у чацвер прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС. "Сустрэча будзе на наступным тыдні, яна будзе 22 лютага. Два прэзідэнты сустрэнуцца, можна чакаць вельмі працяглыя перагаворы", - сказаў прадстаўнік Крамля.
Чэлендж «Прыбярэм снег разам» 19 лютага дабярэцца да тэрыторыі каля Магілёўскага спецыялізаванага дома дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы, з парушэннем псіхікі. Анансуецца, што валанцёры БРСМ, прадстаўнікі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, першасных прафсаюзных арганізацый на чале з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрыем Варанюком пачнуць працаваць тут у раёне 15.15.
З 21 па 27 сакавіка ў Магілёве адбудзецца тэатральны тыдзень М.@rt.контакт.by па старонках Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.контакт». Пройдзе яна ў фармаце гастроляў беларускіх тэатраў.
У Магілёве з-за парушэнняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза прыпынена праца сеткі буйных гандлёвых аб’ектаў «Планета Адзенне Абутак». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.
За вялікі ўклад у развіццё эканомікі Ленінскага раёна ў 2020 годзе ААТ «Ольса» занесена на Дошку гонару Ленінскага раёна. Як прадпрыемства ў няпростых эканамічных умовах здолела не толькі застацца на плаву, але і ўводзіць у эксплуатацыю новае абсталяванне, выпускаць і рэалізоўваць новыя віды прадукцыі, пашыраць рынкі збыту, нарошчваць экспартны патэнцыял, мы даведаліся, пазнаёміўшыся з магілёўскай вытворчасцю і вытворцамі. Па прынцыпе айкідо
Уладзімір Цумараў, старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу: – Атрымалася шчырая размова, у якой выразна расстаўлены прыярытэты ў далейшым лёсе Беларусі з прынцыповай ацэнкай таго шляху, які пройдзены. Галоўны пасыл, які прасочваецца ва ўсім выступленні Прэзідэнта, – гэта арыенцір на ўпартую працу і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Наша краіна годна завяршыла мінулую пяцігодку і ўпэўнена падышла да новага перыяду развіцця.
У гэтым годзе рабочы дзень выстаўкі будзе падоўжаны на гадзіну: 18-20 лютага з 10.00 да 20.00, 21 лютага з 10.00 да 17.00. Удзел у выстаўцы пацвердзіў 281 экспанент з 20 краін - Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Венесуэлы, Германіі, Ірана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Малдовы, Пакістана, Палесціны, Расіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны.