Архіў навін

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на кінапаказ «Памяці класіка беларускай літаратуры...», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» 3 лютага запускае рэгіянальны фотаконкурс «Мінулае, сучаснасць, будучыня...», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі.
У Магілёўскай мытні ў 2020 годзе доля партый тавараў, што змяшчаюцца пад мытную працэдуру мытнага транзіту, час выпуску якіх не перавысіў 10 хвілін, склала 98,7%. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай мытні. У ведамстве падкрэслілі, што скарачэнне часу выканання мытных фармальнасцяў спрыяе развіццю знешнегандлёвых сувязяў, стварэнню безбар’ернага асяроддзя для бізнесу, а таксама спрыяе паляпшэнню транзітнай прывабнасці Беларусі. Рэд.
Магілёўскую вобласць на Усебеларускім народным сходзе прадставяць людзі розных прафесій і сфер дзейнасці. Мікалай Барысенка кіруе магілёўскімі пошукавікамі амаль 3 дзясяткі гадоў. За гэты час колькасць неабыякавых да сваёй гісторыі ўдзельнікаў стала ўдвая большай. Пошукавікі дапамаглі ўстанавіць імёны 26 тыс. салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, якія лічыліся прапаўшымі без вестак. Паўтары тысячы байцоў перапахавана. Важна захаваць пераемнасць пакаленняў прывіваць цікавасць моладзі да сваёй гісторыі.
Першы мільярд кВт/г электраэнергіі з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму краіны выпрацаваў першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі. Зараз тут працягваецца этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, праводзіцца тэсціраванне сістэм і абсталявання на намінальным узроўні магутнасці. Каб азнаёміцца з ходам работ, а таксама ў межах партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе, Беларускую АЭС 9–10 лютага наведаюць эксперты Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG).
Аляксандр Канавалаў – кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Новы быт» Шклоўскага раёна. Ён адзін з прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці на VI Усебеларускім народным сходзе. Аляксандр нарадзіўся і вырас на вёсцы. Пачаў займацца фермерствам разам з бацькам яшчэ 30 гадоў таму. За гэты час «Новы быт» ператварыўся ў сур’ёзную гаспадарку. Праўда, бацька займаўся свінагадоўляй, а малады фермер загарэўся ідэяй разводзіць буйную рагатую жывёлу.
Шосты том энцыклапедыі, надрукаваны выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», прысвечаны Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляецца на сайце выдавецтва.
Віктар Рабкавец, старшыня Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта, удзельнік форума: – Усебеларускі народны сход – даволі значны форум для Рэспублікі Беларусь. Гэта асноўнае звяно, паколькі ў ім будуць прынятыя аспекты, якія на самую блізкую перспектыву вызначаць задачы для развіцця краіны. Падрыхтоўчая праца вядзецца ўжо даўно: клічаўляне выказалі свае пажаданні на дыялогавых пляцоўках.
Лыжаролерная траса ў Чавусах 1 лютага сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў вобласці. Тут быў дадзены старт абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Абласное зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня–2021» пройдзе 6 лютага на базе ДВСУ «СДЮШАР Чавускага раёна». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.